Анкара
Анкара́ (па-турэцку: Ankara) — сталіца і другі па велічыні (пасьля Стамбулу) горад Турэччыны. Насельніцтва складае 4 338 620 жыхароў паводле зьвестак на 2011 год. Палітычны, культурны, эканамічны і прамысловы цэнтар краіны, месца знаходжаньня турэцкага прэзыдэнта, парлямэнта, урада, вышэйшых судовых установаў, усіх замежных пасольстваў. Анкара — істотны транспартны вузел у цэнтры краіны, на скрыжаваньні чыгункавых і аўтамабільных шляхоў.
Анкара | |
турэц. Ankara | |
![]() | |
Краіна: | Турэччына |
Рэгіён: | Цэнтральная Анатолія |
Правінцыя: | Анкара |
Кіраўнік: | Мансур Яваш[d][1] |
Плошча: | 2516 км² |
Вышыня: | 938 м н. у. м. |
Насельніцтва (2011) | |
колькасьць: | 4 338 620 чал. |
шчыльнасьць: | 1724,41 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 312 |
Паштовы індэкс: | 06000–06999 |
Нумарны знак: | 06 |
Геаграфічныя каардынаты: | 39°56′9″ пн. ш. 32°50′19″ у. д. / 39.93583° пн. ш. 32.83861° у. д.Каардынаты: 39°56′9″ пн. ш. 32°50′19″ у. д. / 39.93583° пн. ш. 32.83861° у. д. |
Анкара на мапе Турэччыны ![]() ![]() Анкара | |
![]() | |
http://www.ankara.gov.tr/ |
Гісторыя Рэдагаваць
Горад быў заснаваны верагодна хетамі, альбо іхнымі папярэднімі хатамі. Першая згадка пра места датуецца каля 1200 годам да н. э. пад хецкай назвай Анкуваш. Галяты й старажытныя рымляне выкарыстоўвалі назву Анкіра (лац. Ancyra), у клясычны, эліністычны й бізантыйскі пэрыяд горад вядомы як Анкыра. З адыходам да сэльджукаў у 1073 годзе й да 1930 году горад насіў імя Ангора.
Узвышэньне гораду пачалося ў VII стагодзьдзі да н. э. пры фрыгійскім цары Мідасе. У старажытнасьці й Сярэднявеччы ён быў важны цэнтрам караваннага гандлю ў Анатоліі. У XIV стагодзьдзі места было заваявана туркамі-асманамі. У ліпені 1402 году каля Анкары адбылася бітва паміж Тымурам і Баязідам, вядомая як Анкарская бітва 1402 году. З 1864 году Анкара зьяўлялася цэнтрам вілаету Анадалу. З канца 1919 году — цэнтрам нацыянальна-вызваленчага руху Турэччыны, рэзыдэнцыяй Прадстаўнічага камітэта. З 23 красавіка 1920 году горад ёсьць местам знаходжаньня Вялікага нацыянальнага сходу Турэччыны й створанага ім ураду ў супрацьстаяньні з султанска-халіфскім Стамбулам. 13 кастрычніка 1923 году Анкара была аб’яўлена сталіцай Турэччыны.
Клімат Рэдагаваць
Кліматычныя зьвесткі для Анкары | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Абсалютны максымум t, °C | 11,1 | 17,7 | 27,2 | 27,7 | 31,1 | 38,8 | 37,2 | 42,2 | 33,3 | 30,0 | 21,1 | 17,2 | 42,2 |
Сярэдні максымум t, °C | 1,6 | 4,4 | 10,0 | 15,5 | 20,0 | 24,4 | 27,7 | 28,3 | 24,4 | 18,3 | 10,5 | 4,4 | 16,1 |
Сярэдняя t, °C | −2,5 | −0,3 | 4,2 | 9,4 | 13,3 | 16,9 | 20,2 | 20,5 | 16,3 | 11,0 | 4,7 | 0,5 | 9,7 |
Сярэдні мінімум t, °C | −6,6 | −5 | −1,6 | 3,3 | 6,6 | 9,4 | 12,7 | 12,7 | 8,3 | 3,8 | −1,1 | −3,3 | 3,3 |
Абсалютны мінімум t, °C | −31,1 | −31,1 | −27,2 | −7,2 | −6,1 | 0,5 | 3,8 | 3,8 | −2,2 | −8,8 | −12,2 | −17,2 | −31,1 |
Норма ападкаў, мм | 40 | 31 | 36 | 51 | 52 | 39 | 17 | 15 | 18 | 32 | 36 | 48 | 417 |
Вільготнасьць, % | 71 | 62 | 51 | 46 | 44 | 40 | 35 | 33 | 34 | 42 | 54 | 69 | 48 |
Крыніца: Weatherbase(анг.) |
Культура Рэдагаваць
У горадзе маюцца 13 вышэйшых навучальных установаў, як то 8 унівэрсытэтаў, ваенная, ваенна-мэдычная й паліцэйская акадэміі. 22 тэатры й канцэртныя пляцоўкі. Праводзяцца рэгулярныя тэатральныя, музычныя й кінафэстывалі.
Галерэя Рэдагаваць
-
Від на цэнтральную частку гораду з Батанічнага парку
-
Заселеныя старажытныя фартыфікацыі
-
Дзяржаўны музэй выяўленчага мастацтва і скульптуры
-
Помнік старажытным цывілізацыям Анатоліі
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Анкара — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў