Праспэкт Пераможцаў (Менск)

праспэкт у Менску

Пераможцаў праспэкт — праспэкт у Менску. Да 1980 — Паркавая магістраль, да 2005 — праспэкт Машэрава. Перайменаваны ў гонар пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне 1941—45 і Другой сусьветнай вайне 1939—45.

Праспэкт Пераможцаў
Coat of arms of Minsk.svg
Праспэкт Пераможцаў (Менск).jpg
Агульная інфармацыя
Раёны гораду
Былыя назвы
  • Паркавая магістраль
  • Праспэкт Машэрава
Даўжыня ~9000
На мапе
Google · Яндекс
Вуліца Праспэкт Пераможцаў у Вікісховішчы

У 12—13 стагодзьдзях на гэтым месцы было старажытнае паселішча. Забудова праспэкту пачалася ў 1960-я. Састаўная частка другога гарадзкога кальца. Працягласьць — каля 9 км ад скрыжаваньня вуліцаў Багдановіча й Няміга да Менскай кальцавой аўтадарогі.

Уздоўж праспэкту ўзьведзены жылы раён (1983) з групы 9—16-павярховых дамоў, шматлікія грамадзкія будынкі. Забудова спалучаецца зь зялёнымі масівамі й вадаёмамі.