Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі
Русіфікацыя Беларусі, дакладней[1] маскалізацыя[2][3][4][5][a] або расеіза́цыя[8][9][10] — мэтанакіраваная палітыка сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры[11].
У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі пачалі масава зьнішчаць старажытныя праваслаўныя цэрквы Вялікага Княства Літоўскага[12], а таксама перабудоўваць паводле архітэктуры Маскоўскай дзяржавы (мураўёўкі) колішнія рымска-каталіцкія, уніяцкія і нават спрадвеку праваслаўныя (Канстантынопальскі патрыярхат) сьвятыні. Падобным чынам Маскоўскі патрыярхат (Урадавы сынод Расейскай імпэрыі) імкнуўся абазначыць «кананічную» тэрыторыю[13]. Фінансавалася гэтая справа з сродкаў, сабраных з удзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў выглядзе штрафаў і кантрыбуцыяў[14][15]. Так, яшчэ ў 1863 годзе па аглядзе цэркваў Менскай губэрні падпалкоўнік Генэральнага штабу Расейскай імпэрыі архітэктар Зяленскі зацьвердзіў праекты на перабудову каля 100 будынкаў[16]. У выніку падобных рэканструкцыяў адбывалася зьнявечаньне кампазыцыяў і стылёвага разьвязку помнікаў архітэктуры, зьнішчаліся высокамастацкія фрэскі, алтары, амбоны ды іншае[17].
У сьпісе прыводзяцца помнікі архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, поўнасьцю або часткова (у выніку перабудоваў) зруйнаваныя ўладамі Расейскай імпэрыі.
Вільня
рэдагаваць№ | Назва | Адрас | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Брама Вялейская | Вуліца Вялейская | 1 верасьня 1799 году маскоўскі гаспадар Павал I падпісаў загад аб разбурэньні абарончых муроў Вільні, дэмантаваньне якіх завяршылася ў 1805 годзе. | |||
2 | Брама Замкавая | Вуліца Замкавая | 1 верасьня 1799 году маскоўскі гаспадар Павал I падпісаў загад аб разбурэньні абарончых муроў Вільні, дэмантаваньне якіх завяршылася ў 1805 годзе. | |||
3 | Вежа Рудніцкая | Вуліца Рудніцкая | 1 верасьня 1799 году маскоўскі гаспадар Павал I падпісаў загад аб разбурэньні абарончых муроў Вільні, дэмантаваньне якіх завяршылася ў 1805 годзе. | |||
4 | Брама Субацкая | Вуліца Субацкая | 1 верасьня 1799 году маскоўскі гаспадар Павал I падпісаў загад аб разбурэньні абарончых муроў Вільні, дэмантаваньне якіх завяршылася ў 1805 годзе. | |||
5 | Брама Троцкая | Вуліца Троцкая | 1 верасьня 1799 году маскоўскі гаспадар Павал I падпісаў загад аб разбурэньні абарончых муроў Вільні, дэмантаваньне якіх завяршылася ў 1805 годзе. | |||
6 | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў | Трынапаль | Помнік архітэктуры барока. Касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
7 | Касьцёл Пана Езуса і кляштар трынітарыяў | Антокаль, вуліца Антокальская | Помнік архітэктуры барока. Касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я гады яму вярнулі аўтэнтычнае аблічча. | |||
8 | Касьцёл Сьвятога Казімера | Старое Места, вуліца Вялікая | Помнік архітэктуры барока. Касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я гады яму вярнулі аўтэнтычнае аблічча. | |||
9 | Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак | Старое Места, вуліца Конская | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак разабралі на загад расейскіх уладаў у 1877 годзе. | |||
10 | Касьцёл Сэрца Езуса і кляштар візытак | Росы, вуліца Росы | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
11 | Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў. Званіца | Старое Места, вуліца Троцкая | Помнік архітэктуры готыкі. Мураваную званіцу зруйнавалі ў 1872 годзе. | |||
12 | Палац вялікіх князёў літоўскіх (Дольны замак) | Старое Места | Мураваны палац разабралі ў 1801 годзе. У наш час будынак адбудавалі з захаваньнем старых падмуркаў. | |||
13 | Царква Сьвятой Тройцы | Старое Места, вуліца Астрабрамская | Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. | |||
14 | Царква Прачыстай Багародзіцы | Старое Места, вуліца Сьвятой Ганны | Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. | |||
15 | Царква Сьвятога Міколы | Старое Места, вуліца Вялікая | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. | |||
16 | Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | Старое Места, вуліца Вялікая | Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
17 | Амсьціслаў | Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла перабудавалі на загад расейскіх уладаў пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі па 1870 годзе, мураваны будынак кляштару разабралі | |||
18 | Клімавічы | Касьцёл і кляштар дамініканаў | Мураваныя будынкі зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці дзеля перабудовы пад вязьніцу. Да нашага часу захаваліся падмуркі, над якімі за савецкім часам збудавалі будынак адміністрацыі Клімавіцкага раёну. | |||
19 | Пацкава | Касьцёл і кляштар дамініканаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (1825 год). |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
20 | Ворша | Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1832 годзе). У перабудаваным выглядзе захаваўся мураваны кляштарны корпус | |||
21 | Ворша | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, канчаткова зруйнаваны ў 1950-я гады. Захаваўся кляштарны корпус, якому ў наш час вярнулі аўтэнтычнае аблічча. | |||
22 | Ворша | Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1832 годзе), мураваны калегіюм — зьнявечылі перабудоваю пад вязьніцу. У наш час колішняму калегіюму вярнулі аўтэнтычны выгляд. | |||
23 | Ворша | Царква Сьвятой Тройцы пры Куцеінскім манастыры Яўленьня Гасподняга | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. У наш час сьвятыні вярнулі аўтэнтычнае аблічча | |||
24 | Галоўчын | Касьцёл і кляштар дамініканаў | Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1832 годзе) | |||
25 | Княжыцы | Касьцёл Сьвятога Мікалая | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
26 | Магілёў | Брама Алейная | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
27 | Магілёў | Брама Ветраная | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
28 | Магілёў | Брама Дубровенская | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
29 | Магілёў | Брама Каралеўская | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
30 | Магілёў | Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла часткова зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1870 годзе), канчаткова зьнішчылі разам з будынкам кляштару ў 1950-я гады. | |||
31 | Магілёў | Царква Сьвятога Міколы | Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. У наш час сьвятыні вярнулі аўтэнтычны выгляд | |||
32 | Магілёў | Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. | |||
33 | Смаляны | Замак | У XIX ст. расейскі сэнатар Сямёнаў прадаў замак на цэглу[18]. | |||
34 | Чавусы | Касьцёл і кляштар кармэлітаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы па 1870 годзе, канчаткова зруйнаваны да 1945 году. | |||
35 | Чавусы | Ратуша | Мураваны будынак разабралі па 1830 годзе | |||
36 | Шклоў | Касьцёл і кляштар дамініканаў | Мураваныя будынакі зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці кляштару (1833 год) |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
37 | Беніца | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, мураваны кляштар разабралі ў канцы XIX ст. | |||
38 | Баруны | Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы, у 1920-я гады сьвятыні вярнулі аўтэнтычнае аблічча. | |||
39 | Вялейка | Стары касьцёл | Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Па Другой сусьветнай вайне помнік зруйнавалі савецкія ўлады. | |||
40 | Гальшаны | Замак | У 1880 годзе расейскі стацкі саветнік Гарбанёў пачаў узрываць вежы і муры дзеля будаваньня корчмаў[19]. | |||
41 | Геранёны | Замак | У сярэдзіне ХІХ ст. замак разабралі дзеля ўзьвядзеньня ў Ліпнішках розных гаспадарчых пабудоваў[20] | |||
42 | Дунілавічы | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі ў 1866 годзе, у 1920-я гады яму вярнулі аўтэнтычны выгляд. Мураваны кляштар зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1850 годзе). | |||
43 | Крэва | Замак | 21 ліпеня 1917 году ў ходзе артылерыйскай атакі на нямецкія пазыцыі войскі Расейскае імпэрыі ўшчэнт разбурылі муры замка[21]. | |||
44 | Іўе | Кальвінскі збор («Сынодзік») | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX — пачатку XX стагодзьдзя. | |||
45 | Смаргонь | Касьцёл Сьвятога Міхала | Помнік архітэктуры рэнэсансу. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі ў 1866 годзе, у 1920-я гады яму вярнулі аўтэнтычны выгляд. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
46 | Берасьце | Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваныя касьцёл і кляштар часткова зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. Да нашага часу захаваліся руіны. Існуе магчымасьць аднаўленьня як помніка архітэктуры. | |||
47 | Берасьце | Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. | |||
48 | Берасьце | Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. | |||
49 | Берасьце | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў | Помнік архітэктуры барока. У 2-й палове XIX ст. мураваныя касьцёл і кляштар зьнішчылі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. Паводле некаторых зьвестак, у 1856—1879 гады касьцёл перабудавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
50 | Берасьце | Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя касьцёл і кляштар часткова зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. Да нашага часу захаваліся руіны. Існуе магчымасьць аднаўленьня як помніка архітэктуры. | |||
51 | Берасьце | Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. | |||
52 | Берасьце | Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. | |||
53 | Берасьце | Ратуша | Мураваны будынак зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. | |||
54 | Берасьце | Царква Сьвятога Міколы | Помнік архітэктуры барока. Мураваную царкву зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. | |||
55 | Берасьце | Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя царкву і манастыр зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. | |||
56 | Белая | Палац Радзівілаў | Помнік архітэктуры рэнэсансу. Мураваны палац разабралі ў 1883 годзе | |||
57 | Белая | Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар рэфарматаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. | |||
58 | Белая | Манастыр базылянаў | Помнік архітэктуры барока. Зруйнавалі мураваны будынак манастыра. | |||
59 | Бухавічы | Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
60 | Бяроза | Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў | Помнік архітэктуры барока. Па гвалтоўным закрыцьці ў 1866 годзе гарадзенскі губэрнатар выдаў пастанову перадаць пабудовы кляштару Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі «да злому і скарыстаньня годнага матэрыялу на ўладкаваньне званіцы і царквы ў Бярозе, а мядзяны дах скарыстаць на пабудову царквы Аляксандра Неўскага ў Горадні»[22], у 1868 годзе будынак касьцёла разабралі. Захаваліся фрагмэнты касьцельнай вежы і руіны кляштару. | |||
61 | Бяроза | Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | Помнік архітэктуры барока. У 1867 годзе з ініцыятывы Мураўёва-вешальніка царкву перабудавалі ў маскоўскім стылі[23]. У 2003 годзе царква зноў пацярпела ад маскоўскай перабудовы. | |||
62 | Вістычы | Касьцёл Сьвятой Соф'і і кляштар цыстэрыянаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны кляштар зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці ў 2-й палове XIX ст., мураваны касьцёл перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (захаваўся). | |||
63 | Высокае | Кляштар баніфратаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак часткова зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці кляштару. | |||
64 | Гарадзец | Касьцёл Зьвеставаньня Панны Марыі | Помнік архітэктуры эклектыкі. Мураваны будынак перабудавалі ў маскоўскім стылі | |||
65 | Кодань | Касьцёл Сьвятой Ганны | Помнік архітэктуры барока. У выніку перабудовы над касьцёлам замест фігурнай бані паставілі вялізны купал-цыбуліну. | |||
66 | Кобрынь | Царква Сьвятога Мікалая | Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку перабудовы ў 2-й палове XIX ст. зруйнавалі дзьве бакавыя вежы, а над царквой паставілі вялізны купал-цыбуліну. | |||
67 | Крупчыцы | Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1866 годзе) | |||
68 | Міжрэчча | Царква Сьвятога Мікалая | Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. | |||
69 | Тэрэспаль | Царква Сьвятога Яна Багаслова | Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку перабудовы ў 2-й палове XIX ст. над царквой паставілі вялізны купал-цыбуліну. | |||
70 | Уладава | Царква Раства Багародзіцы | Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. | |||
71 | Янаў | Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў | Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
72 | Друя | Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар дамініканаў | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці | |||
73 | Шкунцікі | Касьцёл | Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
74 | Вердамічы | Палац Талочкаў | Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак 15 верасьня 1915 году спалілі расейскія войскі[24]. | |||
75 | Зэльва | Тэатар | Мураваны будынак пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. У 2000-я гады будынак зноў пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. | |||
76 | Лапеніца Вялікая (Грынявічы) | Касьцёл і кляштар францішканаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, мураваны кляштар зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці. | |||
77 | Лыскаў | Царква Раства Багародзіцы | Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Царкву разабралі ў 1897 годзе. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
78 | Быстрыца | Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я яму вярнулі аўтэнтычны выгляд. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
79 | Віцебск | Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў | Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
80 | Віцебск | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак касьцёла часткова зруйнавалі пры перабудове пад архіў, у 1950-я сьвятыню канчаткова зьнішчылі. | |||
81 | Віцебск | Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1832) | |||
82 | Віцебск | Касьцёл Сьвятога Язэпа і калегіюм езуітаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, калегіюм — часткова зруйнавалі (вежу). Канчаткова комплекс зьнішчылі ў 1956. | |||
83 | Віцебск | Царква Зьвеставаньня Багародзіцы | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы, пазьней узарваная савецкімі ўладамі. | |||
84 | Віцебск | Царква Раства Хрыстова | Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі | |||
85 | Віцебск | Царква Сьвятога Духа | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі | |||
86 | Віцебск | Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля | Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. | |||
87 | Віцебск | Царква Сьвятых Барыса і Глеба | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак царквы зьнішчылі ў 2-й палове XIX ст. | |||
88 | Астроўна | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
89 | Мікулін | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
90 | Лёзна | Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, пазьней зьнішчаны савецкімі ўладамі. | |||
91 | Тадулін (Янавічы) | Царква Прачыстай Багародзіцы | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, пазьней зьнішчаны савецкімі ўладамі |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
92 | Горадня | Касьцёл Маці Божай Ружанцовай | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зьнішчылі ў 2-й палове XIX ст., захаваўся мураваны кляштар |
| ||
93 | Горадня | Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фара Вітаўта) | Помнік архітэктуры рэнэсансу. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, канчаткова зьнішчаны ў 1961 |
| ||
94 | Горадня | Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. |
| ||
95 | Горадня | Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар кармэлітаў | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак касьцёла зьнішчылі ў 1903 годзе дзеля будаваньня расейскіх кашараў. Захаваўся мураваны кляштар. |
| ||
96 | Капцёўка | Царква Прачыстай Багародзіцы | Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Царкву зруйнавалі дзеля пабудовы мураванай мураўёўкі |
| ||
97 | Масаляны | Царква Раства Багародзіцы | Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. | |||
98 | Ружанасток | Касьцёл Ахвяраваньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я гады яму часткова вярнулі аўтэнтычны выгляд. | |||
99 | Сапоцкін | Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я гады яму часткова вярнулі аўтэнтычны выгляд. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
100 | Ліда | Замак | Па 1891 годзе ўлады пачалі разборку і распродаж замкавых муроў, з адхонаў замкавага пагорка сталі браць пясок. У гэты час амаль цалкам зьнішчылі рэшткі паўднёва-заходняй вежы і разабралі частку заходняй сьцяны. | |||
101 | Ліда | Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці, мураваны кляштар страчаны да 1945 году. | |||
102 | Ліда | Ратуша | Помнік архітэктуры барока. Мураваную ратушу зьнішчылі ў XIX ст. | |||
103 | Астрына | Царква Сьвятога Спаса | Помнік архітэктуры готыкі (?), зруйнаваны да канца XIX ст.[25] | |||
104 | Беліца | Касьцёл Сьвятога Юрыя | Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
105 | Васілішкі | Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я гады яму вярнулі аўтэнтычны выгляд. | |||
106 | Дэмбрава | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я гады яму вярнулі аўтэнтычны выгляд. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
107 | Мазыр | Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад маскоўскай перабудовы |
| ||
108 | Мазыр, Кімбараўка | Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, у наш час яму вярнулі аўтэнтычны выгляд. |
| ||
109 | Юравічы | Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, у наш час яму вярнулі аўтэнтычны выгляд. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
