Сьпіс фантанаў Менску
Фантаны Менску — сукупнасьць фантанаў сталіцы Беларусі гораду Менску.
Гісторыя
рэдагавацьВодаправод з чыстай артэзіянскай вадой, ў Менску, у адным з галоўных гарадоў «Паўночна-Заходняга краю», быў адкрыты ў 1874 годзе. У гонар гэтай значнай для гораду падзеі, у тым жа 1874 г., быў устаноўлены фантан «Хлопчык з лебедзем», у Аляксандраўскім сквэры. На пастамэнце фантана — памятная дата «1874». Гэта найстарэйшы фантан у горадзе Менску. У 1980-х гадах бронзавая кампазыцыя была па-вар’яцку зваленая вандаламі, пасьля чаго бронзавая скульптурная кампазыцыя «Хлопчык зь лебедзем» была адпраўлена на сваю першую рэстаўрацыю. Кампазыцыя фантана атрымала некаторыя архітэктурныя зьмены — зьніклі шэсьць вялікіх зялёных жабаў па краю басэйна.
Большасьць сёньняшніх фантанаў гораду Менску былі устаноўлены ў 1960-70 гады. Сёньня ў Менску налічваецца каля 60-ці фантанаў, і большасьць зь іх, ў асноўным, знаходзяцца ў цэнтральнай частцы горада.
Самы вялізны ў горадзе фантан знаходзіцца на Кастрычніцкім пляцы справа ад Палаца Рэспублікі — складаецца з 1300 струменяў.
Самая высотная кампазыцыя ў горадзе — на канале у раёне вуліцы Філімонава — струмені дасягаюць да 20 мэтраў.
Фантаны ў Менску працуюць не кругласутачна, па 12-14 гадзін ў суткі. Рэжым іх працы ў будзённыя дні — з 9 да 22 гадзін, у выходныя і сьвяточныя дні — з 8 да 23 гадзін.
Фота фантанаў, назва (калі ёсьць) і месцазнаходжаньне
рэдагавацьФота | Назва (калі ёсьць), месцазнаходжаньне і кароткая інфармацыя |
Каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі | |
На Плошчы Незалежнасьці | |
Перад Нацыянальным тэатрам опэры і балету | |
На Кастрычніцкім пляцы каля Палаца Рэспублікі. Самы вялікі ў горадзе фантан — складаецца з 1300 струменяў. | |
«Хлопчык зь лебедзем», год 1874, у Аляксандраўскім сквэры. Найстарэйшы фантан у горадзе Менску. | |
«Сьпяваючыя фантаны», на праспэкце Пераможцаў каля Палаца спорту. Сьветламузычны фантан. Адкрыты да Дню незалежнасьці 3 ліпеня 2009 г. Падсьветка ўключаецца ўвечары. | |
«Вянок», у парку Янкі Купалы. Перабудаваны ў 1972 г. да 90-годзьдзя Я. Купалы — над басэйнам круглай формы усталяваныя дзьве бронзавыя фігуры нахіленых дзяўчынаў, якія кідаюць у ваду вянкі. | |
У парку Чалюскінцаў. | |
Каля Камароўскага рынка. Аўтар скульптурнай кампазыцыі «Гусі» скульптар Уладзімер Жбанаў. Гэты фантан ня раз прызнаваўся лепшым фантанам г. Менска. | |
У сквэры па вуліцы Камсамольская (за помнікам Фэліксу Дзяржынскаму) | |
Перад канцэртнай заляй «Менск», каля кафэ «Сьпяваючыя фантаны», паміж вуліцамі Ленiна i Кастрычніцкай | |
На бульвары па вуліцы Леніна, паміж унівэрмагамі «ГУМ» і «Цэнтральны» | |
На вуліцы Леніна, за помнікам С. І. Грыцаўцу | |
На вуліцы Маскоўская, каля Акадэміі кіраваньня | |
На плошчы Свабоды, каля Сьвятадухава сабора | |
«Юнацтва», на вуліцы Бэрсана, каля Чырвонага касьцёла | |
На плошчы Якуба Коласа | |
Перад кінатэатрам «Москва», па бакам кінатэатра | |
Шэраг фантанаў «Часы года» на праспэкце Пераможцаў, «Масленіца» | |
Шэраг фантанаў «Часы года» на праспэкце Пераможцаў, насупраць Палаца спорту | |
Шэраг фантанаў «Часы года» на праспэкце Пераможцаў | |
Перад аэрапортам «Менск-1», побач з скрыжаваньнем вуліц Чкалава і Аэрадромнай | |
Каля Палаца культуры чыгуначнікаў, на скрыжаваньні вуліц Варанянскага і Чкалава | |
Перад Менскім трактарным заводам | |
На канале у раёне вуліцы Філімонава. Самая высотная кампазыцыя ў горадзе — струмені сягаюць да 20 мэтраў. | |
На канале па вуліцы Бялецкага (недалёка ад д.10/1) | |
На скрыжаваньні вуліцаў Сьвярдлова і Ўльянаўскай, каля БДТУ. | |
На перакрыжаваньні вуліцаў Каліноўскага и Усесвяцкай, побач з храмам-помнікам у гонар Усіх Сьвятых і ў гонар бязьвінна забітых у Айчыне нашай. (фота фантана яшчэ не аткрытага, у стане завяршэньня) | |
На перакрыжаваньні вуліц Грыцаўцы і бульвару Трактарабудаўнікоў. | |
Перад прахадной МТЗ. |