Ме́нскі радыётэхнічны каледж (па-расейску: Минский радиотехнический колледж; раней: Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж, па-расейску: Ми́нский госуда́рственный вы́сший радиотехни́ческий колле́дж) — навучальная ўстанова па падрыхтоўцы інжынэрных кадраў у вобласьці радыёэлектронікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Менскі радыётэхнічны каледж
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1960
Тып урадавы
Дырэктар Анкуда С. Н.
Месцазнаходжаньне
Горад Менск
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт mrk-bsuir.by

Гісторыя

рэдагаваць

2 ліпеня 1960 году на падставе пастановы Савета Міністраў БССР № 383 быў створаны «Менскі радыётэхнічны тэхнікум». Пачаўшы сваю дзейнасьць у перыяд фармаваньня і разьвіцьця радыёэлектроннай прамысловасьці ў Рэспубліцы Беларусь, радыётэхнічны тэхнікум паступова пераўтварыўся ў вышэйшы каледж[1].

1 верасьня 1960 году 200 навучэнцаў прыступілі да заняткаў у толькі што адкрытым «Менскім радыётэхнічным тэхнікуме», стварэньне якога было наканаванае развіцьцём прамысловай вытворчасьці, што выявіла патрэбнасьць краіны ў кваліфікаваных тэхнічных кадрах. Першы набор навучэнцаў быў праведзены па спэцыяльнасьцях[1]:

  • Электронныя вылічальныя машыны, прыборы і прылады
  • Радыёапаратабудаўніцтва
  • Вытворчасьць радыёізаляцыйных матэрыялаў і радыёдэталяў
  • Праграмаваньне для хуткадзейных матэматычных машын

22 выкладчыкі ажыцьцяўлялі падрыхтоўку спэцыялістаў па дзённай і завочнай формах навучаньня. Сярод іх былі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку — Герой Савецкага Саюзу Іван Елісеевіч Самбук[1].

У 1991 годзе выйшаў загад Міністэрства народнай адукацыі РБ № 144 ад 17.06.91. «Аб пераўтварэньні ў парадку экспэрымэнту Менскага радыётэхнічнага тэхнікума ў навучальную ўстанову новага тыпу — каледж»[1].

У 1995 годзе каледж быў зноў рэарганізаваны і атрымаў новы статус і назву — Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж[1].

З 1 лістапада 2015 году «Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж» ператвораны ў філіал УА БДУІР «Менскі радыётэхнічны каледж»[1].

Навучэнцы

рэдагаваць

У цяперашні час[Калі?] кантынгент навучэнцаў дзённай формы навучаньня складае 1345 чалавек, студэнтаў — 653 чалавекі. Агульная колькасьць навучэнцаў па дзённай форме — 1998 чалавек. За ўсе гады навучаньня выпушчана больш за 21 тысячы спэцыялістаў. У каледжы працуе 376 супрацоўнікаў, з іх выкладчыкаў — 256 (у тым ліку 1 доктар навук, 1 прафэсар, 27 кандыдатаў навук, 25 дацэнтаў).

Аддзяленьні

рэдагаваць

Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж мае тры аддзяленьні і адзін дэканат:

  • Радыётэхнічнае аддзяленьне
  • Аддзяленьне кампутарных тэхналёгіяў
  • Завочнае аддзяленьне
  • Дэканат прафэсійнага навучаньня
  1. ^ а б в г д е Гісторыя Менскага Радыётэхнічнага Каледжа на афіцыйнай бачыне

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць