Ліён
Ліён (па-француску: Lyon) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар Ліёнскай мэтраполіі, дэпартамэнту Рона (часова) і рэгіёну Авэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 — рэгіёну Рона-Альпы). Да ўтварэньня ў 2015 годзе мэтраполіі горад зьяўляўся цэнтрам «Вялікага Ліёну» (франц. Grand Lyon), або Ліёнскай супольнасьці гарадоў (франц. Communauté urbaine de Lyon), якая складалася з 59 камунаў. На 1 студзеня 2021 году насельніцтва гораду складала 522 250 чалавек, а ўсёй аглямэрацыі — 1 424 069 чалавек.
Ліён | |||||
франц. Lyon | |||||
![]() | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Авэрнь-Рона-Альпы | ||||
Дэпартамэнт-мэтраполія: | Ліёнская мэтраполія | ||||
Кіраўнік: | Грэгары Дусэ[d] | ||||
Плошча: | 47,87 км² | ||||
Вышыня: | 173 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2021) | |||||
колькасьць: | 522 250 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 10 909,76 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 69001—69009 | ||||
Нумарны знак: | 69 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°45′32″ пн. ш. 4°50′29″ у. д. / 45.75889° пн. ш. 4.84139° у. д.Каардынаты: 45°45′32″ пн. ш. 4°50′29″ у. д. / 45.75889° пн. ш. 4.84139° у. д. | ||||
Ліён на мапе Францыі ![]() ![]() Ліён | |||||
![]() | |||||
http://www.lyon.fr |
Гісторыя
рэдагавацьУ 27 годзе да н. э. Рым падзяліў Галію на тры правінцыі. Тры правінцыі Галіі сыходзіліся на гэтым месцы, дзякуючы чаму Люгдунум (старажытны Ліён) стаў натуральным цэнтрам перасячэньня дарог паміж паўночнай і паўднёва-ўсходняй часткай сучаснай Францыі. Горад стаў адпраўным і важным пунктам у Рымскай імпэрыі на шляху ў Галію. Старажытны Ліён ператварыўся ў сталіцу Люгдунскай Галіі і сэрцам імпэратарскай улады ўсіх гальскіх правінцыяў, што забясьпечыла Люгдунуму званьне «сталіцы Галіі». У сукупнасьці з роляй буйнога транспартнага вузла й рачнога порта, гэты статус забясьпечваў гораду росквіт, які дасягнуў свайго апагею з 69 па 192 гады.
Сярод значных архітэктурных помнікаў гэтага пэрыяду да нашага часу захаваліся антычныя тэатар і Адэон на ўзгорку Фурвіеру, амфітэатар, вялікія тэрмы, чатыры аквэдука, розныя мазаікі, якія захоўваюцца ў Музэі гала-раманскай цывілізацыі. Два рымскіх імпэратары нарадзіліся ў гэтым горадзе — Кляўдыюс і Каракальля. Пры Нэроне горад згарэў, але хутка паўстаў зноў. У 197 годзе пасьля бітвы паміж Сэптыміюсам Сэвэрам і Клёдыюсам Альбінам паблізу Круа-Русо горад быў разрабаваны й спалены, што прывяло Люгдунум да паступовага згасаньню й страце былой славы й багацьця.
Хрысьціянства ў Галіі раней за ўсё сьцьвердзілася ў Ліёне. Вядомыя шматлікія сьвятыя біскупы былі зьвязаны зь Ліёнам, як то сьв. Ірынэй Ліёнскі, сьв. Юст Ліёнскі, сьв. Антыёх Ліёнскі й многія іншыя. У 843 годзе, згодна з Вэрдэнскай дамовай, Ліён перайшоў пад уладу імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Лётара I. Пазьней горад стаў часткай Бургундзкага каралеўства, якое было ўлучанае ў Сьвятую Рымскую імпэрыю ў 1033 годзе. Ліён трапіў пад францускі кантроль толькі ў XIV стагодзьдзі.
