Лодзь — горад, сталіца ваяводзтва ў цэнтральнай Польшчы, знаходзіцца на Лодзінскім узвышшы на водным канале Вісла — Одра. Лодзь быў часовым месцам знаходжаньня польскай дзяржаўнай улады ў 1945 годзе. Цяпер тут знаходзяцца органы ўлады Лодзінскага ваяводзтва і Лодзінскага ўсходняга павету. З 1940 да 1945 году горад меў назву Літзманштат.

Лодзь
польск. Łódź
Лодзь
Герб Лодзі Сьцяг Лодзі
Першыя згадкі: 1414
Горад з: 1423
Краіна: Польшча
Прэзыдэнт места: Ганна Зданоўская
Плошча: 293,25 км²
Вышыня: 219 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 698 688 чал.
шчыльнасьць: 2382,57 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 42
Паштовыя індэксы: з 90-001 да 94-413
Нумарны знак: EL • ED
Геаграфічныя каардынаты: 51°45′0″ пн. ш. 19°28′0″ у. д. / 51.75° пн. ш. 19.46667° у. д. / 51.75; 19.46667Каардынаты: 51°45′0″ пн. ш. 19°28′0″ у. д. / 51.75° пн. ш. 19.46667° у. д. / 51.75; 19.46667
Лодзь на мапе Польшчы
Лодзь
Лодзь
Лодзь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.uml.lodz.pl

У наш час Лодзь зьяўляецца важным адукацыйным (тут знаходзяцца 6 дзяржаўных вышэйшых навучальных установаў і 20 прыватных) і культурным цэнтрам Польшчы. За шэсьць кілямэтраў ад цэнтру гораду знаходзіцца міжнародны аэрапорт імя Ўладыслава Рэйманта.

Паходжаньне назвы гораду няяснае. Існуюць гіпотэзы, што яна можна ісьці ад назвы племені лодзічаў, ад слова «лаза», ад назвы ракі «Лодка», ад «лодкі» на якіх плавалі па рацэ, ці ад імя Ўладыслаў (якое адвергнута апошнімі дасьледаваньнямі).

Паводле апошніх падлікаў, Лодзь зьяўляецца трэцім польскім горадам паводле колькасьці насельніцтва (698 688 чалавек) і чацьвертым паводле займанай плошчы (293,25 км²).

Лодзь уваходзіць у Зьвяз польскіх гарадоў. Горад быў вылучаны на званьне Эўрапейскай культурнай сталіцы 2016 году.

Прыродныя ўмовы

рэдагаваць

Лодзь разьмяшчаецца на вышыні ад 161,8 да 275,8 мэтру над узроўнем мора. Тэрыторыя гораду паступова зьніжаецца ў кірунку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, згодна з нахілам Лодзінскага ўзвышша.

Праз Лодзь працякае 18 вялікіх і малых рэк і ручаёў: Нер, Лодка (старая назва Астрога), Балутка, Дабрынка, Гадка, Ясень, Каралеўка, Алехаўка, Аўгустоўка, Ясінец, Бржда, Лагеўнічанка, Сакалоўка, Брзоза, Анёлаўка, Вржаньца, Зімна Вода, Міязда і г. д. Гэта невялікія рэкі, у большай частцы схаваныя і цякуць па каналах.

Вакол гораду знаходзіцца некалькі гарадоў, зь якімі Лодзь утварае агламэрацыю каля 1,1 млн чалавек.

У горадзе перакрыжоўваюцца чыгуначныя лініі з Варшавы, Калюшак, Торуня, Кутна, Познані, Вострава Вялікапольскага, а таксама аўтамабільныя дарогі з Гданьску, Торуня, Уроцлава, Пётркава Трыбунальскага і Чэстаховы, а так сама з Варшавы. Хутка плянуецца пракласьці праз горад дзьве трансэўрапейскія аўтастрады А1 і А2.

Гісторыя

рэдагаваць

Лодзь атрымала статус гораду пасьля афармленьня афіцыйнага дакумэнту караля і ўладальніка вёскі. У 1414 годзе біскуп Улоцлавека — Ян Крапідла склаў дакумэнт, а ў 1423 годзе кароль Уладзіслаў перадаў правы гораду Лодзі. Першапачаткова Лодзь была цалкам аграрным горадам (44 драўляныя хаты і 44 сьвіраны) да XVI стагодзьдзя, калі пачалося разьвіцьцё.

Насельніцтва складалася з 700 гараджан. Затым для Лодзі пачаліся цяжкія часы, і ў XVIII стагодзьдзі насельніцтва гораду складала ўсяго з 170 жыхароў. У той самы час у горад прыходзяць габрэі, у 1820-х гадах — нямецкія прамыслоўцы, а ў канцы ХІХ стагодзьдзя — расейцы. З гэтага моманту Лодзь становіцца шматнацыянальным горадам зь яго адмысловым становішчам.

У ХІХ стагодзьдзі Лодзь ператвараецца ў найважнейшы цэнтар тэкстыльнай прамысловасьці. За 50 гадоў, што мінулі з Другой сусьветнай вайны, Лодзь ператварылася ў найбуйнейшы тэкстыльны цэнтар Польшчы. Пасьля 1989 году ў выніку зьмены палітычнай сітуацыі, старыя заводы перасталі прыносіць прыбытак з-за адсутнасці попыту на іх прадукцыю (раней практычна ўсё купляла Расея). Заводы адзін за іншым станавіліся банкрутамі. У Лодзі ўзровень беспрацоўя склаў, у той момант, 16% працаздольнага насельніцтва, аднак горад змог перанакіраваць сваю эканоміку.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Разам з разьвіцьцём прамысловасьці ў горадзе, адначасова павялічвалася і колькасьць жыхароў. Зь невялікага паселішча ў пачатку ХІХ стагодзьдзя, да 1850 году Лодзь пераўтварыўся ў другі пасьля Варшавы горад па колькасьці насельніцтва ў Царстве Польскім. На працягу ХІХ стагодзьдзя колькасьць жыхароў Лодзі павялічылася ў 600 разоў, зь няпоўнай тысячы ў 1815 годзе да 600 тыс. у 1915 годзе. Такі хуткі рост насельніцтва ў ХІХ стагодзьдзі быў самым хуткім у Эўропе.

У наш час колькасьць насельніцтва дасягнула 750 тыс. чалавек.

У апошнія гады зьявілася тэндэнцыя памяншэньня колькасьць насельніцтва, згодна зь якой Лодзь страціла больш насельніцтва, чым у іншых гарадах Польшчы.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць
 
Раёны Лодзі:
1. Балюты
2. Ведзаў
3. Сродмесьце
4. Палесьсе
5. Гурна

Згодна з адміністрацыйным падзелам, Лодзь зьяўляецца гарадзкім раёнам з правамі павету. Лодзь ня мае афіцыйнага адміністрацыйнага падзелу, але для абслугі гарадзкіх патрэбаў горад дзеліцца на пяць раёнаў, якія паўтараюць існуючы ў 1960—1992 гадах адміністрацыйна падзел гораду:

Раён Плошча
км² %
Балуты 78,9 26,8
Гурна 71,9 24,4
Палесьсе 46,0 15,6
Сьродмесьце 6,8 2,3
Відзаў 90,8 30,9
Разам 294,4 100,0

Эканоміка

рэдагаваць
 

У нашы дні лёгкая прамысловасьць, якая ў мінулым стварыла эканамічную моц гораду, ня мае вялікага значэньня. Гэту галіну прамысловасьці прадстаўляюць толькі фірмамі: «Redan S.A.» і «Zakłady Tekstylno-Konfekcyjne Teofilów».

Эканоміка сучаснай Лодзі заснавана на разьвіцьці сучасных тэхналёгіяў, інфраструктуры і разьвіцьці трох напрамкаў: цэнтру дапамогі бізнэсу (так зв. BPO — Business Process Offshoring), лягістыкі і AGD (хатняй занятасьці).

Свае штаб-кватэры ў Лодзі маюць mBank і Multibank, а таксама Цэнтар фінансавых паслугаў GE Money Bank і Philips (яго эўрапейскі цэнтар у Лодзі мае 115 філіяў у 20 краінах). У Лодзі ўзьнікла Grupa Atlas, а таксама тут мае сваю штаб-кватэру польскі паветраны перавозчык Centralwings.

У Лодзі ўзьніклі некалькі прадпрыемстваў па вырабе кухоннай тэхнікі такіх марак, як AGD, Indesit і Bosch/Siemens, дзякуючы чаму Лодзь стала найбуйнейшым цэнтрам Эўропы па вытворчасьці кухоннай тэхнікі.

У апошнія гады[Калі?] ў Лодзі ўзьніклі вытворчасьці Gillette, VF Corporation, ABB, Польскай фармацэўтычнай групы, Hutchinson, Ericpol Telecom, TP SA ці ComArch. У 2006 годзе ў Лодзі была адкрытая фабрыка амэрыканскай карпарацыі Dell.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць