Кастрычніцкі раён (Менск)
Кастры́чніцкі раён — адміністрацыйны раён Менску. Месьціцца ў паўднёвай частцы гораду паміж чыгункамі Менск — Берасьце і Менск — Гомель. У ягоны склад уваходзяць прамысловы вузел «Калядзічы», пасёлак Сокал, а таксама тэрыторыя РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», геаграфічна разьмешчанага на поўдні Смалявіцкага раёну. Плошча раёну складае 1927 га. Насельніцтва раёну складае 155 061 чалавек (перапіс 2009).
Кастрычніцкі раён | |
![]() | |
Гімн | «Город начинается здесь» |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Беларусь |
Статус | унутрыгарадзкі раён |
Уваходзіць у | Менск |
Улучае |
|
Дата ўтварэньня | 17 сакавіка 1938 |
Кіраўнік адміністрацыі | Анатоль Жукоўскі |
Насельніцтва (2009) | 155061 |
Шчыльнасьць | 8047 чал./км² |
Плошча | 19.27 км² |
Кастрычніцкі раён у абрысах Менску | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Тэлефонны код | 17 |
Паштовыя індэксы | 220007[1], 220039[1], 220024[1], 220036[1], 220064[1], 220108[1], 220115[1] і 220120[1] |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Штучнае негістарычнае ўтварэньне, межы якога не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску[2]. Мае безаблічную палітызаваную назву ў духу камуністычнай прапаганды без зьвязку зь мясцовымі тапанімічнымі традыцыямі[2].
Гісторыя
рэдагавацьУ жніўні 1921 году Цэнтральнае бюро КП(б)Б выпусьціла пастанову падзяліць горад на тры раёны па партыйнай працы: Аляксандраўскі (правобраз цяперашняга Кастрычніцкага), Ляхаўскі й Цэнтральны.
У 1938 годзе былі створаныя адміністрацыйныя раёны Менску: Сталінскі, Варашылаўскі й Кагановіцкі (замест Аляксандраўскага).
У склад уваходзіць прамысловы вузел «Калядзічы». Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сьнежня 2000 г. № 675 у мэтах забесьпячэньня інтарэсаў насельніцтва г.п. Сокал і стварэньні ўмоваў для сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця прадпрыемстваў грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь у гарадзкую рысу г. Менску былі ўключаныя г.п. Сокал і зямельны ўчастак плошчай 925 гектараў Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны аэрапорт Мінск». Паказаныя тэрыторыі ўвайшлі ў падначаленьне Кастрычніцкага раёну г. Менску.
Эканоміка
рэдагавацьСпэцыялізацыя раёну — транспарт. Тут месьцяцца прадпрыемствы Менскага аддзяленьня Беларускай чыгункі, Менскі чыгуначны вакзал, Дэпартамэнт па авіяцыі Міністэрства транспарту й камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, яго падразьдзяленьні й прадпрыемствы (у тым ліку і аэрапорт «Мінск-1»), аўтамабільны канцэрн «Белмагістральаўтатранс», аўтакамбінаты № 5 і 6.
Сярод прамысловых прадпрыемстваў — навукова-вытворчае аб’яднаньне «Інтэграл», завод «Крыён», Менскі мясакамбінат, ААТ «Керамін», Менская фабрыка каляровага друку, «Алютэх», «Модум — наша касмэтыка». У раёне працавалі «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» і «Інстытут сыстэмных дасьледаваньняў у АПК» НАНБ.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж http://www.tamby.info/minsk/index-minsk.htm
- ^ а б Вячорка В. Як палюбіць Савецкі раён?, Радыё Свабода, 22.06.2016 г.