«Атлянт» — беларускае прадпрыемства па вытворчасьці побытавых прыладаў, заснаванае ў 1962 годзе. Мае прадстаўніцтвы ў Польшчы (Варшава), Расеі (Смаленск) і Ўкраіне (Кіеў). За 2010 г. выпусьціла больш за 1 мільён лядоўняў і каля 300 тыс. пральняў, якія пастаўляліся ў больш як 20 краінаў сьвету. У Беларусі займала 35% рынку па пральных машынах і 82% — па лядоўнях[1].

«Атлянт»
Выява лягатыпу
Тып Закрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Таленавітая тэхніка
Заснаваная 1962
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, пр. Пераможцаў, д. 61
Ключавыя фігуры Віктар Шуміла, Сяргей Тагановіч
Галіна машынабудаваньне
Прадукцыя лядоўня, газавая і электрапліта, пральная машына
Абарачэньне $584 240 тыс. (2012)
Апэрацыйны прыбытак -$527 тыс.
Чысты прыбытак -$16 722 тыс.
Лік супрацоўнікаў 10 717 (2013)
Матчына кампанія Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (37%)
Даччыныя кампаніі Баранавіцкі станкабудаўнічы завод
Аўдытар «Эрнст і Янг»

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Атлянтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў