Андрэй Катлярчук

Андрэ́й Катлярчу́к (нар. 1968, Новачаркаск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2006). Ляўрэат Прэміі ПЭН-цэнтру імя Ф. Багушэвіча.

Андрэй Катлярчук
Andrej Kotljarchuk.jpg
Род дзейнасьці гісторык, журналіст
Дата нараджэньня 1968[1]
Месца нараджэньня Сьцяг краіны або тэрыторыі Новачаркаск, РСФСР
Месца вучобы
Занятак гісторык
Месца працы
Узнагароды

Выкладае ва ўнівэрсытэце Паўднёвага Стакгольму. Дасьледуе швэдзка-беларускія гістарычныя стасункі. Пэўны час быў карэспандэнтам газэты «Наша Ніва» ў Швэцыі.

У 2009 годзе ўзначаліў ініцыятыўную групу з мэтаю прымусіць швэдзкія ўлады зьмяніць афіцыйную назву Беларусі па-швэдзку з Vitryssland на Belarus[2].

ПрацыРэдагаваць

КнігіРэдагаваць

  • Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў, Менск, 2002 (Прэмія імя Францішка Багушэвіча (ПЭН-цэнтар))
  • У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. Беларускае Гістарычнае Таварыства (Беласток) і Інстытут Беларусістыкі, Менск, 2010, ISSN 1392-9682

АртыкулыРэдагаваць

  • Беларусы Бранскага краю // Arche, 2-2001
  • Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // Arche, 2(25)-2003
  • Яшчэ раз пра месца беларусаў у гісторыі // Arche, 5 - 2003
  • Падарожжа ў сэрца Літвы // Arche, 1-2 - 2006
  • «Уцёкі мазгоў», ці Лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII ст. // Спадчына 2006. №1
  • У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. // Arche, 7-8 -2008

КрыніцыРэдагаваць