Цэнтральны раён (Менск)
Цэнтральны раён — адміністрацыйны раён Менску. Разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы гораду. Плошча раёну складае 4,1 тыс. га. Насельніцтва раёну складае 111,9 тысячаў чалавек, 27,3 тысячы зь якіх складаюць пэнсіянэры.
Цэнтральны раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | унутрыгарадзкі раён |
Уваходзіць у | Менск |
Дата ўтварэньня | 25 чэрвеня 1969 |
Кіраўнік | Дзмітрый Віктаравіч Пятруша[d] |
Насельніцтва (2009) | 111 235 |
Плошча | 22 км² |
Цэнтральны раён у абрысах Менску | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Штучнае негістарычнае ўтварэньне, межы якога не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску[1]. Мае безаблічную назву, утвораную камуністамі без уліку мясцовых тапанімічных традыцыяў[1].
РазьмяшчэньнеРэдагаваць
Раён разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы гораду па берагох ракі Сьвіслач і Камсамольскага возера, ад Кастрычніцкага пляцу да кальцавой дарогі між вуліцамі Карастаянавай, Крапоткіна, пр. Машэрава, пр. Незалежнасьці, вуліцамі Гарадзкі Вал, Раманаўская Слабада, Мэльнікайтэ і пр. Пераможцаў.
У Цэнтральным раёне разьмяшчаюцца 6 менскіх пляцаў: Плошча Перамогі, Кастрычніцкая плошча, Плошча Свабоды, Плошча Парыскай камуны, Юбілейная плошча і Плошча 8 сакавіка.
ГісторыяРэдагаваць
Цэнтральны раён быў утвораны ў 1969 годзе ў адпаведнасьці з Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР ад 25 чэрвеня 1969 году. Зь 1 верасьня 2001 году да Цэнтральнага раёну была далучаная частка тэрыторыі Фрунзэнскага раёну. У 2004 годзе да Цэнтральнага раёну былі далучаныя прылеглыя вёскі Ржавец, Цнянка, Зара Рэвалюцыі, Зацань, пасёлак Навінкі, а таксама гандлёвы дом «Ждановічы».
20 чэрвеня 2015 году на Высокім Рынку асьвяцілі храм Кірылы Тураўскага, дзе штомесяц ладзяць набажэнства па-беларуску.
Установы і прадпрыемствыРэдагаваць
На тэрыторыі раёну разьмяшчаюцца 40 прамысловых прадпрыемстваў, найбуйнейшымі зь якіх зьяўляюцца ЗАТ «Атлянт», ЗАТ «Мілавіца», ААТ «Гарызонт», КУП «Менскхлебпрам», піўзавод «Аліварыя».
На тэрыторыі раёну разьмяшчаюцца 7 паліклінікаў (3 дарослыя, 3 стаматалягічныя, 1 дзіцячая), 2-я клінічная бальніца, 2-я дзіцячая клінічная бальніца, эндакрыналягічны і наркалягічны дыспансэры.
Дзейнічае шырокая сетка крамаў (у тым ліку 2 буйныя ўнівэрсальныя крамы), 32 установы культуры (у тым ліку Палац Рэспублікі).
Культура і адукацыяРэдагаваць
На тэрыторыі раёну ўсталяваны манумэнт Перамогі, помнікі Янку Купалу, Максіму Багдановічу, Марату Казею. Захаваліся помнікі архітэктуры — манастырскі комплекс езуітаў, манастыр бэрнардынак, Петрапаўлаўская царква, дом масонаў, дом-сядзіба Ваньковічаў. У Цэнтральным раёне знаходзіцца цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага.
У Цэнтральным раёне разьмешчаныя 3 вышэйшыя навучальныя ўстановы: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Інстытут парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва.
На тэрыторыі раёну разьмяшчаюцца дзьве галоўныя выставачныя пляцоўкі гораду — павільёны Нацыянальнага выставачнага цэнтру БелЭКСПА.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Вячорка В. Як палюбіць Савецкі раён?, Радыё Свабода, 22.06.2016 г.