Нёман (аўтазавод)
Лідзкія аўтобусы «Нёман» — аўтазавод у горадзе Ліда па вытворчасьці аўтобусаў, газагарэлачных блёкаў для воданагравальных катлоў і іншай прадукцыі.
Лідзкія аўтобусы «Нёман» | |
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 11 траўня 1984 (40 гадоў таму) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Гарадзенская вобласьць |
Адрас | Ліда |
Ключавыя фігуры | Зьміцер Пантус, Віктар Іваноўскі |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | аўтобус |
Абарачэньне | ▲33 339 млн рублёў (2012; $3 983 тыс) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲-7559 млн руб ($903 тыс) |
Чысты прыбытак | ▲-7579 млн руб ($906 тыс) |
Лік супрацоўнікаў | 366 (2012) |
Матчына кампанія | Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь |
Заснаваны 11 траўня 1984 году. Распачаў вытворчасьць у сьнежні 1990 году. Ствараўся як прадпрыемства Міністэрства радыёпрамысловасьці СССР па вытворчасьці рухомых сыстэмаў кіраваньня. Завод мусіў зьбіраць і абслугоўваць ракетную тэхніку на колавым ходзе. Уваходзіў у склад Навукова-вытворчага аб’яднаньня «Агат».
У 1992 годзе ў выніку канвэрсіі прадпрыемства пачало выпускаць прадукцыю для шырокага спажываньня. З красавіка 1994 году на заводзе пачалі выпускацца аўтобусы, якія і зьяўляюцца асноўным прадуктам прадпрыемства.
Цяпер прадпрыемства вырабляе гарадзкія і прыгарадныя аўтобусы, а таксама газагарэлачныя блёкі для воданагравальных катлоў. На заводзе таксама рамантуюць аўтобусы.
Аўтобусы
рэдагаваць- Нёман-5201 (гарадзкі)
- Нёман-52012 (прыгарадны)
- Нёман-52012 (міжгародні)
- Нёман-520122 (прыгарадны)
- Нёман-3232 (гарадзкі)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |