Вялікі гістарычны атляс Беларусі

Вялі́кі гістары́чны а́тляс Белару́сі — шматтомны атляс на беларускай мове, які прысьвечаны гісторыі мінуўшчыны Рэспублікі Беларусь. Атляс складзены і падрыхтаваны Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь. Навукова-мэтадычную дапамогу ў распрацоўцы Атлясу аказалі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамэнт па архівах і справаводзтву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Вялікі гістарычны атляс Беларусі
Вялікі гістарычны атлас Беларусі
Т. 1—3
Т. 1—3
АўтарыІнстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамэнт па архівах і справаводзтву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
КраінаБеларусь
Мова арыгіналуБеларуская
ВыдавецтваБелкартаграфія
Выданьне2009—2018

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. ISBN 978-985-508-298-0.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. ISBN 978-985-508-476-2.

Першы том асьвятляе пэрыяд ад зьяўленьня чалавека на беларускіх землях і да 1569 году, калі ў выніку Люблінскай уніі беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай.

У выданьні прадстаўленыя 67 гістарычных мапаў, якія адлюстроўваюць гісторыю ня толькі Беларусі, але і ўсяго ўсходнеэўрапейскага рэгіёну. Нароўні з гэтым прысутнічаюць мапы асобных рэгіёнаў, пляны гарадоў, схемы ваенных бітваў, буйнамаштабная Генэральная мапа «Беларускія землі ў ХVІ стагодзьдзі», рэпрадукцыі 22 старажытных мапаў. Утрыманьне дапоўненае 7 тлумачальнымі нарысамі, ілюстрацыямі і гісторыка-геаграфічным паказальнікам да Генэральнай мапы.

Плянавалася, што другі том выйдзе ў 2012 годзе, але адбылося гэтае толькі ў 2013 годзе. Ён ахоплівае больш чым два стагодзьдзі існаваньня Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай (1569—1795): ад Люблінскай уніі да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.

Першапачаткова плянаваліся да выданьня толькі тры тамы, але падчас працы быў сабраны багаты гістарычны і картаграфічны матэрыял, таму зьявілася неабходнасьць падзяліць другі том і адбіць у ім больш падрабязна пэрыяд да 1795 году. Адпаведна, трэці том гістарычнага атлясу, які ўбачыў сьвет у 2015 годзе, уключае пэрыяд да 1917-га, чацьвёрты (2018) — савецкі пэрыяд і гісторыю незалежнай Рэспублікі Беларусь[1].

21 лістапада 2018 году ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў прэзэнтаваны чацьвёрты том[2].

У 2010 годзе ў часопісе «ARCHE» (№6, с. 298—322) была зьмешчаная рэцэнзія Алега Латышонка і Генадзя Семянчука на першы том атлясу[3]. У ёй зьвяртаецца ўвага на вялікую колькасьць дапушчаных гістарычных памылак. Таксама адзначаецца, што ў выданьні недастаткова ўвагі надаецца тэрыторыі Падляшша, Смаленшчыны, Браншчыны, Віленскага краю, колішніх Невельскага, Себескага і Сураскага паветаў. Гэтыя тэрыторыі часткова ці зусім не адлюстраваныя на генэральнай мапе «Беларускія землі ў XVI ст.»[4] Пры гэтым галоўны рэдактар атлясу Вячаслаў Насевіч прызнае, што аўтары сьвядома пакінулі па-за ўвагай атлясу прылеглыя абшары Беларусі, якія населеныя этнічнымі беларусамі[5].

У 2013 годзе кандыдат гістарычных навук Яўген Анішчанка напісаў адкрыты ліст «Жульніцтва за картамі». У ім ён падрабязна апісаў працэс стварэньня Генэральнай мапы «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» да другога тому выданьня. Зь яго словаў атрымліваецца, што Вячаслаў Насевіч у выніку прысвоіў калектыўную працу і тым самым парушыў афіцыйную дамову наконт аўтарскага права. У сувязі з гэтым у знак пратэсту Анішчанка адмовіўся атрымліваць апошні ганарар.[6]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць