Лявон Вольскі

беларускі музыка, паэт, маляр

Ляво́н Арту́равіч Во́льскі (сапраўднае імя — Леанід Артуравіч Зáйдэль-Вольскі[1]; нарадзіўся 14 верасьня 1965, Менск) — беларускі музыка, літаратар, мастак. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і сьпяваў у гурце «Новае Неба».

Лявон Вольскі

лац. Lavon Volski
Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі
Дата нараджэньня 14 верасьня 1965(1965-09-14) (59 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак маляр, пісьменьнік, паэт, сьпявак, журналіст, аўтар-кампазытар, выканаўца-запісвальнік
Гады дзейнасьці 1981 — цяпер
Сябра ў Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня, Саюз беларускіх пісьменьнікаў, N.R.M., Крамбамбуля, Мроя і Новае Неба
Жанры рок
Інструмэнты гітара фартэпіяна
Псэўданімы Kanzler
Гурты
Бацька Артур Вольскі
Маці Сьвятлана Яўсеева
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Сайт lavonvolski.com

Біяграфія

рэдагаваць

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Ягоны дзед Віталь Вольскі — беларускі літаратар. Бацька, паэт Артур Вольскі, шмат пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х — пачатку 1990-х. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 2010)[2].

У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім ён заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).

У 1989 у разгар перабудовы «Мроя» прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» кружэлку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новы гурт — N.R.M., які за 13 гадоў выпусьціў 8 альбомаў і трывала заслупаваў за сабой рэнамэ флагманаў беларускага року. Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі[3], а «Gazeta Wyborcza» нават назвала «Народны альбом» галоўнай падзеяй 1997 году ў Польшчы. 30 сьнежня 2009 году выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песьні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімерам Пугачам ды іншымі).

Акрамя N.R.M. Вольскі сьпявае і грае ў гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар некалькіх кніг паэзіі. Ад 2010 году ўдзельнічае ў стварэньні перадачы радыё Свабода «Саўка ды Грышка»[4], працуе дыктарам[5]. Першая жонка Ганна Вольская (1975—2016[6]) была музычным прадусарам. У іх ёсьць дачка Адэля (нар. у 1998). У лютым 2018 году пабраўся шлюбам з Мар’янай Вольскай, вядомай пад творчым псэўданімам Яня Ядвабная[7].

У канцы 2023 году беларускія суды ўнесьлі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонкі Вольскага ў Telegram ды Instagram[8].

Творчы шлях

рэдагаваць

У гурце «Мроя» быў вакалістам і клявішнікам. Аўтар тэкстаў гурта ULIS, (альбом Па-над дахамі (1995). У гуртах N.R.M., «Крамбамбуля» — вакаліст і рытм-гітарыст. Браў удзел у гурце «Новае Неба»[9] ў якасьці рытм-гітарыста і бэк-вакаліста. А таксама вакаліст і рытм-гітарыст гурта «Zet»[10]. Пасьля негалоснай забароны выступаў N.R.M. пачаў актыўна выступаць сольна. У 2010 годзе выдаў сольны дыск «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх паэтаў. У 2011 году музыкі гурту N.R.M. пачалі выступаць бяз Вольскага[11]. З Ганнай Хітрык была прэзэнтаваная песьня «А я спадзяюся і веру»[12]. У 2012 годзе Вольскі пачаў выступаць з Паўлам Аракелянам, саксафаністам гурту Apple Tea[13].

Публікацыі

рэдагаваць

Выпусьціў дзьве кнігі паэзіі: «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000). Разьмяшчаў артыкулы і апавяданьні ў «Нашай Ніве». Друкаваўся ў часопісе «Тэксты». Апавяданьне «Новая кватэра Казімера» ў зборніку прозы «Паветраны шар» зь бібліятэкі «Нашай Нівы». У 2011 пабачыў сьвет зборнік аповедаў «Міларусь» з сэрыі «Кнігарня пісьменьніка» Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[14].

Як мастак аўтар некалькіх сатырычных коміксаў, надрукаваных у часопісе «Бярозка» ў першай палове 1990-х гадоў.

Вёў перадачу «Квадракола» на «Радыё Рацыя» ды Радыё 101,2.

Аўтар праграмы «Назад у будучыню» і «Шыльды» на тэлеканале Белсат.

Дыскаграфія

рэдагаваць

Сольныя альбомы

рэдагаваць

Супольныя праекты

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ Хартыя’97, Лявон Вольский: «Запреты растят оппозицию» (рас.)
  2. ^ Сяргей Макарэвіч, Вольскага прынялі ў Саюз пісьменьнікаў, а Глобуса не пусцілі ні ў Саюз мастакоў, ні ў ПЭН // Наша Ніва, 26 кастрычніка 2010
  3. ^ Сяргей Будкін. (2011-05-03) Лявон Вольскі: «У Беларусі сытуацыя агульнанацыянальных Навінак» (бел.). Радыё СвабодаПраверана 2020-04-10 г. Архіўная копія ад 2020-04-10 г.
  4. ^ Лявон Вольскі — Пра аўтара РС — Радыё Свабода. Навіны Беларусі
  5. ^ Лідэр гурту «Н. Р. М» Лявон Вольскі чытае прыпавесьць Васіля Быкава «Хутаранцы». Радыё Свабода.
  6. ^ Памерла Ганна Вольская Беларуская асацыяцыя журналістаў 23.03.2016
  7. ^ Лявон Вольскі ажаніўся ФОТА. Наша НіваПраверана 18 лютага 2018 г.
  8. ^ Instagram-страницу Лявона Вольского признали «экстремистской». Кого еще? (рас.). CityDog (2023-12-20). Праверана 2024-04-21 г.
  9. ^ Лявон Вольскі на старонцы «Хто ёсьць хто ў РБ»  (рас.)
  10. ^ Лявон Вольский: «В Беларуси есть одна настоящая звезда»  (рас.)
  11. ^ Лявон Вольскі: «Гэта трыа N.R.M. я б не называў „энэрэмам“» | Experty.by — белорусская музыка Experty.by 29 жніўня 2011
  12. ^ Відэакліп Л.Вольскага і Г.Хітрык: «А я спадзяюся і веру» Радыё Свабода 22 сакавіка 2011
  13. ^ Вольскі і Аракелян на Svaboda Jazz Радыё «Свабода» 5 кастрычіка 2012
  14. ^ Алексей Александров. (2011-09-26) Из потока новостей (рас.). Белорусы и рынокПраверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць