Трактар (стадыён)
«Трактар» — другі па ўмяшчальнасьці стадыён у Менску (пасьля стадыёну «Дынама»). Умяшчальнасьць: 17 600 чалавек. Раней вядомы як «Чырвоны сьцяг».
«Трактар» | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Горад | Менск |
Адрас | вул. Ванеева, 3 |
Год пабудовы | 1968 |
Дата адкрыцьця | 1950 |
Зьмяшчальнасьць | 17 600 |
Хатняя каманда | |
Каардынаты | 53°52′53″ пн. ш. 27°37′3″ у. д. / 53.88139° пн. ш. 27.6175° у. д.Каардынаты: 53°52′53″ пн. ш. 27°37′3″ у. д. / 53.88139° пн. ш. 27.6175° у. д. |
± «Трактар» | |
Пасьля пабудаваньня пляцоўкі, якая належала абласному савету «Чырвоны сьцяг», на стадыёне праводзіліся матчы сярод камандаў Менскага трактарнага заводу. У 1976 годзе абласны савет перадаў стадыён на балянс МТЗ. У тым жа годзе пачалася першая рэканструкцыя стадыёну. Яна пачалася з будаўніцтва верхняга яруса з адначасовым узьвядзеньнем насыпных земляных трыбунаў, устаноўкай электраасьвятленьня й дрэнажу футбольнага поля. Было закладзена запасное поле.
У 1978 годзе пасьля закрыцьця стадыёну «Дынама» на капітальны рамонт першынство СССР па футболе пачалі праводзіць на «Трактары», у тым ліку й спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Падчас Алімпіяды 1980 году «Трактар» стаў алімпійскай рэзэрвовай арэнай. У такім выглядзе стадыён праіснаваў да другой рэканструкцыі, якая пачалася ў 1997 годзе й скончылася ў траўні 2000 году, падчас якой стадыён набыў сучасны выгляд. Былі ўсталяваны плястыкавыя сядзеньні, замест земляных трыбунаў зьявіліся жалезабетонныя, падтрыбунныя памяшканьні сталі адпавядаць эўрапейскім стандартам.
У 2007—2010 гадох летувіскі бізнэсовец Уладзімер Раманаў, які валодаў футбольным холдынгам, куды ўваходзяць менскі «Партызан», «Коўна» й шатляндзкі «Гартс», быў гатовы пабудаваць у Заводзкім раёне сталіцы, у ваколіцах стадыёну «Трактар», спарткомплекс з крытым футбольным стадыёнам[1], гэты праект ацэньваўся ў 250 млн даляраў, і акрамя стадыёну паводле плянаў павінен быў уключаць два гатэлі, гандлёва-забаўляльны цэнтар і шэраг офісных пабудоваў[2]. Пытаньне абмяркоўвалася на нарадзе ў прэзыдэнта Беларусі. Аднак гэтая задумка не была зьдзейсьнена, клюб «Партызан» быў расфармаваны, а кантракт на будаўніцтва комплексу скасаваны па нявызначыных чыньніках[2].
З 2013 году хатнія матчы на стадыёне праводзіць клюб «Дынама»[3]. 13 жніўня 2014 году матч менскага «Дынама» і барысаўскага БАТЭ, якія перад стартам гульні займалі першае і другое месца адпаведна, здолеў сабраць 7150 гледачоў, што стала 4-м паказчыкам у наведвальнасьці чэмпіянату Беларусі сэзону 2014 году на той момант[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Будет спортивно-развлекательный комплекс на базе стадиона «Трактор»? Белорусское агентство недвижимости «Ассистанс Хэлс»
- ^ а б Беларусь расторгла договор с литовским инвестором о застройке на месте стадиона «Трактор». Новости Беларуси
- ^ В сезоне 2013 минское «Динамо» домашние матчи будет проводить на «Тракторе». pressball.by
- ^ Уникальный случай. Заполненные трибуны стадиона «Трактор». tribuna.com
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТрактар (стадыён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Стадыён «Трактар». allstadiums.ru
- Фатаздымкі стадыёну.