Кішынёў

Сталіца Малдовы

Кішынёў (па-малдаўску: Chişinău/Кишинэу) — сталіца і найбуйнейшы горад Малдовы. Горад зьяўляецца галоўным прамысловым і гандлёвым цэнтрам Малдовы, разьмешчаны ўцэнтры краіны, на рацэ Быку. Насельніцтва на 2012 год складала 723,5 тысячы жыхароў.

Кішынёў
Chişinău
Кішынёў
Coat of arms of Chișinău 1991.svg Flag of Chișinău, Moldova.png
Герб Кішынёва Сьцяг Кішынёва
Першыя згадкі: 1436
Горад з: 1818
Краіна: Малдова
Кіраўнік: Ion Ceban[d]
Плошча: 120 км²
Вышыня: 85 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 723 500 чал.[1]
шчыльнасьць: 6029,17 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
Тэлефонны код: +373 22 xxxxxx
+373 32 xxxxxx
Паштовы індэкс: MD-20xx
Геаграфічныя каардынаты: 47°0′20″ пн. ш. 28°51′27″ у. д. / 47.00556° пн. ш. 28.8575° у. д. / 47.00556; 28.8575Каардынаты: 47°0′20″ пн. ш. 28°51′27″ у. д. / 47.00556° пн. ш. 28.8575° у. д. / 47.00556; 28.8575
Кішынёў на мапе Малдовы
Кішынёў
Кішынёў
Кішынёў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.chisinau.md

ГеаграфіяРэдагаваць

Кішынёў разьмешчаны на рацэ Быку, прытоку Днястру, і займае плошчу ў 120 км². Муніцыпалітэт ўключае ў сябе 635 км². Горад разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Малдовы і акружаны тэрыторыямі зь вельмі ўрадлівай зямлёй.

КліматРэдагаваць

Кішынёў мае вільготны кантынэнтальны клімат, які характарызуецца гарачым сухім летам і ветранай халоднай зімой. Зімовыя тэмпэратуры часьцяком падаюць ніжэй 0 °C, аднак рэдка апускаюцца ніжэй −10 °C. Улетку сярэдняя максымальная тэмпэратура складае прыкладна 25 °C, аднак, тэмпэратура часам дасягае 35—40 °C у сярэдзіне лета ў цэнтры гораду. Хоць сярэдняя колькасьць ападкаў і вільготнасьць у летні пэрыяд зьяўляюцца нізкімі, маюць месца нячастыя моцныя буры. Увесну і ўвосень тэмпэратура вагаецца ад 16 да 24 °C, а колькасьць ападкаў у гэты час, як правіла, ніжэй, чым улетку, але з больш частымі яшчэ больш мяккімі пэрыядамі дажджоў.

АрхітэктураРэдагаваць

 
Гарадзкая ратуша

Плян разьвіцьця Кішынёва быў распрацаваны ў XIX стагодзьдзі. У 1836 годзе было скончана будаўніцтва Кішынёўскага сабору і ягонай званіцы. Званіца была разбурана ў савецкі час і адноўлена ў 1997 годзе. У Кішынёве знаходзіцца вялікая колькасьць праваслаўных цэркваў і будынкаў XIX стагодзьдзя ў ваколіцах гораду, як то манастыр Чуфля і царква Праабражэньня Гасподняга. Будынкі ў сучасным стылі былі пабудаваны ў горадзе пасьля 1991 году. У горадзе месьцяцца шматлікія сучасныя офісныя і гандлёвыя комплексы. Тым ня менш, старыя будынку савецкага пэрыяду па-ранейшаму шырока прадстаўлены ў гарадзкім пэйзажы.

ЭканомікаРэдагаваць

У 1919 годзе ў горадзе працавала чатырнаццаць фабрык[2].

Кішынёў зьяўляецца фінансавым і бізнэсовым цэнтрам Малдовы. Ягоны СУП, які складае каля 60% ад нацыянальнай эканомікі[3], дасягнуў у 2012 годзе суму ў 52 млрд лееў (4 млрд даляраў ЗША). Такім чынам, СУП на душу насельніцтва Кішынёва склаў 227% ад сярэдняга паказчыка Малдовы. У Кішынёве найбольш разьвітая сфэра СМІ ў Малдове, а таксама ў горадзе месьцяцца некалькіх зьвязаных кампаніяў, як то вядучыя тэлевізійныя сеткі, радыёстанцыяі і газэты. Усе нацыянальныя і міжнародныя банкі Малдовы маюць свае штаб-кватэры ў Кішынёве.

Галаўны офіс нацыянальнай авіякампаніі Air Moldova разьмяшчаецца на тэрыторыі міжнароднага аэрапорту Кішынёву.

Асобы, зьвязаныя з КішынёвамРэдагаваць

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Кішынёўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў