Траецкі манастыр базылянак

Помнік сакральнай архітэктуры
Траецкі манастыр базылянак
Траецкі манастыр базылянак
Траецкі манастыр базылянак
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′27.9″ пн. ш. 27°33′27.7″ у. д. / 53.90775° пн. ш. 27.557694° у. д. / 53.90775; 27.557694Каардынаты: 53°54′27.9″ пн. ш. 27°33′27.7″ у. д. / 53.90775° пн. ш. 27.557694° у. д. / 53.90775; 27.557694
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Фёдар Аляксандравіч Крамер[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Дата скасаваньня 1835
Статус Ахоўная зона
Траецкі манастыр базылянак на мапе Беларусі
Траецкі манастыр базылянак
Траецкі манастыр базылянак
Траецкі манастыр базылянак
Траецкі манастыр базылянак на Вікісховішчы

Трае́цкі манасты́р базыля́нак — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіцца над ракой Сьвіслаччу, на схіле Траецкай гары пад адрасам вуліца Максіма Багдановіча, 2. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс займаў пляц на рагу гістарычных Вялікай Барысаўскай і Траецкай вуліцаў[a] і складаўся з драўлянай царквы Сьвятой Тройцы, некалькіх мураваных і драўляных манастырскіх карпусоў і гаспадарчых пабудоваў. Побач з царквой знаходзіліся манастырскія могілкі, за імі — фруктовы сад. На поўнач ад манастыра стаяла брама-званіца, якая выходзіла на Траецкі Рынак[b].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1630 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1635 годзе[1]) пры драўлянай царкве Сьвятой Тройцы, вядомай з XV ст., жонка менскага земскага пісара Мікалая Вяжэвіча Марына з Яцынічаў заснавала манастыр базылянак. Яна ахвяравала пляц на Траецкім Рынку пад будаваньне манастыра (у 1636 годзе гэты фундуш зацьвердзіў кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза) і перадала 4 сьнежня 1645 году фальварак Крайск у Менскім павеце. Антоні Сялява выкупіў у менскіх мяшчанаў суседнія пляцы і далучыў іх да манастыра.

У 1715 годзе дзеля пашырэньня тэрыторыі манастыр самастойна набыў пляц за 1 тыс. злотых. Першыя манастырскія пабудовы былі драўлянымі. У канцы XVIII ст. у манастыры было 23 манашкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Я. Драздовіч. Высокі Рынак з боку Траецка-Шпітальнага завулка, 1919

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) манастыр працягваў дзеяць. У 1799—1800 гадох паводле праекту архітэктара Ф. Крамера замест драўлянага збудавалі новы мураваны манастырскі корпус. Па пажары 1809 году будынак аднавілі паводле праекту архітэктара М. Чахоўскага. У пачатку XIX ст. пры манастыры існавала школа, дзе навучаліся 22 дзяўчыны.

У 1834[2] годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна зачынілі манастыр, а ягоных насельніц перасялілі ў Мядзел. 15 траўня 1835 году яны правялі вопіс адабраных будынкаў і, на загад расейскага імпэратара, разам зь пляцам перадалі іх «Прыказу грамадзкага прызрэньня». 22 чэрвеня таго ж году па рэканструкцыі (архітэктар К. Хршчановіч) у мураваным 2-павярховым корпусе разьмясьціўся шпіталь на 40 ложкаў[3].

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Фрагмэнт пляну Менску, 1888

Па кастрычніцкім перавароце (1917) шпіталь пераўтварылі ў 2-ю клінічную лякарню. Па Другой сусьветнай вайне ў 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі некалькі манастырскіх пабудоваў і браму, на месцы якой збудавалі новы корпус лякарні.

У 2010 годзе згодна з прэзыдэнцкім указам пляц ў межах вуліц Максіма Багдановіча — Янкі Купалы — набярэжнай Сьвіслачы за 10 мільёнаў даляраў перадалі Аману[4]. Неўзабаве 2-ю клінічную лякарню перавялі з будынкаў манастыра. Аднак уласьнік ня выканаў сваіх абавязкаў, таму ў 2016 годзе пляц перадалі новаму інвэстару з ААЭ. 27 сьнежня[5] таго ж году пачаўся знос збудаванага на месцы манастырскай брамы корпуса лякарні.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Манастырскі корпус

Траецкая царква — паводле візыты канца XVIII ст., крыжова-купальны будынак, які галоўным фасадам выходзіў на Траецкі Рынак. Вонкавыя сьцены ўпрыгожваліся паліхромнымі аптычнымі росьпісамі з архітэктурным дэкорам.

Інтэр'ер упрыгожвалі 5 алтароў. У галоўным мураваным алтары захоўваліся абразы Беззаганнага Зачацьця і Найсьвяцейшай Панны Марыі з Ісусам Хрыстом. Усярэдзіне столь і сьцены таксама мелі аптычныя росьпісы. На хорах стаяў арган. Пад царквой была мураваная крыпта.

Манастыр

рэдагаваць

Манастырскі корпус, збудаваны ў 1799—1800 гадох — 3-павярховы П-падобны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. Сымэтрычны галоўны фасад падзяляўся карнізным поясам на два ярусы (ніжні апрацоўваўсярустам) і трыма рызалітамі, завершанымі трыкутнымі франтонамі. Рытм фасадаў ствараўся прастакутнымі аконнымі праёмамі (у бакавых рызалітах завяршаліся сандрыкамі).

Памяшканьні перакрываліся крыжовымі, калідоры — цыліндрычнымі скляпеньнямі. Інтэр’еры на першым паверсе ўсходняга крыла ўпрыгожваліся насьценнай размалёўкай, некаторыя з фрэсак часткова захаваліся пад слоем пазьнейшага пабелу[6].

Па пажары 1809 году з усходу да манастырскага корпуса прыбудавалі галерэю. Паводле праекту, створанага ў 1814 годзе, плянавалася збудаваць новую мураваную царкву, якая б злучалася з манастырскім корпусам галерэяй. З усходняга боку манастырскі корпус галерэяй злучаўся з службовым мураваным будынкам. Амаль пэрпэндыкулярна да існага манастырскага корпуса праектавалася збудаваць яшчэ адзін мураваны корпус. Тэрыторыю манастыра, паводле пляну, атачала драўляная агароджа. Уздоўж агароджы на гістарычных вуліцах Вялікай Барысаўскай (сучасная Максіма Багдановіча) і Траецкай (сучасная Янкі Купалы) месьціліся гаспадарчыя драўляныя будынкі. З боку ракі Сьвіслачы знаходзіўся агарод. Аднак цалкам гэты праект не рэалізавалі[3].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяпер рог вуліц Максіма Багдановіча і Янкі Купалы
  2. ^ Цяперашняя афіцыйная назва — плошча Парыскай Камуны
  1. ^ Дзянісаў У. Менскі Троіцкі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 298.
  2. ^ Дзянісаў У. Мінскі Троіцкі манастыр базылянак // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 340.
  3. ^ а б Славутасьці Беларусі Праверана 20 верасьня 2015 г. Архіўная копія ад 20 верасьня 2015 г.
  4. ^ Карней І. Арабскія Эміраты і прывіды Траецкай гары: інвэстары з Пэрсыдзкай затокі «ўпарадкуюць» гістарычны Менск // Радыё Свабода , 8 сьнежня 2016 г.
  5. ^ Карней І. У Старым горадзе Менску распачынаюць «эўрарамонт» на арабскія грошы // Радыё Свабода, 27 сьнежня 2016 г.
  6. ^ Троицкое предместье. myminsk.com. Праверана 20 верасьня 2015 г. Архіўная копія ад 20 верасьня 2015 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр   712Г000010

  Траецкі манастыр базылянаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў