Суфікс
Су́фікс (па-лацінску: Suffixus «прымацаваны») у лінгвістыцы — посткаранёвая марфэма, якая служыць для ўтварэньня новых словаў або граматычных формаў. Далучаецца да кораня ці да іншага суфіксу. Значэньне слова пры наяўнасьці некалькіх суфіксаў выводзіцца з апошняга суфіксу. Пасьля суфіксаў могуць стаяць канчаткі і постфіксы. Суфіксамі закрываецца аснова слова.
Асаблівасьці суфіксаўРэдагаваць
- Далучаюцца толькі да асновы слова.
- Далучаюцца да асновы слова і пераводзяць вытворнае слова ў разрад іншай часьціны мовы, радзей пакідаюць у межах той жа часьціны мовы.
- Для кожнай часьціны мовы характэрны корпус суфіксальных марфэмаў.
Віды суфіксаўРэдагаваць
Паводле значэньня і функцыйРэдагаваць
- Словаўтваральныя (дэрывацыйныя).
- Словазьменныя (рэляцыйныя).
Паводле паходжаньняРэдагаваць
- Спрадвечнабеларускія.
- Запазычаныя.
Паводле фанэмнага складуРэдагаваць
- Монафанэмныя (складаюцца з адной фанэмы).
- Поліфанэмныя (складаюцца з 2 і болей фанэмаў).
Паводле фанэмнай структурыРэдагаваць
Паводле пачатковага гуку:
- Прыкрытыя (пачынаюцца з зычнага гуку).
- Непрыкрытыя (пачынаюцца з галоснага гуку).
Паводле канцавога гуку:
- Закрытыя (заканчваюцца на зычны гук).
- Адкрытыя (заканчваюцца на галосны гук).
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
- Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.