Аляксандар Ягелончык
Аляксандар (польск. Aleksander Jagiellończyk; 5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506) — вялікі князь літоўскі (1492—1506), кароль польскі (1501—1506). Чацьверты сын Казімера і Альжбеты, дачкі караля Нямеччыны Альбрэхта II Габсбурга, унук Ягайлы.
Аляксандар | |
![]() | |
Аляксандар. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
![]() | |
20 ліпеня 1492 — 19 жніўня 1506 | |
Каранацыя | 20 ліпеня 1492, Вільня |
Папярэднік | Казімер |
Наступнік | Жыгімонт Стары |
Кароль польскі | |
12 сьнежня 1501 — 19 жніўня 1506 | |
Каранацыя | 12 сьнежня 1501, Вільня |
Папярэднік | Ян I Ольбрахт |
Наступнік | Жыгімонт Стары |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 5 жніўня 1461, Кракаў |
Памёр | 19 жніўня 1506 (45 гадоў), Вільня |
Пахаваны | Касьцёл Сьвятых Станіслава й Уладыслава, Вільня |
Каралеўскі дом | Ягелоны |
Дынастыя | Гедзімінавічы |
Жонка | Алена Іванаўна |
Бацька | Казімер Ягелончык |
Маці | Альжбета Аўстрыйская |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
Аляксандар — адзіны кароль Польшчы, пахаваны ў Вільні.
БіяграфіяРэдагаваць
Атрымаў адукацыю пад кіраўніцтвам гісторыка Яна Длугаша. Бацька вызначыў яго як спадчыньніка стальца яшчэ ў 1484 годзе. У 1491 годзе прыбыў на сталы побыт у Вільню[3].
Па сьмерці Казімера ў 1492 годзе віленскі сойм абраў Аляксандра вялікім князем, тым часам польскі сейм абраў каралём ягонага старэйшага брата Яна Ольбрахта (1492—1501).
Унутраная палітыкаРэдагаваць
Адразу пасьля абраньня выдаў агульназемскі прывілей 1492 году, якім значна пашырыў правы баяраў. Улада вялікага князя абмяжоўвалася на карысьць паноў-рады, бяз згоды якіх ён ня меў цяпер прыймаць важныя рашэньні. Пастановы рады вялікі князь таксама ня меў касаваць.
У Польшчы зацьвердзіў Радамскую канстытуцыю (1505), якая прызначыла за соймам права выдаваць законы, тым часам кароль ня меў права зацьвярджаць іх бяз згоды сэнатараў і дэпутатаў[4].
Вонкавая палітыкаРэдагаваць
У вонкавай палітыцы галоўнымі былі дачыненьні з Маскоўскай дзяржавай, якая выказвала прэтэнзіі на ўсходнія тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а потым і на ўсё гаспадарства. У выніку агрэсіі Маскоўскай дзяржавы 1492—1494 гадоў Вялікае Княства страціла Вязьму і канчаткова Вярхоўскія княствы.
У 1494 годзе Аляксандар склаў дамову з Масквой і ўзяў шлюб з дачкой Івана III Аленай (1495). Такім чынам вялікі князь разьлічваў на трывалыя мірныя зносіны, тым часам Іван III прагнуў з дапамогай дачкі ўплываць на ўнутраную сытуацыю ў Вялікім Княстве[3]. У 1500 годзе пачалася чарговая вайна з Масквой. Паводле ўмоваў шасьцігадовага перамір’я, складзенага ў 1503 годзе, Вялікае Княства Літоўскае страціла 25 (паводле іншых зьвестак 19) местаў, у тым ліку Чарнігаў, Старадуб, Бранск, Гомель і інш.[5]
Па сьмерці Яна Ольбрахта польскі сойм абраў Аляксандра каралём, у выніку чаго аднавілася пэрсанальная унія Вялікага Княства з Каронай. З гэтага часу ў дачыненьнях паміж дзяржавамі пачала ўжывацца назва Рэч Паспалітая[3]. Аднак Мельніцкая унія (1501) паміж абедзьвюма дзяржавамі не ажыцьцявілася.
У пазьнейшы час Аляксандар здолеў спыніць напады татараў і нанесьці ім сур’ёзную паразу пад Клецкам (1506).
АцэнкіРэдагаваць
Паводле меркаваньня летувіскіх гісторыкаў, быў апошнім вялікім князем літоўскім, які ведаў летувіскую мову[6].
ГалерэяРэдагаваць
- Іканаграфія вялікага князя Аляксандра
З хронікі А. Гваньіні «Апісаньне Эўрапейскай Сарматыі», 1578 г.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д е Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119559714 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в Грыцкевіч А. Аляксандр // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 224.
- ^ Грыцкевіч А. Аляксандр // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 225.
- ^ Ермаловіч М. Аляксандр // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 108.
- ^ Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 31.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аляксандар Ягелончык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў