Праспэкт Незалежнасьці (Менск)

галоўная магістраль у Менску

Праспэкт Францішка Скарыны, таксама Праспэкт Незалежнасьці — галоўная магістраль Менску, вядзе ад яго цэнтру на паўночны ўсход. Даўжыня праспэкту — каля 15 км.

Праспэкт Незалежнасьці
Агульная інфармацыя
Былыя назвы
  • Захараўская
  • Савецкая
  • Гаўптштрасэ
  • праспэкт Сталіна
  • праспэкт Леніна
  • праспэкт Францішка Скарыны
Даўжыня каля 15 км
Паштовыя індэксы 220050
На мапе
Вуліца на мапе гораду
Google · Яндекс
Вуліца Праспэкт Незалежнасьці ў Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Галоўная магістральная вуліца Менску, пракладзеная яшчэ ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя, як участак Маскоўска-Венскага паштовага тракту, была пераплянаваная пры З. Я. Карнееве (першы грамадзянскі губэрнатар Менску й Менскай губэрні) і названая ў яго гонар Захараўскай.

Пазьней яна была пераназваная ў Савецкую.

Праспэкт таксама ўключаў Барысаўскі тракт (у 1937 пераназваны ў Пушкінскую вуліцу). Падчас акупацыі назва была Гаўптштрасэ.

Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў практычна цалкам разбураны (напрыклад, на вуліцы Савецкай ацалелі толькі 10 дамоў). Было прынятае рашэньне аб карэннай рэканструкцыі гораду, у тым ліку да 1952 году быў спраектаваны праспэкт Сталіна, які праходзіў па больш шырокай і выпрастанай трасе. У 1961 г. ён быў перайменаваны ў Ленінскі праспэкт.

У 1991 годзе пасьля распаду Савецкага Саюзу праспэкт быў пераназваны ў праспэкт Францішка Скарыны, у 2005 годзе — у праспэкт Незалежнасьці.

Забудова

рэдагаваць

Па характары пляніроўкі й забудовы праспэкт Незалежнасьці дзеліцца на 3 часткі:

  • 1-я (цэнтральная) — ад плошчы Незалежнасьці да плошчы Перамогі;
  • 2-я — ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна;
  • 3-я — ад плошчы Калініна да ўезду ў горад з боку Маскоўскай шашы.

1-ая частка

рэдагаваць

1-ю частку, даўжыня якой каля 3 км, адкрываюць два будынкі: гатэль «Мінск» — леваруч і галоўны паштамт — праваруч. У гэтай частцы шырыня праспэкту — 48 м. Суадносіны вышыні будынкаў і шырыні праспэкту — 1:2, якія ствараюць уражаньне прасторы, сьвятла й некаторай параднасьці, ствараюць цэласны характар ​​забудовы. Тут усе будынкі ўзятыя пад адзін карніз. Праспэкт добра ўпісаны ў прыроднае асяродзьдзе ракі Сьвіслач.

Будаўніцтва на цэнтральным участку праспэкту Незалежнасьці вялося ў дзьве чаргі:

  • 1940—1950-я гады — ад плошчы Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы;
  • 1950—1960-я гады — ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.

Забудовай кіравалі архітэктары М. Парусьнікаў і М. Баршч.

Пры будаўніцтве большасьці жылых дамоў, разьмешчаных на гэтай частцы праспэкту, выкарыстаная адна сэрыя тыпавых сэкцыяў № 7 (распрацоўка маскоўскага інстытуту «Горстройпроект», архітэктар З. Кавікаў), з прычыны чаго дасягнутае мастацкае адзінства забудовы.

2-я частка

рэдагаваць

На ўчастку праспэкту Незалежнасьці ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна разам з даваеннымі будынкамі (1937—1941 гады, архітэктары А. Брэгман, Г. Якушка) узьведзеныя новыя жылыя будынкі (1952—1958 гады, архітэктары М. Баршч, Л. Аранаўскас, А. Духан, С. Баткоўскі, Н. Макляцова, Н. Шпігельман). Вядучую ролю на гэтым участку і ў структуры гораду адыгрывае плошча Якуба Коласа.

Іншы важны вузел участку ўтвараюць комплексы будынкаў першай клінічнай бальніцы (1929—1931 гады, архітэктар Г. Лаўроў, у 1970—1980-я гады рэканструяваная), Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту (галоўны корпус пабудаваны ў 1932 годзе, архітэктар Г. Лаўроў, у 1950—1980-я гады комплекс рэканструяваўся й дабудоўваўся), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1932—1939 гады, архітэктары Г. Лаўроў, І. Лангбард, у 1960—1970-я гады пабудавана некалькі новых карпусоў). Тут таксама разьмешчаны кінатэатар «Кастрычнік» (1975 год, архітэктар В. Малышаў), Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (1953 год, архітэктар Я. Шапіра), жылыя дамы з крамамі «1000 дробязяў» (1962 год, архітэктары Г. Сысоеў, Д. Кудраўцаў) і Дом гандлю «Першамайскі» (1964—1965 гады, архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў).

На ўсім працягу праспэкту Незалежнасьці месьцяцца некалькі плошчаў (упарадкаваны паводле месцаваньня з усходу на захад):

Характэрныя будынкі й збудаваньні

рэдагаваць
 
Будынак КДБ РБ

Грамадзкі транспарт

рэдагаваць

Практычна ўздоўж усёй працягласьці праспэкту Незалежнасьці праходзіць Маскоўская лінія Менскага мэтрапалітэну, а таксама на большай яго частцы — аўтобусны маршрут № 100.