Матрыкул
Матрыкул (па-лацінску: matricula — сьпіс) — афіцыйны сьпіс якога-небудзь стану, установы, унёскаў, даходаў і г.д.[1] (напрыклад, студэнтаў унівэрсытэту, шляхецкіх прозьвішчаў[2]).
Гербавы матрыкул
рэдагавацьГербавы матрыкул Беларусі — гэта рэестар, у якім захоўваюцца выявы афіцыйных гербаў Рэспублікі Беларусь, дакумэнты пра іх прыняцьце і рэгістрацыю. Існуе дадатак да матрыкула, у які мусяць дадавацца гістарычныя гербы, што ўжываліся на тэрыторыі Беларусі.
Матрыкул вядзецца з мэтай цэнтралізаванага дзяржаўнага ўліку гербаў, забесьпячэньня іх адпаведнасьці геральдычным правілам і адзіным прынцыпам выкарыстаньня[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ад слова да слова(недаступная спасылка) // «Звязда» № 209—210, 20 верасня 2006 г.
- ^ Матрыкул // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. І. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. ISBN 985-11-0016-1
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 февраля 1994 г. №89 «Об утверждении Положения о Гербовом матрикуле Республики Беларусь».