110 | Менск | Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, канчаткова комплекс зруйнавалі ў 1950-я | |||
111 | Менск | Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл часткова зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці, канчаткова комплекс зьнішчылі ў 1950. | |||
112 | Менск | Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл часткова зруйнавалі пры перабудове пад расейскі архіў, у наш час фасаду будынка вярнулі аўтэнтычны выгляд. | |||
113 | Менск | Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар баніфратаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл зруйнавалі ў 1860-я[26]. | |||
114 | Менск | Касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл зруйнавалі ў 2-й палове XIX ст. | |||
115 | Менск | Ратуша | Помнік архітэктуры клясыцызму. У 1851 расейскі цар Мікалай І пастанавіў зруйнаваць будынак, што было зроблена ў 1857. У наш час ратушу адбудавалі на старым месцы. | |||
116 | Менск | Царква Сьвятога Духа | Помнік архітэктуры готыкі і паўночнага рэнэсансу. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы, канчаткова яе зьнішчылі ў 1936. У наш час будынак адбудавалі з захаваньнем старых падмуркаў. | |||
117 | Менск | Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы, у наш час будынку вярнулі аўтэнтычны выгляд. | |||
118 | Заслаўе | Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, у наш час будынку вярнулі аўтэнтычны выгляд. | |||
119 | Івянец | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл зьнішчылі па гвалтоўным закрыцьці. | |||
120 | Івянец | Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, у наш час будынку вярнулі аўтэнтычны выгляд. | |||
121 | Лагойск | Царква Яўленьня Гасподняга і манастыр базылянаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак царквы зруйнавалі ў 1841 годзе, неўзабаве на яе месцы збудавалі мураўёўку | |||
122 | Маладэчна | Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар трынітарыяў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, пазьней яго часткова зруйнавалі савецкія ўлады | |||
123 | Смалявічы | Царква Сьвятога Мікалая | Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Царкву зруйнавалі па сакавіку 1909 году, нягледзячы на просьбу прыхаджанаў захаваць помнік[27]. | |||
124 | Стоўпцы | Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, пазьней яго зьнішчылі савецкія ўлады. Мураваны кляштар зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці. | |||
125 | Стоўпцы | Царква Сьвятой Ганны | Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
126 | Наваградак | Замак | У 1802 гарадзенскі губэрнатар Бэнігсан даў дазвол наваградзкаму гараднічаму Скалову разабраць рэшткі замкавых вежаў. У канцы XIX ст. на тэрыторыю Замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго места сьмецьце, якое пакрыла больш як 2-мэтровых плястам руіны пабудоваў. У 1906 рухнула Касьцельная вежа[28]. | |||
127 | Наваградак | Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі па 1802 | |||
128 | Наваградак | Касьцёл і кляштар баніфратаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі па 1800 | |||
129 | Наваградак | Касьцёл і кляштар дамініканак | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зруйнавалі да 1916 году, кляштару — па 1944 годзе. | |||
130 | Наваградак | Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі | |||
131 | Наваградак | Ратуша | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак зруйнавалі ў 1870-я | |||
132 | Наваградак | Царква Прачыстай Багародзіцы | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак царквы зруйнавалі ў 1870-я. | |||
133 | Наваградак | Царква Сьвятых Барыса і Глеба | Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. | |||
134 | Ваўковічы | Касьцёл (царква?) | Мураваны будынак зруйнавалі ў 2-й палове XIX ст. | |||
135 | Гавязна | Царква Сьвятога Яна Прадцечы | Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. | |||
136 | Гарадзішча | Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
137 | Крывошын | Касьцёл езуітаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
138 | Ляхавічы | Замак | У 1-й палове XIX ст. замак прадалі гандлярам, якія разабралі абмуроўку замка і замкавыя пабудовы[29]. | |||
139 | Ляхавічы | Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. | |||
140 | Мікалаеўшчына[c] | Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, збудаваны з фундацыі маршалка вялікага літоўскага Аляксандра Людвіка Радзівіла ў 1652 годзе. Драўляны будынак касьцёла зруйнавалі па адабраньні ў каталікоў у 1866 годзе, хоць паводле сьведчаньня мясцовага сьвятара, ён быў прыдатным да перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі[30]. Неўзабаве на месцы касьцёла збудавалі новую драўляную царкву. | |||
141 | Мір | Брама Віленская | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
142 | Мір | Брама Менская | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
143 | Мір | Брама Нясьвіская | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
144 | Мір | Брама Слонімская | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
145 | Мір | Касьцёл Сьвятога Мікалая | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, пазьней часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. У наш час сьвятыні вярнулі аўтэнтычны выгляд. | |||
146 | Мір | Царква Сьвятой Тройцы | Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. | |||
147 | Нясьвіж | Брама Віленская | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
148 | Нясьвіж | Брама Клецкая | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
149 | Нясьвіж | Калегіюм езуітаў | Помнік архітэктуры рэнэсансу. Мураваныя будынкі зруйнавалі па 1800 дзеля пабудовы расейскіх кашараў | |||
150 | Нясьвіж | Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя касьцёл і кляштар зьнішчылі па гвалтоўным закрыцьці | |||
151 | Нясьвіж | Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл часткова зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці. Канчаткова комплекс зьнішчылі ў 1950-я | |||
152 | Нясьвіж | Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, канчаткова яго зьнішчылі ў 1950-я. Кляштар захаваўся | |||
153 | Нясьвіж | Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл часткова зруйнавалі (вежа-званіца) у выніку перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Кляштар захаваўся | |||
154 | Нясьвіж | Палац Альба | Мураваны будынак зьнішчылі ў XIX ст. | |||
155 | Нясьвіж | Ратуша | Помнік архітэктуры барока. У XIX ст. будынак часткова зруйнавалі (верхнія ярусы вежы), у наш час ратушы вярнулі аўтэнтычны выгляд | |||
156 | Сноў | Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я сьвятыні вярнулі аўтэнтычны выгляд | |||
157 | Сталовічы | Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў | Помнік архітэктуры віленскага барока. У 1866 годзе будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Мураваны кляштар зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці. | |||
158 | Цялядавічы | Касьцёл і кляштар бэнэдыктынак | Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У 1866 годзе касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
159 | Шчорсы | Царква Сьвятога Дзьмітрыя Салунскага | Помнік архітэктуры барокавага клясыцызму. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
160 | Высокае | Царква Сьвятых Казьмы і Дзям'яна | Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. | |||
161 | Бельск Падляскі | Касьцёл Маці Божай з Гары Кармэль і кляштар кармэлітаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. | |||
162 | Бельск Падляскі | Царква Раства Багародзіцы | Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Па гвалтоўным пераводзе ў юрысдыкцыю Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі над драўлянай царквой паставілі купал-цыбуліну. | |||
163 | Мельнік | Царква Прачыстай Багародзіцы | Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваную царкву перабудавалі ў маскоўскім стылі ў 1910 годзе. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
164 | Бабруйск | Касьцёл і калегіюм езуітаў | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак касьцёла часткова зруйнавалі дзеля будаваньня расейскай фартэцыі. | |||
165 | Бабруйск | Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Фарны) | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зруйнавалі дзеля будаваньня расейскай фартэцыі. | |||
166 | Вялікія Нямкі | Касьцёл | Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, зачынены і зруйнаваны па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня. | |||
167 | Радага | Касьцёл Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі пры місіі езуітаў | Помнік архітэктуры клясыцызму, зачынены і часткова зруйнаваны ў выніку маскоўскай перабудовы па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
168 | Пінск | Замак Вішнявецкіх | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
169 | Пінск | Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
170 | Гарадзішча | Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэнэдыктынаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла часткова зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. Захаваўся мураваны кляштар. | |||
171 | Любяшоў | Касьцёл Сьвятога Яна Эвангеліста і калегіюм піяраў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла часткова зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. Захаваўся мураваны кляштар. | |||
172 | Моладава | Царква Ўшэсьця Гасподняга | Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку перабудовы ў 2-й палове XIX ст. зруйнавалі дзьве бакавыя вежы, а над царквой паставілі купал-цыбуліну. | |||
173 | Пагост Загародзкі | Касьцёл Сьвятога Язэпа | Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
174 | Столін | Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, канчаткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. | |||
175 | Тураў | Вежа | Фартыфікацыя Тураўскага замка, збудаваная ў 2-й палове XIII ст., пазьней узнаўлялася. Мураваную вежу зруйнавалі ў 1830 годзе. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
176 | Полацак | Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, пазьней узарваны савецкімі ўладамі. Захаваліся руіны касьцёла і кляштару. | |||
177 | Полацак | Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зруйнавалі неўзабаве па гвалтоўным закрыцьці. | |||
178 | Полацак | Манастыр базылянаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі зруйнавалі ў пачатку XX ст. | |||
179 | Полацак | Ратуша | Мураваны будынак зруйнавалі па 1772 годзе. У 1780 годзе на месцы ратушы збудавалі дом генэрал-губэрнатара. | |||
180 | Полацак | Царква Сьвятога Спаса | Помнік архітэктуры полацкай школы дойлідзтва з элемэнтамі клясыцызму. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. | |||
181 | Валынцы | Царква Сьвятых Барыса і Глеба | Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Драўляны будынак пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
182 | Глыбокае | Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў пры перабудове пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Большую частку мураванага кляштару зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці. | |||
183 | Кублічы | Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, зруйнаваны да 1945 году. | |||
184 | Невель | Царква Прачыстай Багародзіцы | Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы, канчаткова зьнішчаная савецкімі ўладамі. |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
185 | Слонім | Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, канчаткова зруйнаваны ў 1950-я. Мураваны кляштар зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці. | |||
186 | Слонім | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
187 | Слонім | Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі зруйнавалі ў 1856. | |||
188 | Слонім | Палац Агінскіх | Мураваны палац зруйнавалі ў XIX ст. | |||
189 | Слонім | Ратуша | Мураваны будынак часткова зруйнавалі ў XIX ст. | |||
190 | Слонім | Тэатар Агінскіх | Мураваны тэатар зруйнавалі ў XIX ст. | |||
191 | Быцень | Царква Сьвятога Язафата | Помнік архітэктуры віленскага барока. У 1914 годзе на загад генэрала Аляксеева расейскія войскі ўзарвалі царкву[31], канчаткова помнік зьнішчылі за савецкім часам. | |||
192 | Дзярэчын | Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці кляштару (1866). | |||
193 | Дзявяткавічы | Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
194 | Дзявяткавічы | Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Званіца | Помнік архітэктуры барока. Мураваная званіца пацярпела ад перабудовы касьцёла пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
195 | Зьдзецел | Палац Радзівілаў | Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак часткова зруйнавалі па канфікацыі маёнткаў Солтанаў дзеля прыстасаваньня пад кашары. | |||
196 | Раготна | Касьцёл Анёлаў-Ахоўнікаў | Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак часткова пацярпеў ад перабудовы касьцёла пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. | |||
197 | Ружаны | Ратуша | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
198 | Ружаны | Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў | Помнік архітэктуры барока. У XIX ст. мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы |
№ | Месца | Назва | Камэнтар | Выгляд да руйнаваньня | Выгляд па руйнаваньні[b] | Сучасны стан |
---|---|---|---|---|---|---|
199 | Слуцак | Брама Віленская | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
200 | Слуцак | Брама Востраўская | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
201 | Слуцак | Брама Капыльская | Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст. | |||
202 |