Яўген Кулік
Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к (31 кастрычніка 1937, Менск, БССР — 12 студзеня 2002, Менск, Беларусь) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка». Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі «Пагоня»[1]. Аўтар эталёну гербу «Пагоня» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.[2]
Яўген Кулік | |
Аўтапартрэт | |
Дата нараджэньня | 31 кастрычніка 1937 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 12 студзеня 2002 |
Месца сьмерці | Менск |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Менская мастацкая вучэльня (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963) |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс, графіка |
Плынь | этнаграфізм («На Паддашку») |
Працы | «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» (1974), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» (1977), аркушы «На куцьцю» (паводле паэмы Янкі Купалы (1982)) і «Памяці Алены Кіш» (1983) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПа вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1957), а пасьля Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Ад 1963 году браў удзел у мастацкіх выставах. Яго майстэрня, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-я гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў «На паддашку».
Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1965 году. Старшыня камісіі БСМ па народным мастацтве.
Ня быў сябрам камсамолу й камуністычнай партыі, ён гаварыў выключна па-беларуску.[3]
Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. З гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў.[3]
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 году на могілках быў адкрыты помнік Куліку.[4]
Творчасьць
рэдагавацьВельмі вядомыя яго графічныя нізкі «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Храмы Беларусі», «Сьцяжынамі Язэпа Драздовіча», «Паўстаньне 1863 г. у Беларусі». У 1970—80-я гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» М. Багдановіча, «Сонечны клубочак» В. Зуёнка. Сапраўдным шэдэўрам мастака сталася кніга «Песьня пра зубра» М. Гусоўскага.
Разам са сваім аднадумцам Л. Баразной Кулік стварыў цэлую нацыянальна-рамантычную плынь у беларускім паваенным мастацтве.[3]
У 1991 годзе, разам з Уладзімерам Крукоўскім, стаў адным з аўтараў эталёну гербу «Пагоня», які выкарыстоўваўся як дзяржаўны герб Беларусі да 1995 году.
Асоба
рэдагавацьЯўген Кулік [быў нібы] ганец, якога ў старажытныя часы высылалі з княскага войска несьці на Бацькаўшчыну добрыя весткі. Кулік прынёс беларусам вестку пра Адраджэньне. | ||
Гэты невысокі, згорблены чалавек з кароткім порсткім прозьвішчам быў з тае вялікае жменькі людзей, якія ўзгадавалі адраджэньне, адваявалі незалежнасьць. Зь вялікае жменькі нацыяналістаў-заснавальнікаў. | ||
—Эдвард Людовіч[5] |
Калі гаворыш пра Куліка, цяжка пазьбегнуць патасу. …Гэтая постаць як гара, будзе вырастаць з году ў год, чым далей мы будзем ад яе адыходзіць. Чалавек згуртаваў вакол сябе бліскучую плеяду беларускае інтэлігенцыі — мастакоў, літаратараў, гісторыкаў, стварыў дзяржаўны герб незалежнае Беларусі. Кулік быў ідэйным цэнтрам супольнасьці інтэлігенцыі. …Тут ён рабіў працу, падобную да той, якую ў Польшчы выконваў рэдактар парыскай «Культуры» Ежы Гедройц. …Кулік назаўжды застанецца сымбалям непадкупнасьці і нязломнасьці, няскоранасьці духу. | ||
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» Радыё Свабода Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/24756568.html
- ^ а б в г Гаспадар «Паддашка» Наша Ніва Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
- ^ Альгерд Невяроўскі, На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку // Радыё Свабода, 6 лістапада 2005 г.
- ^ а б Стаў часткай гісторыі Наша Ніва Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Харэўскі С. Мастацтва таталітарызму. // У кн. Таталітарызм. Курс лекцыяў. Рэд. А. І. Анціпенка. — Мн: Беларускі Калегіюм, 2007.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- С. Харэўскі. Мастацтва таталітарызму на сайце «Беларускі калегіюм»
- Э. Людовіч. Стаў часткай гісторыі / «Наша Ніва», 3 лютага 2002(недаступная спасылка) на сайце «Наша Ніва»
- Ул. Арлоў. Яўген Кулік / Радыё Свабода, 31 кастрычніка 2006 на сайце «Радыё Свабода»
- П. Васілеўскі. Яўген Кулік
- С. Харэўскі. Гаспадар «Паддашка» / «Наша Ніва», 12 студзеня 2012 на сайце «Наша Ніва»
- Выстаўка твораў Яўгена Куліка — «Кніжнік» на сайце Беларт
- І. Студзінская. «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» / Радыё Свабода, 31 кастрычніка 2012 на сайце «Радыё Свабода»
- Ю. Ускоў. «На родную мову перайшоў прынцыпова» / «Наша Ніва», 3 лістапада 2012