Вераніка Чаркасава
Вераніка Анатольеўна Чаркасава (12 студзеня 1959 — 20 кастрычніка 2004, Менск) — беларуская журналістка.
Вераніка Чаркасава | |
Род дзейнасьці | журналістыка |
---|---|
Дата нараджэньня | 12 студзеня 1959 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 кастрычніка 2004[1] (45 гадоў) або 25 кастрычніка 2004[2] (45 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналістка |
Бацька | Анатоль Чаркасаў[d] |
Сайт | veronikacherkasova.org |
Біяграфія
рэдагавацьДзяцінства
рэдагавацьМаці, Дыяна Чаркасава, працавала ў газэце «Голас Радзімы», бацька, Анатоль Чаркасаў, таксама быў журналістам і пісьменьнікам, займаўся перакладамі. У апошніх клясах Чаркасава друкавалася ў «Голасе Радзімы» са сваімі першымі нататкамі.
Кар’ера
рэдагавацьПасьля сканчэньня журфаку БДУ (кірунак «радыё і тэлебачаньне»), пачала працаваць у моладзевай рэдакцыі БТ. Займалася дакумэнталістыкай. Самыя знакамітыя дакумэнтальныя фільмы — пра Максіма Багдановіча, пра Сяргея Мяржынскага, а таксама пра бацьку, Анатоля Чаркасава. Пэўны час яна разам з будучым мужам Дзьмітрыем Філімонавым працавала над праграмай «Крок».
На пачатку 1990-х Чаркасава разьвіталася з БТ і прыйшла ў «Голас Радзімы». Потым працавала ў незалежных выданьнях: «Имя», «Белорусская деловая газета», «Наша Свабода», потым у «БелГазеце» (1995—2003), друкавалася ў расейскіх часопісах «Новое время» і «Ъ-Огонек», апошні год працавала ў незалежнай газэце «Салідарнасьць».
Яна праводзіла журналісцкія расьсьледаваньні, пісала на сацыяльныя (пра выбітных землякоў[3][4][5][6], праблемы «простага чалавека»[7], экалёгіі[8], сэкты, цыганскую меншасьць і пад.), гістарычныя[9][10], палітычныя тэмы[11][12][13], стан тэлебачаньня[14]), значнай сталася сэрыя артыкулаў пра незаконны гандаль зброяй паміж Беларусьсю й Іракам
За ўсё жыцьцё яна займала ўсяго адну кіраўнічую пасаду — намесьніцы галоўнага рэдактара ў «БелГазеце».
Забойства
рэдагаваць20 кастрычніка 2004 году была забітая[15] ва ўласнай кватэры ў Менску. Забойца нанёс каля 46 нажавых удараў. Яе цела знайшлі 15-гадовы сын журналісткі Антон Філімонаў і яе айчым Уладзімер Мялешка. Вераніка Чаркасава пахаваная на Каладзішчанскіх могілках.
Сьледзтва
рэдагавацьСьледзтва па справе распачала пракуратура г. Менску. 19 лістапада 2004 года Антону Філімонаву і Ўладзімеру Мялешку быў зьменены статус: сьведкі зрабіліся падазраванымі[16]. Асноўная вэрсія сьледзтва — забойства на бытавой глебе.
18 красавіка 2005 іх крымінальны перасьлед быў спынены «за адсутнасьцю ў іх дзеяньнях складу злачынства». У сьнежні 2005 папярэдняе расьсьледаваньне справы было прыпыненае[17][18] «ў сувязі зь невысьвятленьнем асобы, якая падлягае прыцягненьню да адказнасьці ў якасьці абвінавачанага».
У красавіку 2006 Антон Філімонаў быў асуджаны[19] па арт. 221 КК (выраб, захоўваньне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер)[20] на 2,5 году пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня. 16 траўня 2007 году ў дачыненьні яго была ўзбуджаная справа па ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненьне цяжкага целавага пашкоджаньня[21]). Адначасова з тым было адноўленае сьледзтва па справе забойства Веранікі Чаркасавай[22].
Сваякі Веранікі лічаць, што падлетка наўмысна падштурхнулі да суўдзелу ў правапарушэньнях, каб у выніку «павесіць» на яго адказнасьць і за забойства маці. Антону ўдалося пазьбегнуць крымінальнага перасьледу, таемна пакініўшы межы Беларусі. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук.
14 сакавіка 2006 у сувязі зь неўсталяваньнем асоб, якія падлягаюць прыцягненьню ў якасьці абвінавачаваных, расьсьледаваньне было прыпыненае[23], аднак апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы працягваюцца.
Альтэрнатыўны погляд
рэдагавацьЖурналісцкая супольнасьць была абураная ходам справы[24]. У выніку журналісцкага расьсьледаваньня[25], апублікаванага праз 3 месяцы пасьля забойства, была здабытая інфармацыя, якая дае падставы меркаваць, што забойства зьдзейсьніў прафэсійны кілер, які інсцэніраваў забойства на бытавой глебе. А таксама, што падставай для злачынства магла стаць сабраная Веранікай інфармацыя пра дачыннасьць беларускага «Інфабанку» да незаконнага гандлю зборяй з Іракам.
10 красавіка 2006 на сайце «Белорусский партизан» зьявіўся артыкул пад назвай «па-расейску: Цена жизни (новая версия причин убийства Вероники Черкасовой)»[26], аўтарства якога належыць Творчай майстэрні «Агенцтва журналісцкіх расьсьледаваньняў». «У адрозьненьне ад сьледчых, за мінулы год журналісты… змаглі здабыць новыя факты, якія ўказваюць на тое, што забойства Веранікі магло быць зьвязана зь яе прафэсійнай дзейнасьцю», — гаварылася ва ўступнай частцы публікацыі. На думку аўтараў артыкула, Вераніка, сама таго не ўсьведамляючы, магла трапіць на самы «гарачы край» барацьбы паміж дзьвюма кланавымі групоўкамі краіны.
Ушанаваньне памяці калегамі
рэдагаваць8 верасьня 2005 году ў Менску прайшла прэзэнтацыя[27] зборніку «Красным по белому»[28], у які ўвайшлі найлепшыя публікацыі Веранікі Чаркасавай. Яго склалі публікацыі з 1992 па 2004 гг., якія зьяўляліся ў самых розных беларускіх і расейскіх выданьнях.
У 2009 г. ГА БАЖ абвесьціла аб правядзеньні творчага конкурсу[29] імя В. Чаркасавай. Вынікі конкурсу былі падведзеныя 12 студзеня 2010 — у дзень нараджэньня журналісткі[30]. У журы конкурсу ўвайшлі беларускі паэт, былы старшыня Дзяржтэлерадыё Генадзь Бураўкін, маці Веранікі Дыяна Чаркасава, старшыня Камісіі па этыцы БАЖ Анатоль Гуляеў, беларуская журналістка, рэдактарка рэсурсу «Заўтра тваёй краіны» Марына Загорская, а таксама былая выкладчыца Інстытуту журналістыкі БДУ і адна з укладальнікаў кнігі «Красным по белому» Натальля Кулінка.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.rferl.org/content/article/1055453.html
- ^ https://www.unesco.org/en/safety-journalists/observatory/7cf4cfc0-19b8-45a5-8b4a-30fe97864036
- ^ [1]
- ^ [2]
- ^ [3]
- ^ [4]
- ^ [5]
- ^ [6]
- ^ [7]
- ^ [8]
- ^ [9]
- ^ [10](недаступная спасылка)
- ^ [11]
- ^ [12]
- ^ http://lenta.ru/articles/2004/10/21/minsk/ (рас.)
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/789191.html
- ^ http://www.dw.de/dw/article/0,,1837736,00.html
- ^ http://www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=3205&sn_cat=33
- ^ http://www.euramost.org/index.php?artc=7136&lang=1&print=1
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/765465.html
- ^ http://kp.ru/daily/24072/309892/ (рас.)
- ^ http://gazetaby.com/index.php?sn_nid=516&sn_cat=35
- ^ http://www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=1444&sn_cat=35
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/792150.html
- ^ Сяргей Сацук, "Страх как достаточное основание, или Кто расправился с Вероникой Черкасовой http://baj.by/be/node/13258(недаступная спасылка) (рас.)», 21.01.2005 г., «Белорусская деловая газета»
- ^ https://web.archive.org/web/20110914073643/http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?newsPage=1&news=2432&page=100 (рас.)
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/799598.html
- ^ http://old.belintellectuals.eu/discussions/?id=84(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/1855843.html
- ^ http://www.nv-online.info/by/37/40/6482/(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт прысьвечаны журналістцы (анг.)
- Старонка на сайце Фундацыі Зьм. Завадзкага
- Імёны Свабоды: Вераніка Чаркасава
- 4 гады таму была забітая журналістка Вераніка Чаркасава (рас.)
- Забітай журналістцы Вераніцы Чаркасавай споўнілася б 50
- Уладзімер Арлоў. Вераніка Чаркасава (12.1.1959, Менск — 20.10.2004, Менск)
- «Таямніца следства. P.S.», дак. фільм на YouTube
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|