Сьцяг Менску
Сьцяг Ме́нску — адзін з сымбаляў Менску разам зь мескімі гербам і гімнам.
Сьцяг Менску | |
Менск | |
Сьцяг Менску | |
Прапорцыі | 3:2[d] |
---|---|
Прыняты | 27 сакавіка 2001 |
Сьцяг зацьверджаны ў якасьці афіцыйнага мескага сымбалю рашэньнем Менскага гарадзкога Савету народных дэпутатаў № 160 ад 27 сакавіка 2001 «Аб зацьвярджэньні палажэньня пра герб места Менску і палажэньня пра сьцяг места Менску».
Апісаньне
рэдагавацьСьцяг места Менску ўяўляе сабою прастакутнае палотнішча блакітнага колеру з стасункам шырыні да даўжыні як 2:3. У цэнтры асабовага боку палотнішча месьціцца выява гербавай эмблемы места Менску.
Габарытная шырыня выявы гербавай эмблемы мусіць складаць 2/5 часткі даўжыні палотнішча сьцяга. |
||
—«Об утверждении Положения о гербе города Минска и Положения о флаге города Минска» |