Верасень
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
Ве́расень — дзявяты месяц году ў грэгарыянскім каляндары. Мае 30 дзён. 22 верасьня адбываецца восеньскае раўнадзенства. Пры канцы месяца пачынаецца бабіна лета.
Этымалёгія
рэдагавацьНазва месяцу (паводле Брукнэра) паходзіць ад квітнеючага ў гэтым месяцы верасу.
У выданьнях Францішка Скарыны ўжываецца назва вресень[1], яна ж згадваецца і ў «Храналёгіі» Андрэя Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, паўстала ў асяродзьдзі газэты «Наша Ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай Нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай Ніве» ўжываліся варыянты сенцябр (верасень), сенцябр, верасень (сенцябр) і ўрэшце верасень[3].
Лацінская назва September паходзіць ад слова septem — сёмы, паколькі ў рымскім календары, які пачынаўся ад сакавіка, гэты месяц меў сёмы парадкавы нумар. Пасьля каляндарнай рэформы перад сакавіком былі дададзеныя студзень і люты, аднак ранейшая назва месяцу захавалася. Да юліянскае рэформы верасень меў 29 дзён, пасьля — 30.
Старажытныя грэкі называлі верасень бедраміён.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьШторок верасень і сьнежань пачынаюцца ў адзін дзень тыдню, паколькі паміж 1 верасьня і 1 сьнежня 91 дзень, лік, які дзеліцца на 7 (колькасьць дзён у тыдні).
Ніякі іншы месяц году не сканчаецца ў той самы дзень, што й верасень. Такой уласьцівасьцю валодаюць толькі верасень ды травень.
Сьвяты
рэдагаваць- 1 верасьня — дзень ведаў
- 1 нядзеля месяцу — дзень беларускага пісьменства
- 26 верасьня — эўрапейскі дзень моваў
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Івана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36.
- Аркадзь Жураўскі. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — 1967 Т. 2. — С. 138, 139.
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3