Э́двард Міха́йлавіч Зайко́ўскі (18 лістапада 1952, вёска Дубашы Валожынскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1985).

Эдвард Зайкоўскі

лац. Edvard Zajkoŭski
Дата нараджэньня 18 лістапада 1952(1952-11-18) (72 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак навуковец
Сябра ў Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d] і кандыдат навук

Біяграфія

рэдагаваць

У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1980 году працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Удзельнічаў у грамадзкім аб’яднаньні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 2009 годзе ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[1].

Дасьледуе помнікі нэаліту і бронзавага веку, паганскія вераваньні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю[2].

Аўтар навукова-папулярных працаў з пытаньняў старажытнага мастацтва[3], у тым ліку брашуры «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі» (1990) і кнігі «Старажытная беларуская кухня» (у суаўтарстве, 1995), а таксама шматлікіх артыкулаў.

  • Адкрыта новае паселішча // За передовую науку. — 1981. — №. — 26 июня. — С. 6: ил.
  • Исследование памятников неолита и бронзы Северной Белоруссии // Археологические открытия 1981 года. — М.: Наука, 1983. — С. 347—348.
  • Исследование памятников Подвинья // Археологические открытия 1978 года. — М.: Наука, 1979. — С. 434.
  • Исследования в Белорусском Поозерье // Археологические открытия 1979 года. — М.: Наука, 1980. — С. 361—362.
  • Исследования в Подвинье // Археологические открытия 1980 года. — М.: Наука, 1981. — С. 334.
  • Новае паселішча паўночнабеларускай культуры // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1982. — № 5. — С. 82 — 88.
  • Паселішча на Крывінскім тарфяніку // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 1. — С. 29: іл.
  • Сучаснікі егіпецкіх пірамід // Голас Радзімы. — 1982. — №. — 27 мая. — С. 8: іл.
  • Літва гістарычная // Наша Слова. № 26 (917), 1 ліпеня 2009 г.; № 27 (918), 8 ліпеня 2009 г.
  • Лета-літоўскія плямёны // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 13—14. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  1. ^ Марат Гаравы. Створаны грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам прафэсара Анатоля Грыцкевіча // БелаПАН, 22 студзеня 2009 г. Праверана 14 кастрычніка 2014 г.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001.
  3. ^ ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 395.

Літаратура

рэдагаваць