Філялёгія

(Перанакіравана з «Філёляг»)

Філялёгія (ад ст.-грэч. φιλολογία, «любоў да слова») — назва групы дысцыплінаў (лінгвістыка, літаратуразнаўства, тэксталёгія і інш.), якія вывучаюць культуру праз тэкст. Лінгвістыка не заўсёды ўключаецца ў філялёгію: па-першае, яна не абавязкова дасьледуе тэксты, па-другое, не заўсёды закранае культуралягічны бок пытаньня (хоць сувязь мовы і культуры — лінгвафілязофская праблема, якая нярэдка ставіцца); для лінгвістыкі характэрна вялікая блізкасьць да дакладных навук, чым для іншых дысцыплінаў, што традыцыйна адносяцца да філялёгіі.