Нізкі Рынак
Ні́зкі Ры́нак — гістарычная мясцовасьць ў цэнтры Менску, старажытны асяродак гандлю ў месьце. Знаходзіцца пры ўтоку ракі Нямігі ў Сьвіслач. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасьці былі замак, Халодная сынагога, комплекс кляштару баніфратаў з касьцёлам Сьвятога Яна і царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі ўсю гістарычную забудову.
На паўднёвы ўсход ад Нізкага Рынку пачынаюцца Цёмныя Крамы, на поўдзень — Высокі Рынак, на захад — Ракаўскае прадмесьце, на поўнач — Замчышча.
Гісторыя
рэдагавацьНізкі Рынак пачаў забудоўвацца як гандлёва-рамесьніцкі пасад перад паўднёвай сьцяной замка, за валамі і ровам, пры ўтоку ракі Нямігі ў Сьвіслач. Разьмешчаная на хісткай абалоне, мясцовасьць часта пакутавала ад паводак.
Да канца XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў Нізкі Рынак значна павялічыўся. Тут утварыліся новыя вуліцы і завулкі. Цэнтральнымі і найбольш вялікімі трасамі былі старадаўнія вуліцы Няміга, Ракаўская, Зыбіцкая, Казьмадзям’янаўская і Школьная. Вуліца Няміга пачала ўтварацца, мяркуючы з археалягічных матэрыялаў, дзесьці ў XIII ст. на старым гандлёвым гасьцінцы на паўднёвы захад паабапал невялікай, але паўнаводнай у старажытнасьці рэчкі. Вуліца Зыбіцкая пачыналася беспасярэдне з пляцу Нізкага Рынку і праходзіла на паўднёвы ўсход уздоўж правага берага Сьвіслачы ля падножжа ўзгорка Высокага Рынку. Траса вуліцы злучала Нізкі Рынак зь мясцовасьцю, якая называлася Валокамі Полацкімі. Вуліцы Казьмадзям’янаўская злучала мясцовасьць зь Цёмнымі Крамамі, Школьная — з Высокім Рынкам.
У пачатку ХХ ст. Нізкі Рынак уваходзіў у другую паліцэйскую частку места.
Вуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
8 Сакавіка плошча | Нізкі Рынак пляц | Рыбны Рынак пляц |
Зыбіцкая вуліца | Зыбіцкая вуліца | Гандлёвая вуліца (1866—2010) |
Няміга вуліца | Няміга вуліца Няміская вуліца Няміска-Школьная вуліца (частка) Няміска-Раманаўская вуліца (частка) |
Кацярынінская вуліца (частка, 1866—1926) Кастуся Каліноўскага вуліца (частка, 1926—1940-я)[1] |
Сходы да Катэдральнага сабора | Казьмадзям’янаўская вуліца | Францішка Скарыны вуліца (1926—1933) Дзям’яна Беднага вуліца (1933—1940-я) |
Эстакада праспэкта Пераможцаў | Рэзьніцкая вуліца | Мясьніцкая вуліца (з 1866)[2] |
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя пляны і праекты
рэдагаваць-
Праект на пабудову павільёну для турэцкай пякарні братоў Офлі, 1893 г.
-
Квартал на вуліцы Рэзьніцкай
-
Праект рэканструкцыі камяніцы, разьмешчанай насупраць пачатку Зыбіцкай вуліцы
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Каля Замчышча, 1888 г.
-
У бок Нямігі, 1897 г.
-
1905 г.
-
1909 г.
-
1915 г.
-
1915—18 гг.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
Тытунёвы гандаль Кейлес, 1918 г.
-
1920-я гг.
-
У бок Нямігі, 1918 г.
-
Гістарычная Нова-Рэзьніцкая ў бок Рэзьніцкай вуліцы, 1928—29 гг.
-
да 1941 г.
-
Пачатак гістарычнай Казьмадзям’янаўскай вуліцы, 1941 г.
-
У бок Замкавай вуліцы, 1941 г.
-
Аэрафатаздымак у бок Замкавай вуліцы, 1941—43 гг.
-
У бок Нямігі, 1941—43 гг.
-
Пачатак гістарычнай Казьмадзям’янаўскай вуліцы, 1944 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Бондаренко В. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы, Менск стары і новы
- ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст., «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
Літаратура
рэдагаваць- Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст., «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- Бондаренко В. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы, Менск стары і новы