Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу
храм | |
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу
| |
Сабор Сашэсьця Сьвятога Духу
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′18.27″ пн. ш. 27°33′21.74″ у. д. / 53.905075° пн. ш. 27.5560389° у. д.Каардынаты: 53°54′18.27″ пн. ш. 27°33′21.74″ у. д. / 53.905075° пн. ш. 27.5560389° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Менская |
Тып будынка | сабор |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1642 |
Рэліквіі і сьвятыні | Менскі абраз Багародзіцы |
Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць |
Стан | дзейны |
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу | |
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу на Вікісховішчы |
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу (колішні касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі) — праваслаўнае сакральнае збудаваньне ў цэнтры Менску, на Высокім Рынку. Галоўная царква Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
рэдагавацьУзводзіўся ў 1633—1642 гадох як касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі пры кляштары бэрнардынак. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1853 годзе ўлады Расейскай імпэрыі скасавалі кляштар[1], а законьніцаў вывезьлі ў Нясьвіж[2].
У 1860 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі на царкву Маскоўскага патрыярхату, асьвечаную ў імя сьвятых Кірылы й Мятода. Царква прызначалася студэнтам Менскай духоўнай сэмінарыі, якая часова, па пераезьдзе з Слуцку, разьмяшчаліся ў кельлях кляштару. Потым сэмінарыю перавялі ў перабудаваныя будынкі шпіталя Таварыства Дабрачыннасьці на Траецкай гары[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар бернардзінак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 292—293.
- ^ а б Церкви и приходы Минска. — Мн., 1996. С. 32.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000238 |