Напрыканцы XV стагодзьдзя кірмашы, якія ладзіліся пераважна італьянскімі гандлярамі, зрабілі Ліён эканамічным і разьліковым цэнтрам Францыі. Нават біржа, пабудаваная ў 1749 годзе, нагадвала грамадзкі рынак, дзе рахункі зводзілі пад адкрытым небам. Калі міжнародны банкаўскі цэнтар перамясьціўся ў Геную, а затым у Амстэрдам, Ліён заставаўся галоўным фінансавым цэнтрам Францыі. За часам Адраджэньня разьвіцьцё гораду вызначалася гандлем шоўкам, што ўмацавала ягоныя сувязі з Італіяй. Італьянскі ўплыў на архітэктуру Ліёну і сёньня застаецца бачным у гістарычных будынках. Напрыканцы XV і XVI стагодзьдзях Ліён быў таксама важным цэнтрам літаратурнай дзейнасьці і кніжнага друку як для францускіх пісьменьнікаў, гэтак і для італьянскіх эмігрантаў.
У 1572 годзе Ліён стаў месцам масавага гвалту католікаў супраць пратэстантаў-гугенотаў за часам Барталямэеўскай ночы. Два стагодзьдзі пазьней горад зноў ахапілі хваляваньні за часам Францускай рэвалюцыі, калі мясцовыя жыхары ўзьнялі паўстаньне супраць Нацыянальнага канвэнту і падтрымалі жырандыстаў. Рэвалюцыйныя войскі аблажылі Ліён і трымалі аблогу ўсьцяж два месяцы, пакуль горад не скарыўся ў кастрычніку 1793 году. Шматлікія будынкі былі зьнішчаныя, асабліва вакол пляцу Бэлькур, а Жан-Мары Калё д’Эрбуа і Жазэф Фушэ арганізавалі пакаранне сьмерцю больш чым 2 тысяч чалавек. Канвэнт загадаў зьмяніць назву горада на «Вызвалены горад» і ўсталяваў таблічку з надпісам: «Ліён вёў вайну супраць Свабоды, таму Ліёну больш не існуе». Празь дзесяцігодзьдзе Напалеон загадаў аднавіць усе будынкі, зьнесеныя ў той час.
У XIX стагодзьдзі горад стаў важным прамысловым цэнтрам. У 1831 і 1834 гадах шаўковыя рабочыя Ліёну зладзілі два буйныя паўстаньні за паляпшэньне ўмоваў працы і аплаты. У 1862 годзе ў Ліёне пачала працаваць першая шырокая сетка фунікулёраў. У студзені студзені і лютым 1894 году паліцыя зладзіла ня менш за дзесяткі рэйдаў супраць анархістаў, але вялікага посьпеху ў гэтай справе ня мелі[1][2]. Празь некалькі месяцаў, у чэрвені 1894 году, італьянскі анархіст Сантэ Казэрыё забіў францускага прэзыдэнта Садзі Карно, які быў названы адказным за рэпрэсіі супраць анархістаў[3]. За часам Другой сусьветнай вайны ў Ліёне былі разьмешчаныя акупацыйныя нацысцкія войскі, у тым ліку тут разьмяшчаўся Кляўс Барбі, сумна вядомага як Ліёнскі мясьнік. Тым ня менш, горад таксама быў апорай францускага Супраціву, бо шматлікія сакрэтныя хады, вядомыя як трабулі, дазвалялі актывістам пазьбегнуць налётаў гестапа. 3 верасьня 1944 году горад быў вызвалены 1-й свабоднай францускай дывізіяй і Францускімі ўнутранымі сіламі. Цяпер у горадзе месьціцца музэй Супраціву[4].
Славутасьці
рэдагавацьЗ мноства плошчаў у Ліёне вылучаюцца плошча Бэлькур (франц. Bellecour) з каштанавымі алеямі, садамі і коннай статуяй Людовіка XIV і плошча Карно са статуяй рэспублікі.
Транспарт
рэдагавацьАэрапорт Ліён—Сэнт-Экзюпэры, разьмешчаны на ўсход ад Ліёну, служыць дзеля арганізацыі ўнутраных і міжнародных рэйсаў. Гэта ключавы транспартны аб’ект для ўсяго рэгіёну Рона-Альпы, з аўтобусным злучэньнем у іншыя гарады рэгіёну. Чыгуначны вакзал імя Сэнт-Экзюпэры злучае аэрапорт з агульнанацыянальнай сеткай TGV. Трамвайны манапаліст Rhônexpress зьвязвае аэрапорт зь бізнэсовым кварталам Ля-Пар-Д’ё, да якога можна даехаць менш чым за 30 хвілінаў, а таксама забясьпечвае злучэньне зь лініямі мэтро A і B ды трамвайнымі маршрутамі T1, T3 і T4 ды аўтобуснымі лініямі. Ліёнскі перавозьнік Sytral прапануе аўтобусны маршрут пад нумарам 47, які злучае аэрапорт з Мэйзьё[5], дзе пасажыры могуць перасесьці на трамвай T3. Звычайны кошт грамадзкага транспарту складае 1,90 эўра, у адрозьненьне ад 15 эўра, якія трэба выдаткаваць, калі перасоўвацца на трамваі кампаніі Rhonexpress. У прадмесьці Брон маецца меншы аэрапорт Ліён—Брон, зь якога робяцца вылеты ў іншыя гарады Францыі.
Горад мае два буйныя чыгуначныя вакзалы. Сярод іх Ліён-Пар-Д’ё, які быў пабудаваны дзеля руху цягнікоў сеткі TGV, і Ліён-Пэраш, які ўважаецца старым вакзалам, на якім цяпер выконваюцца рэгіянальныя рэйсы. Таксама ў горадзе маюцца меншыя чыгуначныя станцыі. Ліён быў першым горадам краіны, які быў злучаны з Парыжам сеткай TGV у 1981 годзе[6]. З таго часу сетка цягнікоў TGV пашырылася і сёньня злучае Ліён беспасярэдне з Пэрпіньянам, Тулюзай, Ніццай, Марсэлем, Страсбургам, Нантам і Лілем. Міжнародныя цягнікі курсуюць таксама ў Мадрыд, Барсэлёну, Мілян, Турын, Жэнэву, Франкфурт, Люксэмбург, Брусэль і Лёндан.
Ліён абслугоўваецца арганізацыяй міжгародніх аўтобусаў Eurolines. Аўтобусны тэрмінал месьціцца на чыгуначнай станцыі Пэраш, якая служыць вузлом інтэрмадальнага транспарту для трамваяў, мясцовых і рэгіянальных цягнікоў і аўтобусаў ды канчатковым прыпынкам лініі мэтро А, трамваю Т2[7]. Сыстэма грамадзкага транспарту Ліёну складаецца з мэтро, трамваяў і аўтобусаў, абслугоўваючы 62 грамады ліёнскага мэгаполіса[8][9]. Ліёнскі мэтрапалітэн складаецца з чатырох лініяў, якія маюць літарныя абазначэньні A, B, C і D. Агульная колькасьць станцыяў сягае 42-х, а цягнікі прыпыняюцца на іх з частасьцю ў кожныя 2 хвіліны. Зь лістапада 2020 году існуе восем ліёнскіх трамвайных лініяў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Deux mille perquisitions». L’Estafette: 2. 2 студзеня 1894.
- ^ «Une série générale de perquisitions: résultat négatif des recherches». L’Éclair. 3 студзеня 1894.
- ^ Bouhey, Vivien (2009). «Les Anarchistes contre la République»,. Rennes: Presses universitaires de Rennes (PUR). — С. 294—298.
- ^ Cosgrove, Michael (4.06.2009). «Lyon: The Resistance and Deportation Museum». Digital Journal.com.
- ^ «Bus 47 — Meyzieu ZI — Aéroport St Exupéry — St-Laurent de Maréchal Juin». TCL.
- ^ Zeilinger, Stefan (2003). «On the Fast Track: French Railway Modernization and the Origins of the TGV, 1944—1983 (review)». Technology and Culture. 44 (3): 613–614. — doi:10.1353/tech.2003.0143.
- ^ «Eurolines». Lyon Tourist Office.
- ^ «Le réseau TCL». TCL.
- ^ «Plan interactif — Carte de Lyon et ses environs». TCL.