Арлен Кашкурэвіч

беларускі маляр

Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (Арсен; 15 верасьня 192926 жніўня 2013[2]) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1973)[3]. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Арлен Кашкурэвіч

лац. Arlen Kaškurevič
Імя пры нараджэньні Арсен Міхайлавіч Кашкурэвіч
Дата нараджэньня 15 верасьня 1929(1929-09-15)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 26 жніўня 2013(2013-08-26) (83 гады)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Адукацыя БДТМІ
Месца вучобы
Занятак маляр, экслібрысіст, графік, ілюстратар
Навуковая сфэра графіка[d][1], Эксьлібрыс[1] і illustration[d][1]
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Працы сэрыя «Партызаны» (1969—1970)
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларусі (1972)

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 15 верасьня 1929 году ў сям’і службоўца. У нямецка-савецкую вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. У 1953 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню[4]. У 1959 годзе скончыў аддзяленьне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. Дыплёмная праца — ілюстрацыі да раману ісьляндзкага пісьменьніка Г. Лякснэса «Атамная станцыя». Ад 1959 да 1969 году выкладаў у гэтым інстытуце.

Быў сябрам Саюзу мастакоў СССР, Беларускага саюзу мастакоў. Працаваў ў жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Быў прафэсарам-візытатарам ЭГУ. Атрымаў дзясяткі міжнародных і нацыянальных прэміяў за кніжнае афармленьне[5]. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах сьвету.

Памёр 26 жніўня 2013 году, пахаваны на Ўсходніх могілках Менску[6].

Творчасьць

рэдагаваць

Сярод працаў станковай графікі:

  • сэрыя «Горад і людзі» (1963—1964)
  • сэрыя «Партызаны» (1969—1970)
  • сэрыя «Купаліяна» (на аснове вобразаў твораў Янкі Купалы, 1971)
  • сэрыя «Блякада» (1979)
  • «Прысьвячэньне В. Быкаву» (трыпціх, 1984)
  • «Спрадвечнае» (трыпціх, 1984)
  • «Напалм» (дыпціх, 1985)
  • сэрыя «Асьветнікі» (1989)
  • сэрыя «Сьвятыя зямлі Беларускай» (ад 1993)

Ілюстрацыі

Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога ды іншых).

Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорту, лінагравюры ды эстампу. За сэрыі станковых працаў «Партызаны» ды «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Выставы

  • 2007 «Разам» (супольная, Менск)
  • 2005 «Concerto Grosso» (пэрсанальная, Менск)
  • 1987 Графіка А. Кашкурэвіча (пэрсанальная, Полацак)

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Жонка — Людміла Аляксандраўна Красьнеўская-Кашкурэвіч, сыны Ігар ды Тодар таксама мастакі[7].

  1. ^ а б в Kaškurèvìč, Arlen Mìchajlavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Панкавец, Зміцер. Памёр мастак Арлен Кашкурэвіч // Наша Ніва, 27 жніўня 2013 г. Праверана 28 жніўня 2013 г.
  3. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
  4. ^ Васілеўскі П. Urbi et orbi — гораду і сьвету // Дзеяслоў. № 3 (16), 2005 г.
  5. ^ Артыкул «Ісландскі след у творчасці Арлена Кашкурэвіча» у Блогу Дзьмітра і Юлі Гурневічаў(недаступная спасылка)
  6. ^ Арлена Кашкурэвіча пахавалі на Ўсходніх могілках // Радыё Свабода, 28 жніўня 2013 г. Праверана 28 жніўня 2013 г.
  7. ^ Барыс Крэпак «Складаны просты сьвет» Арлена Кашкурэвіча // БДГ. — 1999.

Літаратура

рэдагаваць
  • Быкаў В. Арлен Кашкурэвіч [аб творчасьці графіка]. — У кн.: Быкаў В. Праўдай адзінай. Літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв’ю. Мн., 1984. С. 125—127.
  • Варанько К. Да юбілею мастака А. М. Кашкурэвіча // Мастацкая адукацыя і культура: 2004. — № 4. — С. 15-16.
  • Ганчароў, Мікалай Іванавіч. Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. : Біягр. нарыс / Рэд. Г. П. Падбярэзскі. — Мн. : Беларусь, 1976. — 64 с.
  • Іван Шамякін. Мой суаўтар — мастак: [Аб ілюстрацыях А. Кашкурэвіча да рамана «Сэрца на далоні»] // Літаратура і мастацтва. 11 жніўня 1964.
  • Інтэрвію Арлена Кашкурэвіча Сяргею Харэўскаму // Наша Ніва. №42, 2004.
  • Караткевіч Уладзімер. Князь і гусьляр. [А. Кашкурэвіч] // Маладосьць. 1969, №8. С. 113.
  • Familia: А. Кашкурэвіч, І. Кашкурэвіч, Т. Кашкурэвіч. Жывапіс. Графіка: Каталог. — Мн.: Рэкламэкспарт, 1993. — 24 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць