Дом губэрнатара (Менск)
Славутасьць | |
Дом губэрнатара
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | пл. Свабоды, 9 |
Каардынаты | 53°54′10.73″ пн. ш. 27°33′18.03″ у. д. / 53.9029806° пн. ш. 27.5550083° у. д.Каардынаты: 53°54′10.73″ пн. ш. 27°33′18.03″ у. д. / 53.9029806° пн. ш. 27.5550083° у. д. |
Дата заснаваньня | 1699 |
Дата пабудовы | 1699 год |
Асноўныя даты: | |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Дом губэрнатара | |
Дом губэрнатара на Вікісховішчы |
Дом губэрнатара, або будынак езуіцкай школы — будынак у Менску на плошчы Свабоды, 7. Уваходзіў комплекс Менскага езуіцкага калегіюму. Цяпер у будынку месьціцца Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Гісторыя
рэдагавацьПабудаваны ў 1699 годзе (паводле іншых зьвестак у 1769—70-я гады) як езуіцкая школа ў складзе комплексу Менскага езуіцкага калегіюму. У час Паўночнай вайны (1700—1721) тут спыняліся Пётар I, украінскі гетман Іван Мазэпа, швэдзкі кароль Карл XII[1].
У 1770 годзе быў рэканструяваны — уваход у яго быў пазначаны квадратнай у пляне вежай з купалам. З 1773 году, пасьля забароны ордэну езуітаў у будынку разьмешчаная сьвецкая шасьцігадовая школа. Пасьля перабудовы школы ў стылі клясыцызм подле праекту Ф. Крамэра стаў рэзыдэнцыяй губэрнатара.
У 1799—1917 — дом губэрнатара Менскай губэрні. Падчас вайны 1812 году, у 1812 годзе тут спыняўся францускі маршал Люі Нікаля Даву. У 1821—1822 у бібліятэцы працаваў дзекабрыст Мікіта Мураўёў, які напісаў у Менску першы варыянт канстытуцыі будучай Расейскай дзяржавы («Паўночная праўда»)[1].
Ноччу 28 чэрвеня 1905 году ў губэрнатарскі дом была кінутая бомба, пацярпелі казак і гарадавы. З 1910 году тут часова месьцілася губэрнатарская канцылярыя й губэрнскае прысуцтва па забесьпячэньні праваслаўнага духавенства. У 1914 годзе на другім паверсе адкрыўся вайсковы шпіталь, які ўзначальваў старшы лекар С. М. Урванцоў. 22 кастрычніка таго ж году шпіталь наведаў Мікалай II, ён раздаваў параненым Георгіеўскія крыжы[1].
З 20 лютага 1918 году ў будынку месьціўся Народны сакратарыят БНР на чале зь Язэпам Варонкам[1]. Тут была прынятая Першая Ўстаўная грамата БНР. 25 лютага нямецкія жаўнеры зьнялі з будынку беларускі сьцяг ды канфіскавалі грашовыя сродкі[2]. Нямецкая адміністрацыя забрала будынак на патрэбы сваёй музычнай васковай каманды[3].
У студзені—лютым 1919 году тут месьціцца Часовы рабоча-сялянскі ўрад БССР на чале са Зьмітром Жылуновічам (Цішка Гартны). Пасьля 1933 году тут месьціцца Прэзыдыюм ЦВК БССР на чале з Аляксандрам Чарвяковым[1].
Пасьля Другой сусьветнай вайны тут месьціцца музычная школа. У 1968 годзе зробленая апошняя значная перабудова паводле праекту архітэктара I. Левіна: зробленая прыбудова з боку дваровага фасаду й надбудова верхняга паверху, пераробленыя фасады.
Архітэктура
рэдагавацьДа перабудовы будынак уяўляў сабой прамавугольнае ў пляне, двухпавярховае, накрытае вальмавым дахам збудаваньне. Яго галоўны фасад быў вылучаны квадратнай у пляне вежай, завершанай купалам.
Цяпер будынак чатырохпавярховы, галоўны фасад вырашаны плоскасна, пазбаўлены дэкору, чляніцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на верхнім паверсе значна большымі па велічыні. Уваход аформлены строгім парталам.
Літаратура
рэдагаваць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Мінск: Беларусь, 2007. — С. 196—197. — 304 с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-01-0729-9
- ^ 25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР. Еўрарадыё (24 сакавіка 2014). Праверана 16 верасьня 2014 г.
- ^ Валянцін Мазец Тут абвешчана незалежнасць // Навіны Беларускай акадэміі № 18 (697). — 21 траўня 1993.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г00235 |