Гарадзкія лініі
Гарадзкія лініі — адзін зь відаў хуткаснага грамадзкага транспарту ў Менску, які злучае ўскрайкі аглямэрацыі з цэнтрам гораду. На цяперашні момант дзьве лініі абслугоўваюць чатыры (з шасьці заплянаваных) цягнікі сэрыі ЭПг (Stadler FLIRT), пабудаваныя швайцарскай кампаніяй Stadler.
Гарадзкія лініі | |
Першы цягнік Гарадзкіх лініяў чакае пасажыраў на канцавым прыпынку Менск-Пасажырскі. | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Рэгіёны | Менск і прыгарад |
Дата адкрыцьця | 1 ліпеня 2011 |
Працягласьць лініяў | 67 км |
Колькасьць станцыяў | 17 |
Колькасьць лініяў | 2 |
Пасажыраў на дзень | ≈1300[1] |
Першая лінія пралягае ад Менску-Пасажырскага да станцыі Беларусь, па якой электрычкі праходзяць да 18 разоў на дзень у кожным з кірункаў. Ад 10 кастрычніка 2011 году ў тэставым рэжыме працуе другая лінія, якая ідзе праз Калядзічы да Рудзенска: цягнікі праходзяць у кожным кірунку да чатырох разоў на дзень.
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне 2009 году Беларуская чыгунка аб’явіла пра пачатак інвэстпраекту па стварэньні сучастнага сродку грамадзкага транспарту — гарадзкой электрычкі[2]. 19 сакавіка 2010 году Беларуская чыгунка падпісала кантракт з швайцарскай кампаніяй Stadler на пабудову 10 цягнікоў на працягу 2010-2012 гадоў. Цана аднаго цягніка склала каля 6 млн даляраў.[3] Першыя два цягнікі былі дастаўленыя ў Беларусь у лютым 2011 году, а ў тэставым рэжыме першая лінія запрацавала ўжо 1 ліпеня таго ж году.
Рэгулярны рух на першай лініі пачаўся 10 верасьня 2011 году[4][5]. На люты 2016 году 16 электрацягнікоў «Флірт» вытворчасьці «Штадлер Менск» хадзіла ў складзе гарадзкіх лініяў між Менскам і 3-ма гарадамі-спадарожнікамі — Заслаўем, Рудзенскам (Пухавіцкі раён) і Смалявічамі[6].
Лініі
рэдагаваць
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Электропоезда ЭПГ за месяц тестовой эксплуатации с пассажирами перевезли более 41 тысячи человек (рас.) // Беларуская чыгунка.
- ^ Алена Саланенка (19 жніўня 2009) Такі зручны транспарт. Газэта «Голас Радзімы». Праверана 10 лютага 2012 г.
- ^ 19 марта в Управлении Белорусской железной дороги состоялось подписание контракта со швейцарской компанией Stadler (Штадлер) на закупку современных электропоездов для внутригородских перевозок пассажиров в Минске. (рас.).
- ^ Адкрываецца рэгулярны рух электрацягнікоў у рамках праекта «Гарадскія лініі» // Наша Ніва.
- ^ Фотафакт: Талончыкі на праезд у гарадской электрычцы аформленыя па-расійску // Наша Ніва.
- ^ Аляксей Кандраценка, тэлеканал «Беларусь 1». Беларуская чыгунка выходзіць на новы ўзровень разьвіцьця // Белтэлерадыёкампанія, 20 лютага 2016 г. Праверана 18 лютага 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |