Леанід Лыч

беларускі гісторык

Леані́д Міха́йлавіч Лыч (8 лютага 1929, в. Магільна, Узьдзенскі раён, Менская вобласьць — 17 студзеня 2021[4]) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафэсар.

Леанід Лыч

лац. Leanid Łyč
Дата нараджэньня 8 лютага 1929(1929-02-08)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 студзеня 2021(2021-01-17)[2] (91 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак гісторык, публіцыст
Навуковая сфэра гісторыя[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1989)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся сельскай сям’і. Пасьля вайны навучаўся ў Менскім статыстычным тэхнікуме, вайсковай вучэльні, потым у школе міліцыі. Быў накіраваны ў Азёрлаг — апэратыўным упаўнаважаным у лягер палітвязьняў у Сыбіры. Быў інспэктарам па культуры ў калёніі інвалідаў.

Пасьля сьмерці Сталіна дэмабілізаваўся і перабраўся ў расейскую Ўфу. Скончыў гістарычны факультэт Башкірскага пэдагагічнага інстытуту ва Ўфе (1957). З 1958 году працаваў настаўнікам.

Потым вярнуўся на радзіму. З 1962 году ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лябаранта да вядучага навуковага супрацоўніка (1989), доктара гістарычных навук, прафэсара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзыдыюме Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Навукова-дасьледчая дзейнасьць

рэдагаваць

Дасьледуе пытаньні сацыяльна-клясавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагодзьдзі.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Беларускай ССР», «Гісторыя рабочага класа БССР», «Гісторыя Мінска»; аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар кнігі «Нарысы гісторыі Беларусі» (1995).

У 2017 годзе Леанід Лыч прапанаваў уласны рэцэпт уратаваньня ад татальнай русыфікацыі: сабраць «залаты мільён» сьвядомых жыхароў Беларусі і кампактна засяліць імі адасобленую тэрыторыю. Мае ён і плян Б: некалькі сотняў тысячаў беларусаў за кошт міжнародных арганізацыяў перасяліць у малазаселеныя раёны Аўстраліі ці Канады і забясьпечыць усім неабходным для самабытнага этнакультурнага разьвіцьця[5]. Памёр 17 студзеня 2021 году.

Выбраная бібліяграфія

рэдагаваць
  • Аднаўленне і развіццё чыгуначнага транспарту Беларускай ССР (верасень 1943—1970 гг.). — Мн., 1976.
  • Аграрный отряд рабочего класса Белоруссии. — Мн., 1984.
  • Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик [Текст] : на примере БССР : (1917—1941 гг.) / Л. М. Лыч; под ред. В. А. Полуяна; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1987. — 286 с
  • Беларуская нацыя і мова. — Мн., 1994.
  • Назвы зямлі беларускай. — Мн., 1994.
  • Гісторыя культуры Беларусі / разам з У. І. Навіцкім. 2-е выд. — Мн., 1997.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917-чэрвень 1941 г.). — Витебск, 2008
  • Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі (верасень 1943 — кастрычнік 1964 г.) / Леанід Лыч. — Мн., 2009.
  • Беларуская нацыянальная ідэя: тэарэтычны і практычны аспекты / Леанід Лыч. — Мн., 2010.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941—1944 гг.). — Вільня: Наша будучыня, 2011. — 332 с.: іл.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941—1944 гг.). — Вільня: Наша будучыня, 2011. — 332 с.: іл.
  • Яўрэйская культура Беларусі яе агульны духоўны набытак. — Мінск, 2012.
  • Рускі прафесар на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. — Мінск, 2013.
  • Нацыянальна-культурнае аўтаномія як варыянт захавання іх этнакультурнай самабытнасці. — Мінск, 2013.
  • Краязнаўства ў кантэксце сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі. — Мінск, 2013.
  • Першаму з’езду беларусаў свету — 20 гадоў. — Мінск, 2013.
  • Культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народу- гарант захавання іх нацыянальнай ідэнтычнасці. — Мінск, 2013.
  • Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак. — Мінск, 2014.
  • Моладзі — праўдзівую гісторыю Беларусі. — Мінск, 2014.
  • Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі. — Мінск, 2014.
  • Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы. — Мінск, 2015.
  • Усенародны рух за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай (да 25-годдзя Закона «Аб мовах у Беларускай ССР» — 26 студзеня 1990). — Мінск, 2015.
  • Беларуская мова на скрыжаваннях трох палітычных рэжымаў. — Мінск, 2016.
  • Беларуская нацыянальная адукацыя ў Заходняй Еўропе. — Мінск, 2016.

Ягоныя браты:

  • Генадзь Лыч — навуковец-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафэсар, акадэмік НАН Беларусі;
  • Анатоль Лыч — навуковец у галіне прыродакарыстаньня, кандыдат тэхнічных навук.

Літаратура

рэдагаваць