Вуліца Карла Маркса (Менск)

Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса (былая Ло́шыцкая, База́рная, Падго́рная, Сьвярдло́ва, Kommandantúr stráße) — вуліца ў Ленінскім раёне Менску, адна з цэнтральных вуліцаў гораду. Названая ў гонар Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філёзафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Праходзіць ад вуліцы Сьвярдлова да вуліцы Янкі Купалы, нумарацыя дамоў вядзецца ад вуліцы Сьвярдлова. Перасякаецца вуліцамі Валадарскага, Камсамольская, Леніна, Энгельса, Чырвонаармейская.

Карла Маркса
Вуліца
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Былыя назвы
  • Kommandantur straße
  • Сьвярдлова
  • Падгорная
  • Базарная
  • Лошыцкая
Даўжыня ~1330 м
Бліжэйшыя станцыі мэтро
На мапе
Google · Яндекс
Вуліца Карла Маркса ў Вікісховішчы

Сучасная вуліца ўзьнікла напрыканцы XVIII стагодзьдзя, больш выразна сфармавалася ў адпаведнасьці з праектным плянам 1797—1800 гадоў. Забудова вуліцы моцна пацярпела падчас Другой сусьветнай вайны. У паваенны пэрыяд была часткова адноўленая, часткова наноў забудаваная 4—5-павярховымі жылымі й адміністрацыйнымі будынкамі[1].

Рух транспарту на значнай частцы вуліцы Карла Маркса аднабаковы. Грамадзкі транспарт па вуліцы ня ходзіць. Побач з вуліцай знаходзяцца станцыі мэтрапалітэну Плошча Леніна, Купалаўская й Кастрычніцкая.

Уся забудова адрозьніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў разьмешчаных на вуліцы ўключаныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1]. Сярод вядомых аб’ектаў вуліцы: Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Цэнтральны Дом афіцэраў, Амбасада Вялікабрытаніі, філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Скрыжаваньне з вул. Валадарскага, 1944
 
Пэрспэктыва вуліцы Карла Маркса са скрыжаваньня з вуліцай Леніна
 
Вуліца Падгорная, 1909

Сучасная вуліца ўзьнікла напрыканцы XVIII стагодзьдзя, больш выразна сфармавалася ў адпаведнасьці з праектным плянам 1797—1800 гадоў. Ішла ад Новага рынку да гарадзкой заставы (раён скрыжаваньня з вул. Валадарскага) і звалася Лошыцкай. З 1840-х гадоў — Базарнай, таму што за гарадзкой заставай кіпеў рынак. Зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя ранейшая драўляная забудова стала паступова замяняцца каменнай. З другой паловы XIX стагодзьдзя й да 1922 году звалася Падгорнай. У той жа час вуліцу працягнулі да скрыжаваньня зь Серпухаўскай (Сьвярдлова). Функцыянальны характар вуліцы зьмяніўся на адміністрацыйны напачатку XIX стагодзьдзя — на ёй разьмясьціліся аддзяленьне банку, паліцэйскае кіраваньне, абшчына Чырвонага крыжа, Менскі гарадзкі тэатар, Марыінская жаночая гімназія, архірэйскі падворак і іншыя грамадзкія аб’екты[1]. У 1920—1930-я гады да старых будынкаў падчас рэканструкцыі дабудавалі адзін-два паверхі[2].

У гады нямецкай акупацыі вуліца насіла назву Kommandantur straße. Забудова вуліцы моцна пацярпела падчас Другой сусьветнай вайны. У паваенны пэрыяд была часткова адноўленая, часткова наноў забудаваная 4—5-павярховымі жылымі й адміністрацыйнымі будынкамі[1].

У 2013 годзе вуліца К.Маркса заняла 2-е ў Менску месца паводле цаны прапановы жытла, якая склала $3180 за квадратны мэтар. Большасьцю кватэры на вуліцы набывалі мясцовыя арэндаздавальнікі і замежныя перасяленцы[3].

Апісаньне

рэдагаваць

Праходзіць у Ленінскім раёне Менску ад мяжы з Маскоўскім і Кастрычніцкім раёнамі да мяжы з Партызанскім раёнам, цягнецца ад вуліцы Сьвярдлова да вуліцы Янкі Купалы.

Перасякае вуліцы:

Ляжыць паміж праспэктам Незалежнасьці й вуліцай Кірава, практычна паралельна ім.

Побач з вуліцай Карла Маркса знаходзяцца станцыі мэтрапалітэну Плошча Леніна, Купалаўская й Кастрычніцкая.

Вуліца Карла Маркса і суседнія вуліцы
Мапа Openstreetmap.org[4], кастрычнік 2013 году
Каардынаты пачатку вуліцы: 53°54′02″ пн. ш. 27°33′05″ у. д. / 53.9004709° пн. ш. 27.5513951° у. д. / 53.9004709; 27.5513951
Каардынаты канца вуліцы: 53°54′11″ пн. ш. 27°34′05″ у. д. / 53.90298° пн. ш. 27.56809° у. д. / 53.90298; 27.56809

Рух транспарту

рэдагаваць

Рух транспарту на значнай частцы вуліцы аднабаковы. Грамадзкі транспарт па вуліцы ня ходзіць.

З 2012 году на летні пэрыяд вуліца на ўчастку ад Камсамольскай да Валадарскага робіцца пешаходнай[5].

Да канца 2013 году плянавалася зрабіць вуліцу пешаходнай, але гэтага не было зроблена[6].

У 2014 годзе было аб’яўлена пра тое, што на летні пэрыяд вуліца ня будзе рабіцца пешаходнай, а ўсе мерапрыемствы будуць адбывацца ў Верхнім горадзе[7].

Характэрныя збудаваньні

рэдагаваць
 
Дом афіцэраў і помнік Т-34

Нумарацыя дамоў — ад вуліцы Сьвярдлова. Большасьць будынкаў 4-х і 5-павярховыя й пабудаваныя ў першае пасьляваеннае дзесяцігодзьдзе.

Уся забудова адрозьніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў зь ліку разьмешчаных на вуліцы ўключаныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1].

На вуліцы Карла Маркса месьціцца шэраг вышэйшых дзяржаўных установаў Беларусі (Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, корпус № 2 Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны сакратарыят Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь), амбасады, разнастайныя грамадзкія аб’екты.

На скрыжаваньні з вуліцай Энгельса месьціцца Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, на скрыжаваньні з вуліцай Чырвонаармейскай — Цэнтральны Дом афіцэраў. Паміж імі на вуліцу Карла Маркса выходзіць Аляксандраўскі сквэр.

Па няцотным баку

рэдагаваць

Ад Сьвярдлова да Валадарскага

рэдагаваць
 
Падгорная вул. (былая Лошыцкая). Будынак № 5 у якім месьцілася народная міліцыя

Да рэвалюцыі на рагу з вул. Каломенскай (Сьвярдлова) знаходзіліся тры двухпавярховыя каменныя будынкі, у якіх месьцілася жаночая лячэбніца, пральня, бляхарня, пякарня й булачная, жылыя памяшканьні. Далей два каменныя аднапавярховыя будынкі займала Менская абшчына сясьцёр міласэрнасьці Чырвонага Крыжа (вул. Падгорная № 3)[8].

Напачатку 50-х гг. XX у. старая забудова зьнесеная, пачатак участку адышоў пад праезную частку вуліцы Сьвярдлова[8].

 
Пачатак вул. Карла Маркса ў паваенны час. Зьлева бачны аднапавярховы будынак Менскай абшчыны сясьцёр міласэрнасьці Чырвонага Крыжа
Пасьля Другой Сусьветнай вайны на месцы абшчыны сясьцёр міласэрнасьці паводле праекту архітэктара Р. Гэгарта ўзьведзены чатырохпавярховы будынак. у якім цяпер знаходзяцца Менскі абласны суд і прыёмная Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[8].
 
Будынак № 3
 
Чырвоны дом
 
Будынкі № 5 і 7 на скрыжаваньні з вул. Валадарскага
  • № 5 (Валадарскага № 20) — будынак па былой Падгорнай №7, у якім месьцілася народная міліцыя ці Чырвоны дом[8] (пачатак XX стагодзьдзя), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9]. Раней тут месьцілася гарадзкое паліцэйскае кіраваньне, вышукное аддзяленьне, павятовая земская ўправа, адрасны стол, камітэт апякунства аб народнай цьвярозасьці й павятовы зьезд земскіх начальнікаў. Сёньня ў гэтым будынку месьціцца Кіраваньне дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[8].

Ад Валадарскага да Камсамольскай

рэдагаваць

Да рэвалюцыі гэты квартал быў паасобны напалам Захар’еўскім завулкам, якія злучаў вуліцы Захар’еўскую (пр. Незалежнасьці) й Падгорную (Карла Маркса). Захар’еўскі завулак цяпер не існуе. Праходзіў ён прыкладна ад пешаходнага праходу пад аркай каля крамы "Падпісныя выданьні", што на пр. Незалежнасьці, і ўздоўж левага фасаду дома № 17 па вуліцы К. Маркса. Ад Серпухаўскай (Валадарскага) да Захар’еўскага завулка на вуліцу Падгорную (К. Маркса) выходзілі два каменныя двухпавярховыя будынкі з жылымі памяшканьнямі, яткай, каўбаснай крамай і складам каўбасы[10].

Таксама на гэтым участку месьціліся жылыя драўляныя й каменныя хаты, гаспадарчыя пабудовы, сад. Частка дарэвалюцыйнай забудовы пры паваеннай рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай (Багадзельнай) адышла пад праезную частку[10].

 
Будынак № 7
  • № 7 (Валадарскага № 19) — трохпавярховы будынак (канец ХIХ стагодзьдзя), гісторыка-культурныя каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].
 
Будынак № 9
  • № 9 — будынак (пачатак XX стагодзьдзя; 1950-я), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].
 
Будынак № 11
  • № 11 — будынак (пачатак XX стагодзьдзя), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].
  • № 13а
 
Будынак № 15
  • № 15 — будынак (пачатак XX стагодзьдзя), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].
 
Дом Ленскага
 
Дом Мунвеза
  • № 19 — былая Падгорная № 21 дом Мунвеза[10] (канец XIX стагодзьдзя), гісторыка-культурныя каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9]. У будынку знаходзілася кіраваньне электратэхнічнай канторы "Інжынэр" (сама кантора месьцілася на рагу вуліцаў Захар’еўскай (пр. Незалежнасьці) і Петрапаўлаўскай (Энгельса), 88/26). Кантора была заснавана Першай паўночна-заходняй арцельлю тэхнікаў, інжынэраў, каморнікаў, лясьнічых, аграномаў. Абслугоўвала памешчыцкія гаспадаркі — узводзіла для іх жалезабэтонныя пабудовы[10].
 
Дом Кругера
  • № 21 — былая Падгорная № 31, дом Кругера[10] (1930-я гады; 1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9]. У гэтым будынку месьцілася крама Ф. М. Барсука, дзе гандлявалі машынамі для цэмэнтава-пясочнай вытворчасьці, шалямі, пажарнымі інструмэнтамі, помпамі, маторамі — нафтавымі й лякамабілямі, млынавымі машынамі й інш. Ф. М. Барсук узначаліў таксама галоўную кантору па продажы мэдыка-мэханічнага зубалячэбнага абсталяваньня й мэталічных ложкаў варшаўскіх фабрыкаў[10].
  • № 21а
  • № 23 (Камсамольская № 34) — будынак (першая палова XX стагодзьдзя; 1940—1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].

Ад Камсамольскай да Леніна

рэдагаваць
  • № 25 (Камсамольская № 29) — будынак (пачатак XX стагодзьдзя; 1946[12]), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].
  • № 27 — будынак (канец XIX стагодзьдзя; 1930-я гады; 1956[13]), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].
 
Марыінская жаночая гімназія на Падгорнай вуліцы, канец XIX стагодзьдзя
  • № 29 — будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі (1879 год), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9]. Сяміклясная Марыінская жаночая гімназія адкрыта ў 1899 годзе. Марыінскай яна звалася таму, што адносілася да ведамства ўстановаў імпэратрыцы Марыі Фёдараўны(ru). У 1912 годзе ў каменным двухпавярховым будынку займалася 560 вучаніцаў. Выпускніцы атрымлівалі права працаваць хатнімі настаўніцамі й адкрываўся доступ да Вышэйшых жаночых курсаў без іспытаў[14]. Сярод вучаніцаў жаночай гімназіі народная артыстка СССР Лідзія Ржэцкая, народная артыстка БССР Вера Пола, камэрная сьпявачка Ірма Яўнзем(ru). У 1920-х — пачатку 1930-х гадоў будынак належаў палітэхнікуму, зь сярэдзіны 30-х — Дзяржаўнай карціннай галерэі. Пасьля Другой Сусьветнай вайны быў дабудаваны трэці паверх. Цяпер у будынку — паштовая служба і Музэй сувязі[11]. Са сьнежня 2012 году ў будынку месьціцца прадпрыемства «Беларускія воблачныя тэхналёгіі», якое стварыла Адзіную сетку сотавай сувязі 4-га пакаленьня ў Беларусі.
 
Від на Вышэйшую партыйную школу, 1941
 
Скрыжаваньне вуліцаў К. Маркса й Леніна, 1944
  • № 31 — будынак былой Менскай вышэйшую партыйнай школы (1937 год), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9]. Менская вышэйшая партыйная школа, створаная ў 1956 годзе на базе Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ, займалася падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай партыйных, савецкіх і камсамольскіх працаўнікоў, працаўнікоў друку, радыё і тэлебачаньня. У сувязі з забаронай Вярхоўнага Савету БССР дзейнасьці КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі ў 1991 годзе спыніла сваю дзейнасьць[15].
  • № 33 (Леніна № 16) — будынак Белкамунбанку (1932, арх. Максімаў, Бранштэйн[16]; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.[9] Адна зь першых савецкіх новабудоўляў. Газэта «Звязда» 7 чэрвеня 1927 году пісала пра яго ў нататцы «Пабудова вялікага дому ў Менску»[17]:
  Акцыянэрнае таварыства (Белкамунбанк, акрвыканкам і Мінскі гарсавет) будуе на рагу Ленінскай і вул. К.Маркса 4-павярховы каменны з 5-м паверхам у цэнтры дом. Кубатура дома - 18.000 куб. метраў. 3-й і 4-й паверхі прызначаны для кватэр з 2- і 3-х пакояў (усяго 26 кватэр)  
 
Скрыжаваньне вуліцаў К. Маркса й Леніна, 1939

А 1 верасьня 1928 году газэта «Рабочий» (цяпер «Советская Белоруссия») паведаміла[17]:

  На Ленінскай вуліцы выбудаваны 4-павярховы дом Белкамунбанка  

Дом меў дробавы нумар 43/36, на першым паверсе месьцілася крама «Масла, малако, сыр»[17]. 1 чэрвеня 1935 году ў доме пачала дзейнічаць узорная гастранамічная крама Менхарчгандлю з аддзеламі: булачным, малочным, кандытарскім, рыбным. У краме быў вялікі выбар вінаў і тытунёвых вырабаў. Пры краме была адчыненая кавярня, якая працавала з 9 гадзінаў раніцы да 2 гадзінаў ночы[18].

  • № 35 (Леніна № 11) — будынак (канец XIX стагодзьдзя; 1930-я гады; 1950-я гады), архітэктар М. Драздоў, гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].
 
Карла Маркса № 37, на заднім пляне будынак Белкамунбанку, сьнежань 1942
 
Скрыжаваньне вуліцаў Падгорнай і Петрапаўлаўскай. Зьлева — будынак Менскага дваранскага дэпутацкага сходу, справа — гарадзкі тэатар
 
Будынак Менскага дваранскага дэпутацкага сходу з боку Петрапаўлаўскай вул. (Энгельса)
  У мурох Падуанскага ўнівэрсытэту 9 лістападу 1512 году набыў годнасьць доктара мэдыцыны першы друкар Беларусі, вялікі асьветнік, перакладчык Бібліі Францішак Скарына  
  • № 37а
 
Фасад будынку Менскага дваранскага дэпутацкага сходу, 1930-я
  • № 39 — былая Падгорная № 47 жылы будынак (канец XIX стагодзьдзя; 1930-я гады; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9]. У 1860-я гады на гэтым месцы быў пабудаваны будынак Менскага дваранскага дэпутацкага сходу, галоўным прызначэньнем якого было вядзеньне радаводных кнігаў і выдача пасьведчаньняў аб дваранстве. З 1864 году ў канцэртнай зале дваранскага сходу праходзілі тэатральныя прадстаўленьні, а ў 1894 годзе — выстаўка садоўніцтва, агародніцтва й кветкаводзтва.

У 1917 годзе з-за таго, што Першы Усебеларускі зьезд, які праходзіў у гарадзкім тэатры, зацягнуўся, узьніклі праблемы з гараджанамі, якія адстойвалі сваё права на вольны час. Была прынятая пастанова:


  Усебеларускі зьезд пастанавіў дом былога Мінскага Дваранскага Дэпутацкага сходу з усімі надворнымі пабудовамі, прыбудовамі, рухомым і нерухомым інвэнтаром з гэтага часу абвясьціць нацыянальнай уласнасьцю Беларускага народу. Прэзыдыюму даручана прыняць меры да вызваленьня дома для займаньня таго зьездам.  

У 1920—30-я гады тут месьціўся Дом камуністычнага выхаваньня імя К. Маркса. На літаратурных вечарына, які праходзілі ў ім бывалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны й інш. Падчас вайны будынак быў зруйнаваны. У сучасным будынку ў 1960—90-х на першым паверсе месьцілася крама «Саюздрук». У 1990 годзе ўладкаваны ўваход у мэтро на станцыю «Купалаўская»[20][21].

  • № 43 — Крытыя тэнісныя корты.
  • № 45 (Янкі Купалы № 15) — будынак (канец XIX стагодзьдзя; 1930-я гады; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].

Па цотным баку

рэдагаваць
  • № 2 (Сьвярдлова № 7)
  • № 4 — будынак (пачатак XX стагодзьдзя; 1950-я), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.[9]
  • № 6 (Валадарскага № 22) — будынак (першая палова XX стагодзьдзя; 1940—1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].

Да рэвалюцыі квартал ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Камсамольскай меў № 132. На вул. Падгорную выходзілі ўчасткі № 11-17.

На ўчастку № 11 стаялі драўляныя й адзін каменны аднапавярховыя дамы з жылымі памяшканьнямі, крамай бляхара, тытунёвай крамай, а за ім месьціўся сад. На ўчастку № 12 месьціліся драўляны й каменны жылыя дамы, драўляная фруктовая крама, сад займаў таксама значную частку ўчастку. На ўчастку № 13 на вуліцу выходзіў аднапавярховы драўляны дом, за якім знаходзіліся каменны двухпавярховы й драўляны аднапавярховы жылыя хаты й сад. На ўчастку № 14 комплекс будынкаў (1903—1907), якія належылі аддзяленьню Дзяржаўнага банку: будынак банку(Карла Маркса №12), жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы, плот з брамай. На ўчастку да рэвалюцыі № 15 знаходзіліся жылы драўляны аднапавярховы дом і драўляныя павець. На ўчастку № 16 — драўляны аднапавярховы жыдоўскі малітоўны дом і драўляная павець. На ўчастку № 17 месьціўся зьмяшаны двухпавярховы дом з боку вул. Падгорнай і каменны двухпавярховы дом з боку Багадзельнай, унутры ўчастку знаходзіліся драўляны аднапавярховы дом і дзьве драўляныя павеці[22].

 
Аўтаматычная тэлефонная станцыя, 1934
  Школа носіць імя народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР ВІТАЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ЦВІРКІ  
  • № 8а
 
Рэспубліканскі цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках

У тым жа годзе ў палацы прайшоў чэмпіянат СССР па шахматах (1-я ліга), у 1986 годзе адбыўся міжнародны шахматны турнір і паўфінальны матч прэтэндэнтаў на званьне чэмпіёна сьвету паміж Р. Ваганянам і А. Сакаловым. У 1987 годзе прайшоў фінал чэмпіянату СССР і міжнародны жаночы турнір, у 1988 годзе кубак СССР па шахматах. Акрамя таго, тут праходзілі ўсе чэмпіянаты Беларусі, чэмпіянаты спартовых таварыстваў, гораду Менску, матчавыя сустрэчы. Праводзіцца мноства спаборніцтваў па шашках. Так у лістападзе 1986 году тут адбыўся фінальны матч на званьне чэмпіёнкі сьвету па міжнародных шашках сярод жанчынаў паміж Аленай Альтшуль і З. Садоўскай. У 1987 годзе Палац прыняў удзельніцаў чэмпіянату сьвету па міжнародных шашках[24].

 
Карла Маркса № 12, аддзяленьне Дзяржаўнага банку Расеі, пачатак XX стагодзьдзя
 
Карла Маркса № 12, Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі, 1939
  • № 12 — будынак Нацыянальнага музэю гісторыі й культуры Рэспублікі Беларусь (1903—1907)[22], гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9]. На 1-м паверсе раней месьцілася вартавое памяшканьне, кватэры кіраўніка й служачых банку, а на другім — Менскае аддзяленьне Дзяржаўнага банку[11]. Пасьля рэвалюцыі ў будынку знаходзіўся Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі (1920—1930-я) і ЛКСМБ, народны камісарыят фінансаў БССР, рэдакцыя часопісу «Работніца і сялянка», выканкам гарсавету (з 1933) і іншыя дзяржаўныя ўстановы. У ходзе рэканструкцыі 1934 году быў надбудаваны 3-ці паверх. У будынку месьціўся Дзяржаўны музэй БССР[22][25].
  • № 12а — будынак (другая палова XIX стагодзьдзя), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].
  • № 14 — будынак «Белэнэрга» (1950—1952 гады, арх. Раман Гегарт, Якаў Шапіра), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9]. У ім цяпер таксама месьцяцца Міністэрства энэргетыкі Беларусі і «Белпалівагаз».

Ад Камсамольскай да Леніна

рэдагаваць
  • № 16 (Камсамольская № 31) — будынак (канец XIX стагодзьдзя; 1936—38 гады, арх. А. Дзянісаў; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.[9] У будынку месьціўся Наркамлес БССР. У адпаведнасьці з праектам 1945 году ў першапачатковае архітэктурнае рашэньне былі ўнесеныя значныя зьмены[26].
  • № 18 (Падгорная № 28) — будынак (1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасьць[27]. У 1904 годзе ў гэтым будынку пачалі працаваць хіміка-бактэрыялягічны кабінэт і лябараторыя доктара Вітоляда Камоцкага. У лябараторыі неаднаразова рабіліся аналізы рачной і вадаправоднай вады[26].
  • № 18а
  • № 20 — дом Стравінскага[11] (другая палова XIX стагодзьдзя; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9]. У 1886 годзе тут заснаваная народніцкая арцель мэталістаў, якая дзейнічала па прынцыпе камуны. Вяла рэвалюцыйную дзейнасьць, за што падвяргалася пастаянным перасьледам паліцыі й, праіснаваўшы каля паўгады, закрылася[26].
  • № 22 — будынак (першая палова XX стагодзьдзя; 1940—1950-я гады, арх. Аркадзь Брэгман[26]), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9]. Збудаваная як інтэрнат партшколы пры ЦК ВКП(б)Б[26].
  • № 22а
  • № 24 — будынак (пачатак XX стагодзьдзя; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].
  • № 26 — будынак (другая палова XIX стагодзьдзя або 1902[26]; 1932[26]; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9].
  • № 28 (Леніна № 18) — будынак (канец XIX стагодзьдзя; 1930-я гады; 1949–1951, арх. Аркадзь Брэгман[26]), гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[9]. Пасьля вайны выкарыстоўваўся як жылы дом з авіяцыйнымі касамі й міжгародным тэлефонам на першым паверсе[28].
 
Карла Маркса № 30

Ад Леніна да Энгельса

рэдагаваць
 
Карла Маркса № 30
  • № 30 (Леніна № 13|Губэрнатарская № 32) — дом Сьвянціцкага[29] (канец XIX стагодзьдзя — пачатак XX стагодзьдзя, арх. Генрык Гай), помнік архітэктуры ў стылі мадэрн, гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.[9] Пабудаваны як даходны дом. У гэтым доме за дарэвалюцыйным часам месьцілася крама Чырвонага Крыжа й жылыя памяшканьні[22]. У 1930-я гады дом зваўся Другім домам саветаў і быў у свой час аблюбаваны творчай, навуковай і партыйнай элітай, пра што сьведчаць шматлікія мэмарыяльныя дошкі на фасадзе будынку[30].
У жніўні — верасьні 1920 году тут спыняўся Фэлікс Дзяржынскі, які займаўся ўмацаваньнем працы Менскага губчака й асобага аддзела Чырвонай Арміі. Тут таксама жылі вядомыя дзяржаўныя дзеячы А. Чарвякоў, М. Галадзед, П. Панамарэнка, К. Мазураў, вучоныя М. Нікольскі, М. Мацэпура, пісьменьнік Цішка Гартны. У гэтым доме месьціцца Дзяржаўны літаратурны музэй Петруся Броўкі, дзе народны паэт Беларусі, акадэмік, ганаровы грамадзянін Менску жыў i працаваў з 1951 па 1980 год[31][32].

Ад Энгельса да Чырвонаармейскай

рэдагаваць
У 1980-я гады поруч яго былі ўсталяваныя бюсты Карл Маркса й Леніна працы вядомага беларускага скульпатара Заіра Азгура, якія раптоўна зьніклі напачатку 90-х. Пасьля атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці ў будынку месьціцца Рэзыдэнцыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[37].
Падгорная № 44 — дом Чапскага. У будынку з 1895 году дзейнічала Менскае гарадзкое крэдытнае таварыства, маючы 50 тысячаў рублёў статутнага капіталу, вылучанага таварыству гарадзкой думай. Выдавала доўгатэрміновыя пазыкі пад заклад гарадзкіх будынкаў і земляў на тэрмін ад 20 гадоў 11 месяцаў да 37 гадоў 6 месяцаў, што ў пэўнай ступені стымулявала гарадзкое будаўніцтва[37].
Падгорная № 46 (Скобелеўская № 2) — палац Чапскага (былы дом Гаўсмана; 1857, арх. К. Хршчановіч). У будынку месьціўся Гарадзкі клюб зь бібліятэкай і заляй для канцэртаў і баляў. У самым вялікім з заляў праводзіліся канцэрты, ставіліся спэктаклі. Тутака ж месьціўся Грамадзкі збор. З'яўляючыся органам губэрнскага дваранства, яно абараняла інтарэсы й прывілеі нашчадкавых дваранаў. Мела права абіраць губэрнскага маршалка дваранства, чальцоў дваранскага дэпутацкага сходу, засядацеляў у дваранскую апеку, ганаровых апекуноў гімназіяў і прагімназяў і г.д. У зале грамадзкага сходу ладзіліся канцэрты, тэатральныя пастаноўкі. Тут пачынала сваю працу Менскае таварыства вытанчаных мастацтваў (1898 – 1899)[37].
Палац быў зруйнаваны, відавочна, у канцы 30-х для ўзьвядзеньня будынку Цэнтральнага Камітэту КПБ, будаўніцтва якога распачалося ў 1939 годзе[37].

Ад Чырвонаармейскай да Янкі Купалы

рэдагаваць
 
Карла Маркса № 40

Паркі й сквэры

рэдагаваць

Міхайлаўскі сквэр

рэдагаваць
 
Міхайлаўскі сквэр

Яшчэ ў 1901 годзе жыхары прывакзальнага раёну Менску зьвярнуліся да ўладаў з хадайніцтвам пра адкрыцьцё сквэру на «парожнім пляцы» на скрыжаваньні Каломенскай (цяпер Сьвярдлова) і Пецярбурскай (Ленінградзкай) вуліцаў. Просьба гараджанаў была здаволеная толькі праз дванаццаць гадоў, калі ўлады змушаныя былі прызнаць, што гораду сквэру не хапае[41]. Новы сквэр ахрысьцілі Міхайлаўскім, бо знаходзіўся ён побач зь Міхайлаўскім завулкам і аднайменнай вуліцай. Афіцыйна назва замацаваная толькі ў 2007 годзе рашэньнем гарсавету[42].

Сквэр вядомы дзякуючы ўсталяваным у ім скульптурным групам «Дзяўчынка з парасонам», «Незнаёмка», «Курыльшчык» Уладзімера Жбанава.

Бульвар на вуліцы Камсамольскай

рэдагаваць
 
Бульвар на вуліцы Камсамольскай

Бульвар на вуліцы Камсамольскай быў прадугледжаны генплянам Менску, прынятым у 1946 годзе. У далейшым у распрацоўцы праектаў «Рэканструкцыя й аднаўленьне Савецкай вуліцы», «Добраўпарадкаваньне вуліцы Камсамольскай», «Рэканструкцыя й аднаўленьне Камсамольскай вуліцы», «Праект прывязкі тыпавой агароджы пры вуліцы Камсамольскай» прымалі ўдзел архітэктары Н. Трахтэнберг, Г. Парсаданаў, В. Талмачоў, Р. Абразцова, А. Косьціч, Н. Нікора.[9] Сам бульвар быў створаны ў 1948—1949 гадах. Даўжыня бульвару была ўстаноўлена ў 250—300 м, шырыня ў 15—18 м. Па абодва бакі бульвару ўладкаваныя праезды з асфальтавым пакрыцьцём і тратуары 6-мэтровай шырыні. Зроблены пасадкі акультываваных ліпаў ва ўзросьце ад 30 да 40 гадоў.

Ад праезнай часткі бульвар быў аддзелены гранітным бортам і мастацкай мэталічнай рашоткай. Паміж дрэвамі й рашоткай праходзіць паласа хмызьняку, у цэнтры ідзе 3-мятровая дарожка, па абодва бакі якой месьцяцца палосы кветнікаў. Лаўкі й урны месьцяцца зь невялікімі інтэрваламі ў «кішэнях» кветнікавых палосаў.[43]

Бульвар на вуліцы Леніна

рэдагаваць

Падчас Другой сусьветнай вайны забудова ў гэтай частцы гораду моцна пацярпела. На фатаздымку, зробленым у 1944 годзе, відаць, што на вуліцы Леніна ад праспэкту да плошчы Свабоды ад многіх будынкаў засталіся толькі руіны.

Бульвар на вуліцы Леніна ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. К. Маркса быў зроблены на аснове Генэральнага пляну гораду Менску 1946 году. Аўтарамі агульнага вырашэньня былі арх. Н. Трахтэнберг і Г. Парсаданаў, аўтар праекту азеляненьня вуліцы Леніна арх. М. Андросаў; аўтар рашоткі агароджы бульвара — арх. Шміт; у 1949 годзе архітэктарам Р. Абразцовай быў зроблены праект добраўпарадкаваньня бульвару. Да 1952 году рэканструкцыя вуліцы Леніна скончаная, вуліца была пашыраная амаль у два разы адносна першапачатковай шырыні, быў зроблены бульвар.[9] У 2002 годзе ўключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[44]. 3 ліпеня 2003 году была скончаная рэканструкцыя бульвару (А. Сардараў). Былі створаныя два невялікія фантаны са скульптурамі, замененыя старыя й хворыя дрэвы ліпавай алеі, а таксама асфальт на ўзорыстую плітку[45].

Аляксандраўскі сквэр

рэдагаваць
 
«Хлопчык зь лебедзем» (фантан выключаны)

Аляксандраўскі сквэр (Цэнтральны сквер, народная назва — Панікоўка[46] быў закладзены ў 1836 годзе на месцы Новага рынку па ініцыятыве гарадзкога кіраўніка Леапольда Дэльпаца. Сваю назву сквэр атрымаў у гонар Аляксандра Неўскага (аднайменная капліца з 1869 году да 1930-х знаходзілася на месцы сучаснага ўваходу ў сквэр каля перасячэньня вуліцы Энгельса й праспэкту Незалежнасьці).

Адзін з самых вядомых фантанаў Менску — «Хлопчык зь лебедзем» быў пабудаваны на тэрыторыі сквэру ў 1874 годзе. У 1890 годзе ў паўднёвай частцы сквэру адкрыўся тэатар (сёньня — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы). Сквэр выходзіць на Кастрычніцкую плошчу, Рэзыдэнцыю Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і Цэнтральны дом афіцэраў (ЦДА).

Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага

рэдагаваць
 
Галоўны ўваход у парк

Парк заснаваны ў 1805 годзе першым губэрнатарам Менску Карнеевым З. А. і першапачаткова зваўся як Губэрнатарскі сад[47], у гонар заснавальніка парку. Парк зьяўляўся першым грамадзкім месцам адпачынку ў Беларусі.

Напрыканцы XIX стагодзьдзя ў парку зьявіўся першы стадыён з вэлятрэкам, пляцоўкі для лаўн-тэнісу, кракету, кегельбану.

Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году й утварэньня БССР парк атрымлівае назву ў духу таго часу — «Прафінтэрн». І з 1936 году за паркам замацоўваецца назва — «парк імя Максіма Горкага», як даніна новай традыцыі назваць паркі культуры й адпачынку ў найбуйнейшых гарадах СССР імем гэтага пралетарскага пісьменьніка.

Падчас Другой сусьветнай вайны, жылыя кварталы, якія знаходзіліся каля Сьвіслачы, былі разбураныя, і зьявілася магчымасьць пашырыць тэрыторыю парку. Паваенная рэканструкцыя парку ажыцьцяўлялася па праекце архітэктара І. Рудэнка.

У 1960 годзе парк цалкам становіцца дзіцячым і за ім замацоўваецца яго сёньняшняя назва: «Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага». Распрацаваны новы генэральны плян парку архітэктарамі: Л. Усава, У. Вараксін, В. Герашчанка.

  1. ^ а б в г д (недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка) В Минске будет свой Арбат  (рас.) «Вечерний Минск»
  2. ^ В поисках утраченного(недаступная спасылка) «СБ-Беларусь Сегодня»  (рас.)
  3. ^ Самая дарагая вуліца Менска — Піянэрская // Зьвязда : газэта. — 28 верасьня 2013. — № 183 (27548). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Openstreetmap.org  (рас.)
  5. ^ Настасься Храловіч (10.05.2013) Вуліца Карла Маркса ў Мінску зноў стала пешаходнай. Наша НіваПраверана 9 кастрычніка 2013 г.
  6. ^ Ганна Гарустовіч. Пешаходная вуліца — адзін з сімвалаў горада // Зьвязда : газэта. — 12 траўня 2012. — № 89 (27204). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Мікіта Капкоў (10.02.2014) Пешаходную вуліцу Карла Маркса «перанясуць» у Верхні горад. Наша НіваПраверана 10 лютага 2014 г.
  8. ^ а б в г д е ё ж Карла Маркса (Подгорная) от Свердлова (Коломенской) до Володарского (Серпуховской)  (рас.)
  9. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
  10. ^ а б в г д е ё ж Карла Маркса (Подгорная) от Володарского (Серпуховской) до Комсомольской (Богадельной)  (рас.)
  11. ^ а б в г д Мінск // Глобус Беларусі
  12. ^ Пашпарт дома(недаступная спасылка)
  13. ^ Пашпарт дома(недаступная спасылка)
  14. ^ (недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка) В поисках утраченного  (рас.)(недаступная спасылка)
  15. ^ Минская Высшая партийная школа ЭКОНОМИКА.BY  (рас.)
  16. ^ А.С. Шамрук Архітэктура Беларусі ХХ-пачатку ХХI ст.:эвалюцыя стыляў і мастацкіх канцэпцый = Архитектура Беларуси ХХ-начала ХХI в.:эволюция стилей и художественных концепций. — Мн.: Белорус. Наука, 2007. — 335 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-08-0868-4
  17. ^ а б в Война и мир в нашем доме(недаступная спасылка)  (рас.)
  18. ^ Мінск незнаемы 1920—1940 Ілья Куркоў
  19. ^ Фатаздымак дошкі(недаступная спасылка)
  20. ^ 7 фактов о Всебеларуском съезде  (рас.)
  21. ^ Улица Энгельса  (рас.)
  22. ^ а б в г д е ё Улица Лошицкая — Базарная — Подгорная — Карла Маркса Архитектура и строительство  (рас.)
  23. ^ Дошка на доме № 8(недаступная спасылка)
  24. ^ а б Учреждение «Республиканский центр олимпийской подготовки по шахматам и шашкам»  (рас.)
  25. ^ Гісторыя музэю // Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь Праверана 1 кастрычніка 2013 г.
  26. ^ а б в г д е ё ж Карла Маркса (Подгорная) от Комсомольской (Богадельной) до Ленина (Губернаторской)  (рас.)
  27. ^ Новыя «каштоўнасьці» ў Менску
  28. ^ Минск архитектора Брегмана  (рас.)
  29. ^ а б в г Карла Маркса (Подгорная) От Ленина (Губернаторской) до Энгельса (Петропавловской) (рас.)
  30. ^ Улица Ленина  (рас.)
  31. ^ Построили Гай и Гайдукевич  (рас.)
  32. ^ Гісторыя музэю // Літаратурны музэй Петруся Броўкі, 5 жніўня 2011 г. Праверана 1 кастрычніка 2013 г.
  33. ^ Янка Мавр(недаступная спасылка)
  34. ^ П. Ф. Глебка(недаступная спасылка)
  35. ^ Мемориальная доска народному писателю Беларуси Ивану Науменко открыта в Минске  (рас.)
  36. ^ Особняк Виктора Янчевского  (рас.)
  37. ^ а б в г Карла Маркса (Подгорная) от Энгельса (Петропавловской) до Красноармейской (Скобелевской)
  38. ^ Юрий Шпит — зодчий, ученый, педагог (рас.)
  39. ^ Фатаздымак дошкі І. Р. Новікаву(недаступная спасылка)
  40. ^ Память академика Игнатенко увековечили в столице  (рас.)
  41. ^ Экскурсия. Михайловский сквер (рас.)
  42. ^ Рашэньне гарадзкой рады № 274/22/24 аб прысваеньні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Менска // Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, 22 сьнежня 2006 г. Праверана 9 кастрычніка 2013 г.
  43. ^ Практика советского градостроительства. Минск  (рас.)
  44. ^ До 1930 в Минске не было ни одного городского бульвара (рас.)
  45. ^ Бульвар на улице Ленина в Минске будет реконструирован (рас.)
  46. ^ Гарадскія легенды: чым палохаюць сябе мінчукі
  47. ^ У Мінску ёсць дуб, якому больш 400 гадоў

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000110

  Вуліца Карла Маркса (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 53°53′57.87″ пн. ш. 27°33′38.50″ у. д. / 53.8994083° пн. ш. 27.5606944° у. д. / 53.8994083; 27.5606944