Вялікае Сьціклева

вёска ў Беларусі

Вялі́кае Сьці́клева[2]вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, каля МКАД (M9), 1,1 км на паўднёвы ўсход ад Менску. Вялікае Сьціклева ўваходзіць у склад Навадворскага сельсавету.

Вялікае Сьціклева
трансьліт. Vialikaje Ściklieva
Царква Раста Хрыстова ў Вялікім Сьціклеве
Царква Раста Хрыстова ў Вялікім Сьціклеве
Першыя згадкі: 1791
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Навадворскі
Насельніцтва: 1434 чал. (2010)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 220047
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°52′18.16″ пн. ш. 27°42′3.85″ у. д. / 53.8717111° пн. ш. 27.7010694° у. д. / 53.8717111; 27.7010694Каардынаты: 53°52′18.16″ пн. ш. 27°42′3.85″ у. д. / 53.8717111° пн. ш. 27.7010694° у. д. / 53.8717111; 27.7010694
Вялікае Сьціклева на мапе Беларусі ±
Вялікае Сьціклева
Вялікае Сьціклева
Вялікае Сьціклева
Вялікае Сьціклева
Вялікае Сьціклева
Вялікае Сьціклева
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

У 1791 годзе засьценак маёнтку Трасьцянец, шляхецкая ўласнасьць, у Менскай парафіі. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1815 годзе вёскі Стары Сьціклеў (29 жыхароў мужчынскага полу) і Новы Сьціклеў (37 жыхароў мужчынскага полу), уласнасьць С. Прушынскага, у Менскіх павеце й губэрні[3].

У 1858 годзе вёска Сьціклева (11 жыхароў мужчынскага полу) ва ўладаньні Д. Спасовіча, вёска Новы Сьціклеў (15 жыхароў мужчынскага полу) і маёнтак Сьціклева (37 жыхароў мужчынскага полу) уласнасьць Э. Ваньковіча. У 1897 годзе вёска Вялікае (яно ж Старое) Сьціклева (23 двары, 149 жыхароў) і ўрочышча Сьціклева (двор, 6 жыхароў), у Сеньніцкай воласьці Менскага павету[3].

У 1917 годзе ў вёсцы 32 двары, 217 жыхароў, у 2 урочышчах 7 двароў, 48 жыхароў. Зь лютага па сьнежань 1918 году вёска акупаваная войскамі Нямецкае імпэрыі, зь ліпеня 1919 па ліпень 1920 году і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 — войскамі Польшчы[3].

З 20 жніўня 1924 году вёска ў Трасьцянецкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёну Менскае акругі (да 26 ліпеня 1930 году). З 18 студзеня 1931 году ўключаная ў межы гораду Менску. З 26 траўня 1935 году ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці[3].

У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 акупаваная войскамі нацысцкае Нямеччыны, загінулі 33 жыхары[3].

З 16 ліпеня 1953 году ў Гатаўскім, а з 20 студзеня 1960 ў Навадворскім сельсавеце.

У 1959 годзе невялікая частка вёскі ўвайшла ў склад гораду Менску, забудова якой стала лічыцца працягам вуліцы Байкальскай. Асноўная частка не ўвайшла ў гарадзкую рысу і пазьней засталася за межамі Менскай кальцавой аўтадарогі. Тая частка, што ўвайшла ў склад гораду, была зьнесеная ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х. Прыкладна на яе месцы цяпер месьціцца аўтаразьвязка МКАД і вуліцы Байкальскай[4].

У 1997 годзе 288 гаспадарак, 1231 жыхар, цэнтар саўгасу «Менскай агародніцкай фабрыкі. У 2010 годзе 1434 жыхары, ёсьць Дом культуры, ясьлі-сад, аддзяленьне сувязі, крама[3].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2010 год — 1434 чалавекі
  • 1999 год — 637 чалавек

Прадпрыемствы рэдагаваць

  • ТАА «Пяць Кантынэнтаў». Завод вінаградных вінаў (вул. Фабрычная, 16-55)
  • ППУП «Альгрэта»

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Госкартгеоцентр(недаступная спасылка) (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 311
  3. ^ а б в г д е Вялікае Сціклева // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 3 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 373. — 624 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0636-9
  4. ^ Іван Сацукевіч Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска Праверана 4 студзеня 2015 г.