Генадзь Грушавы

беларускі філёзаф, грамадзка-палітычны дзяяч

Генадзь Уладзімеравіч Грушавы (27 ліпеня 1950, Менск — 28 студзеня 2014) — заснавальнік і старшыня дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», доктар філязофскіх навук (1994), прафэсар (1995), дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня. Адзін з арганізатараў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». У Вярхоўным Савеце ўваходзіў у фракцыю Апазыцыя БНФ. Пасьля рэфэрэндуму 1996 году грамадзкія аб’яднаньні 15-ці раёнаў Беларусі сабралі 116 тыс. подпісаў супраць скасаваньня яго дэпутацкіх паўнамоцтваў. У 1997 быў адным з заснавальнікаў Асамблеі НДА. З сакавіка 1997 г. па сакавік 1998-га знаходзіўся ў Нямеччыне праз пагрозу арышту[1]. У 1999 атрымаў нарвэскую праваабарончую узнагароду памяці прафэсара Торалфа Рафто.

Генадзь Грушавы
па-беларуску: Генадзь Уладзіміравіч Грушавы
Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі
1990 — 1996
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 ліпеня 1950
Менск, Беларуская ССР, СССР
Памёр: 28 студзеня 2014
Менск, Беларусь
Партыя: Беларуская хрысьціянска-дэмакратычная партыя (1996)
Сужэнец: Ірына Грушавая
Дзеці: Сын: Максім; дочкі: Марына, Мар’яна
Бацька: Уладзімер Ерамеевіч Грушавы
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1972)
Узнагароды:

Адукацыя і дасьледаваньні

рэдагаваць

Скончыў менскую школу №50, якая спэцыялізавалася на фізыцы і матэматыцы. Аднак паступіў на філязофскі факультэт БДУ, дзе выкладаў з 1973 г. да сваёй сьмерці. У 1975 абараніў кандыдацкую, а пазьней і доктарскую дысэртацыю па філязофіі. З 1991 прарэктар Інстытуту сучасных ведаў. Дасьледаваў гісторыю філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Заходняй Эўропы і Беларусі часоў Адраджэньня і Асьветніцтва, тэарэтыка-мэтадалягічныя праблемы пазнаньня, грамадзкай філязофіі і паліталёгіі. Аўтар працы «Аказіяналізм Нікаля Мальбранша» (1978)[2].

Дабрачыннасьць

рэдагаваць

У 1989 г. узначаліў Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля», які 20 лістапада 1990-га ператварыўся ў дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобыля» і дапамог больш як 2 млн жыхароў Беларусі. У 1993 г. фонд налічваў 14 тыс. сябраў. Фонд накіраваў 160 тыс. дзяцей на аздараўленьне за мяжу і да 2000 г. увёз у Беларусь лекаў на суму каля $500 млн[3].

Памёр ад раку крыві. Пахаваны на Паўночных могілках у Менску.

  1. ^ In memoriam: Генадзь Грушавы // Наша Ніва : газэта. — 29 студзеня 2014. — № 4 (841). — С. 4. — ISSN 1819-1614.
  2. ^ Грушавы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1997. — Т. 5. — С. 467. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  3. ^ Аляксандар Тамковіч. Генадзь Грушавы // Новы час : газэта. — 16 кастрычніка 2009. — № 38 (166). — С. 4. — ISSN 2218-2244.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць