Валокі Полацкія
Валокі Полацкія — гістарычная мясцовасьць ў цэнтры Менску, разьмешчаная на правым беразе ракі Сьвіслачы пры ўзгорку Высокага Места.
Назва
рэдагавацьУрбанонім «Валокі Полацкія» мае зьвязак з гандлем. У старажытнасьці полацкія купцы маглі сюды цягнуць волакам ладзьдзі з таварам, бо Сьвіслач не заўсёды была паўнаводнай[1]. Таксама існуе меркваньне, што арыгінальная назва вуліцы — «Валоская», што значыць італьянская.
Гісторыя
рэдагавацьВалокі пачалі забудоўвацца прыкладна ў пачатку XVII ст. Тут утварылася вуліца Валоцкая, якая злучала мясцовасьць з Высокім Рынкам, да Нізкага Рынку ішла траса вуліцы Зыбіцкай. Да пачатку XVIII ст. уся тэрыторыя паміж вуліцай Зыбіцкай і берагам ракі была заселенай. Тут утварыліся вуліцы, якія праз масты і грэблі злучалі вуліцу Зыбіцкую з Траецкім прадмесьцем на левым беразе Сьвіслачы[2]
Паводле матэрыялаў рукапісных судовых актавых кніг менскага гродзкага суду за 1600—1640 рокі на Валоках Полацкіх жылі месьцічы Кузьма Пішчалка, жонка пінскага падстолія Рыгора Тарлецкага Алена Бачанка і Фёдар Заляцелы — відаць, той самы, пра якога ўпамінае Ўладзіслаў Сыракомля («Менск», 1857). Тут жа набыла дом у Якуба Раманскага і Багданы Кішчанкі ваяводзіная вэндэнская Соф’я Служчына. Гасподу для віленскага купца здаваў у сваім доме Ісак Багушэвіч Шышка[3].
У XIX стагодзьдзі на Валоцкай вуліцы жылі кампазытар Станіслаў Манюшка і мастак Валенці Ваньковіч (абодва будынкі захаваліся).
У 1866 року ўлады Расейскай імпэрыі з мэтай маскалізацыі Вялікага Княства Літоўскага перайменавалі Валоцкую вуліцу ў Хрышчэнскую, а Зыбіцкую — у Балотную (з 1882 року — Гандлёвая). За савецкім часам гістарычнай Валоцкай вуліцы надалі афіцыйную назву Інтэрнацыянальнай. 17 сакавіка 2010 року менскія ўлады вярнулі вуліцы Зыбіцкай гістарычную назву.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1870 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
1916 р.
-
1918 р.
-
1927 р.
-
1927 р.
-
1941 р. (унізе)
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Сядзіба Ваньковічаў
-
Сядзіба, флігель
-
На гістарычнай Валоцкай
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Бабкова В. Стары Менск // «Наша Ніва» №16, 2001.
- Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.