Транспартная сыстэма Менску

Тра́нспартная сыстэ́ма Менску — складаная транспартная сетка, якая пакрывае ўсю тэрыторыю места і выконвае ролю па перавозцы пасажыраў і грузаў у месьце і па-за яго межамі.

Гісторыя

рэдагаваць
  • 1887 — пачалі ажыцьцяўляцца першыя маршрутныя перавозкі пасажыраў у Менску.
  • 10 траўня 1892 у месьце адкрылася Менская конка. Яна праіснавала да сакавіка 1928.
  • 23 кастрычніка 1924 у Менску пачаўся аўтобусны рух
  • 13 кастрычніка 1929 у месьце адбылося адкрыцьцё трамвайнага руху
  • 19 верасьня 1952 запрацавала першая чарга тралейбуснай лініі
  • 30 чэрвеня 1984 адкрыўся Менскі мэтрапалітэн
  • 2012: ва ўласнасьці менчукоў знаходзілася звыш 700 000 аўтамабіляў [1] (у сярэднім па 1 аўтамабілі на 2,57 жыхара).

Менская транспартная сетка ўключая ў сябе буйную аўтадарожную сетку, а таксама мноства пуцявых адгалінаваньняў чыгункі. Адміністрацыйная граніца гораду амаль цалкам праходзіць па МКАДу М9, празь якую ў сваю чаргу праходзяць буйныя магістралі дзяржаўнага і міжнароднага ўзроўню. Даўжыня менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі складае 56,2 км.

Меская транспартная сыстэма

рэдагаваць
 
Станцыя мэтро Барысаўскі тракт

Асноўнымі відамі мескага транспарту зьяўляюцца мэтро, аўтобусы, тралейбусы, трамваі і маршрутныя таксоўкі.

Менскае мэтро ўяўляе сабою дзьве лініі агульнай працягласьцю 30,3 км і складаецца з 28 станцыяў і двух дэпо, яшчэ 1 станцыя знаходзіцца на этапе будаўніцтва. Пасажыраў абслугоўвае 243 вагоны мэтро. Інтэрвал руху ў сама розрух складае 2 хвіліны на Маскоўскай лініі і 2,5 хвіліны на Аўтазаводзкай лініі. Першы цягнік з канцавых станцыяў адпраўляецца раніцай у 5:35, апошні — у 1:02. На дзель мэтрапалітэну прыпадае каля траціны пасажыраў, што перавозяцца грамадзкім транспартам Менску. Паводле зьвестаак за 2008 год паслугамі падземкі скарысталася 244,2 мільёну чалавек.[2]

 
Аўтобусы МАЗ-203 і МАЗ-206

Больш за 120 маршрутаў менскіх аўтобусаў абслугоўваецца сямю аўтапаркамі ў распараджэньні якіх знаходзяцца больш за 1800 аўтобусаў. Асноўная частка рухомага складу — аўтобусы МАЗ-103, 104 і 105. Сустракаюцца таксама аўтобусы МАЗ-203, ЛіАЗ-5256, і Нёман-52012. Масавае абнаўленьне парку ў апошнія рокі дазволіла кіраўніцтву места ў 2007 року зьняць з маршрутаў апошнія састарэлыя аўтобусы: Ікарус-260, ЛАЗ-695 і ЛіАЗ-677[3]. У пэрыяд 2005—2007 было закуплена 826 новых аўтобусаў, на 2008 заплянавана 90. З 2005 року аўтобусы МАЗ-103 і 105 закупляюцца з рухавікамі «Мэрсэдэс» і аўтаматычнай каробкай перадачаў.

На дзель аўтобусаў прыпадае трохі менш за траціну пасажыраў, што перавозяцца грамадзкім транспартам Менску. Паводле зьвестак за першае паўрочча 2008 аўтобусамі было перавезена 125,3 млн пасажыраў.

Тралейбус

рэдагаваць
 
Тралейбус AKCM-321

Упершыню тралейбусы зьявіліся на вуліцах Менску 13 кастрычніка 1952 року. Па стане на канец 2007 року ў месьце працуе 68 маршрутаў, якія абслугоўваюць чатырма дэпо. Рухомы склад улучае як тралейбусы ЗІУ, захаваныя з часоў Савецкага Саюзу, так і з сучасныя самаходы вытворчасьці прадпрыемстваў Белкамунмаш і МАЗ. На балянсе менскіх дэпо па стане на 2007 рок знаходзіцца 1050 тралейбусаў (гэта другі паказьнік у сьвеце пасьля Масквы). Зь сярэдзіны 2000-х у Менску праводзіцца маштабны праект па абнаўленьні рухомага складу грамадзкага транспарту, у яго рамках у 2004—2007 было закуплена 435 новых тралейбусаў. На 2008 заплянаваны закуп яшчэ 290 новых самаходаў, што дазволіць цалкам вывесьці з эксплюатацыі старыя тралейбусы ЗіУ.

Паводле зьвестак за першае паўрочча 2008 паслугамі менскага электратранспарту (тралейбус і трамвай) скарысталася 112 млн пасажыраў.

 
Трамвай АКСМ-60102

Першае трамвайнае злучэньне адкрылася ў Менску 13 кастрычніка 1929. Па стане на 2008 працягласьць менскіх трамвайных шляхоў складае каля 31 кілямэтру, маецца 11 маршрутаў трамвая, што абслугоўваюцца 156 машынамі. Пасьля здабыцьця незалежнасьці асноўную частку парку трамваяў складалі машыны РВЗ і Татра. У 2000-х роках места пачало закупляць новыя трамваі АКСМ-60102 вытворчасьці заводу Белкамунмаш. Апроч гэтага, у 2002 нямецкім местам Карлсруе Менску былі падораныя 10 трамвайных вагонаў Duewag GT8D. У пэрыяд 2006—2007 было закуплена 53 трамвая АКСМ-60102, а на 2008 заплянаваны закуп яшчэ 35 машын. Гэтыя закупы дазволілі ў 2008 сьпісаць апошні трамвай РВЗ-6М2, а ў 2009 заплянавана зьняць зь лініі і іх мадэрнізаваны варыянт — РВЗ-ДЭМЗ

Паводле зьвестак за першае паўрочча 2008 паслугамі менскага электратранспарту (тралейбус і трамвай) скарысталася 112 млн пасажыраў.

Маршрутнае таксі

рэдагаваць

Маршруткі, як тып транспарту, упершыню ўведзеныя аўтакамбінатам таксаматорнага транспарту ў Менску ў 1974 року з мэтай паляпшэньня перавозкі пасажыраў з цэнтру места ў жылыя раёны. На маршрутах выкарыстоўваліся айчынныя мікрааўтобусы РАФ-977ДМ, а з канца 70-х РАФ-2203.

Паслугі маршрутных таксі надаюць у Менску як прыватныя кампаніі, так і дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс». Апроч мікрааўтобусаў Газэль таксама выкарыстоўваюцца: Mercedes Sprinter (Менсктранс), Volkswagen Transporter (прыватныя перавозьнікі), Peugeout Boxer (прыватныя перавозьнікі), Ford Transit (прыватныя перавозьнікі) і некаторыя іншыя мадэлі розных вытворцаў. Таксама ТАА «Флёра і фауна 2004» выкарыстоўвае аўтобусы малое клясы Багдан-А092 і Радзіміч-А092. Усяго парк маршрутных таксі налічвае ў Менску больш за 1000 самаходаў.

Паводле зьвестак за першае паўрочча 2008 маршрутнымі таксоўкамі ў Менску было перавезена 2,3 млн чалавек.

У 2012 г. мелася звыш 4 тысячаў падвозьнікаў і 12 улічаных службаў адпраўкі падвозу: 107, 135, 152, 155, 156, 157, 158, 161, 181, 184, 7337 «Посьпех» і 7788 «Алмаз». Самаходы ўлічаных падвозьнікаў мелі жоўтыя нумары. У адрозьненьне ад іншых гарадоў краіны ў сталіцы заставалася істотая доля няўлічаных падвозьнікаў, што складала звыш траціны ад улічаных. Няўлічаны падвоз ажыцьцяўляўся шляхам падбору пасажыраў на стаянках вакзалаў, страўняў, клюбаў і крамаў пераважна ўвечары і ўначы, у сьвяты й выходныя дні[4].

Гарадзкая электрычка

рэдагаваць

З 2011 году ажыцьцяўляецца праект па стварэньні менскай гарадзкой электрычкі — сеткі маршрутаў чыгуначнага грамадзкага транспарту ў межах Менску і бліжэйшага прыгараду.

Міжмеская і міжнародная транспартная сыстэма

рэдагаваць

Аўтамабільная

рэдагаваць

Авіяцыйная

рэдагаваць
  • Аэрапорты

У межах места, за 10 хвілінаў праезду ад цэнтру разьмешчаны аэрапорт Мінск-1. Ён абслугоўвае рэйсы ў Маскву, Кіеў, Калінінград, Тбілісі, Віцебск, Гомель і Магілёў.

За 42 кілямэтры на ўсход ад Менску месьціцца Нацыянальны аэрапорт Менск (Менск-2) ён абслугоўвае галоўным чынам міжнародныя рэйсы беларускіх авіякампаніяў «Белавія» і «Трансавіяэкспарт» і замежных кампаніяў «Аўстрыйскія авіялініі», «Лёт» (Польшча), Lufthansa (Нямеччына), El Al (Ізраіль) і інш.

Чыгуначная

рэдагаваць

Менск — важны чыгуначны вузел краіны. Места мае чыгуначны вакзал.

Дзіцячая чыгунка адкрылася ў Менску 9 ліпеня 1955 году. Даўжыня шляху складае 4,5 км, на дарозе разьмешчаныя 3 станцыі — Заслонава, Піянэрская, Сасновы Бор. Дарога адчыняецца 1 траўня і зачыняецца ў апошнюю нядзелю верасьня. У адрозьненьне ад некаторых іншых дзіцячых чыгунак, Менская дзіцячая чыгунка не зьяўляецца паўнавартасным відам транспарту.

  • станцыі

Аплата праезду

рэдагаваць
 
Аднаразовы ўніфікаваны талён. Набываецца ў кандуктараў.

Кошт аднаразовага праезду ў асноўных відах грамадзкага транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай і мэтро) з 2 красавіка 2011 году складае 850 рублёў.[5]. Да гэтага зь 1 сакавіка 2010 году кошт праезду складаў 700 рублёў.[6] Для наземных відаў транспарту білеты ўніфікаваныя, што дазваляе выкарыстоўваць аднолькавыя талёны на розных відах транспарту. У мэтро для аднаразовага праезду выкарыстоўваюцца плястыкавыя жэтоны, кошт якіх таксама складае 700 рублёў.[7]

Білеты ў салёнах касуюцца звычайным мэханічным кампостэрам (у кожным транспартным сродку — уласны адбітак, які дазваляе ідэнтыфікаваць прыналежнасьць білета). Аплата праезду ў мэтро ажыцьцяўляецца праз устаўку жэтона ў турнікет. Кошт праезду ў грамадзкім транспарце фіксаваны, таму не залежыць ад адлегласьці маршруту.[8]

Таксама даступнае набыцьцё праездных білетаў тэрмінам на дэкаду (10 дзён), паўмесяца ці месяц. Білеты існуюць на адзін від транспарту, на два, тры і на чатыры. Для мэтро выкарыстоўваюцца магнітныя і радыёкарткі.[8]

Кошт праезду ў маршрутных таксоўках незафіксаваны: на розных маршрутах выкарыстоўваецца розны кошт, але ўтрымліваецца ў межах 1850—2500 руб.[9][10] Да таго ж, кошт можа быць зьніжаны, калі пасажыр праязджае нязначную частку маршруту.

У 2023 годзе на транспарт прыпала 80% забруджваньня паветра ў Менску. Пры гэтым выкіды ў атмасфэру ад транспартных сродкаў скараціліся за год на 10% да 73 400 тонаў[11].

  1. ^ Сьвятлана Бусько. Як разгрузіць двары і цэнтар Менску ад машынаў // Зьвязда : газэта. — 22 чэрвеня 2012. — № 119 (27234). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Показатели деятельности 2008(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ В Минске автобусы марки ЛАЗ сняты со всех регулярных маршрутов пассажирского транспорта // БелТА
  4. ^ Віталь Пятровіч (9 лютага 2012) Таксісты-здані палююць за пасажырамі Камэнтары. Беларускае тэлеграфнае агенцтваПраверана 15 лютага 2012 г.
  5. ^ Ад сёння талончык каштуе 850 рублёў. Наша НіваПраверана 3 красавіка 2011 г.
  6. ^ Квіткі ў мінскім транспарце падаражаюць да 700 рублёў(недаступная спасылка), Наша Ніва
  7. ^ Праезд у грамадскім транспарце падаражэе з 1 сакавіка(недаступная спасылка), Эўрапейскае радыё для Беларусі
  8. ^ а б Минск, оплата проезда Транспорт в Беларуси  (рас.)
  9. ^ Кошт праезду ў мінскіх маршрутках дасягнуў 2000 рублёў МЕНСК.BY
  10. ^ Общественный транспорт Минска  (рас.)
  11. ^ Уладзімер Русаковіч. Мінпрыроды падвяло вынікі сваёй працы за 2023 год // Газэта «Зьвязда», 27 студзеня 2024 г. Праверана 4 лютага 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць