Крупцы
Крупцы, Крупецкае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места.
На пачатак ХХ ст. Крупцы стаялі адасоблена на Менску, хоць і ўваходзілі ў ягоны склад[1].
Гісторыя
рэдагавацьМаёнтак Крупцы ўпамінаецца ў царкоўным паданьні, паводле якога на тутэйшай крыніцы ў 1612 року адбылося цудоўнае зьяўленьне абраза Божай Маці[2]. У 1622 року Мікалай Вароніч, ахвяраваў на карысьць Сьвята-Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра, які дзейнічаў у Менску, дзьве сенажаці: адну на Камароўскім балоце, а другую — у Крупцах. На пачатку XVII ст. Крупецкая ікона ўжо была вядомай сьвятыняй у Менску. Яна захоўвалася ў невялікай драўлянай капліцы, што стаяла на ўзгорку, якая звалася Пакроўскай. Паводле зьвестак XVIII ст., капліца ў Крупцах была крытай гонтай і завяршалася купалам. Абраз, што знаходзіўся ў ёй, упрыгожвалі дзьве срэбныя кароны. У 1856 року на месцы старой, струхнелай царквы збудавалі новую. Пачынаючы з 1884 року, з блаславеньня менскага япіскапа Варлаама, жыхары места сталі рэгулярна рабіць з Крупецкім абразам урачыстыя хрэсныя хады[3].
У пачатку XX ст. Крупцы былі ўрочышчам на ўскрайку Менску ў 5-й паліцэйскай частцы. Да 1924 року Крупцы, як і вёска Вясьнінка, знаходзілася ў Сёмкава-Гарадоцкай воласьці Менскага павету. Вёска налічвала 20 двароў, у якіх, паводле зьвестах 1917 року, пражывалі 113 жыхароў. У 1924 року савецкія ўлады сьпярша зачыненілі, а ў 1936 року — зьнішчылі Крупецкую царкву. У 1941—1944 рокі ў раёне ўрочышча праводзіліся расстрэлы Менскага жыдоўскага гета[4].
У 2009 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску прыняла пастанову аб пераменаваньні могілак «Піянэрскія» ў «Крупцы»[5].
У наш час пра колішнюю вёску і прадмесьце напамінае вуліца Крупцы, аднайменныя могілкі і прыпынак грамадзкага транспарту «Крупцы». У апошні час аднавілася шанаваньне Крупецкае крыніцы (14 кастрычніка 1997 року на месцы зруйнавай у савецкія часы пачалося будаваньне новай царквы). 1 чэрвеня 2012 году на менскіх могілках Крупцы (прасп. Пераможцаў), дзе праводзіліся пахаваньні ў XVI—XX стагодзьдзях, пачалося добраўпарадкаваньне магілаў, якія захаваліся[6].
Старыя адрасы
рэдагаваць- Крупцы. Кафляны завод М. Айзэнштата, заснаваны ў 1884 року. У 1897—1904 роках завод арандаваў А. Пінэс. Захаванасьць будынка застаецца нявызначанай[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 135.
- ^ Святар Хведар Крыванос. Крупецкая святыня, Churchby.info
- ^ Самавіты прыгарад сталіцы, Гімназія № 16
- ^ Безымянным скверам и улицам Минска присвоены имена(недаступная спасылка) // «Минск-Новости», 25 жніўня 2009.
- ^ Абзац // Зьвязда : газэта. — 1 чэрвеня 2012. — № 103 (27218). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 255.
Літаратура
рэдагаваць- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.