Анатоль Мікалаевіч Кулагін (нарадзіўся 23 студзеня 1947 году, Барысаў) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Кандыдат мастацтвазнаўства (1986).

Анатоль Кулагін
Дата нараджэньня 23 студзеня 1947(1947-01-23) (77 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўца[d] (2005)
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1960). З 1970 году ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі.

Дасьледуе гісторыю і тэорыю архітэктуры і мастацтва Беларусі. У суаўтарстве з А. Валахановічам выдаў кнігу «Дзержинщина: Прошлое и настоящее» (1986). Працуючы над кнігай, аб’езьдзіў усе архітэктурныя помнікі і помнікі прыроды раёну, зрабіў замеры, замалёўкі, фатаздымкі іх і зьмясьціў у кнізе[1].

Асноўныя працы рэдагаваць

Адзін з аўтараў:

  • Караткевіч В. Б., Кулагін А. М. Помнікі Слоніма. — Мн.: Навука і тэхніка, 1983.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (т. 1—7, 1984—1988)
  • Гісторыя беларускага мастацтва (т. 2—3, 1988—1989)
  • Страчаная спадчына (1998)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін Анатоль Мікалаевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 606.

Літаратура рэдагаваць