Менскі павет
Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага, пазьней Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 20,8[1] тыс. км². Сталіца — места Менск.
Менскі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Менск |
Дата скасаваньня | 1793 |
Старосты | Старосты менскія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 20,8 тыс. км² |
Час існаваньня | 1565/66—1793 |
Месцазнаходжаньне Менскага павету | |
![]() | |
![]() |
СымболікаРэдагаваць
Павятовая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выяваю Пагоні ў цэнтры[1].
Мескія гербы атрымалі Барысаў, Менск і Радашкавічы.
ГісторыяРэдагаваць
Утварыўся ў XIV ст. на тэрыторыі Менскага княства, уваходзіў у склад Віленскага ваяводзтва. Асноўны абшар павету займалі ўладаньні баяраў, што выходзілі на вайну ў складзе Менскай харугвы[1]. У 1528 годзе, паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, на Меншчыне было 30 баяраў і 4 баярскія ўдавы, якія разам выстаўлялі 79 коньнікаў.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў увайшоў у склад Менскага ваяводзтва. Тэрыторыя павету значна пашырылася коштам колішніх Заслаўскага і Лагойскага княстваў, дзяржаўнай воласьці Краснае Сяло, а таксама Барысаўскай, Любашанскай і Сьвіслацкай воласьцяў на правым беразе ракі Бярэзіна[2].
З 1599 году у Менску праз рок, паводле чаргі з Наваградкам, пачалі праводзіцца вясновыя сэсіі Галоўнага Трыбуналу. Кожная зь іх цягнулася 22 тыдні, пачынаючы ад панядзелку па Трох Каралях. У 1662 годзе Барысаўская воласьць перайшла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе войскі караля Швэцыі Карла XII учынілі на Меншчыне значныя разбурэньні. 20 сьнежня 1793 году ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай павет спыніў сваё існаваньне.
ГеаграфіяРэдагаваць
На поўначы межаваў з Полацкім ваяводзтвам, на ўсходзе — з Аршанскім паветам Віцебскага ваяводзтва, на поўдні — з Рэчыцкім паветам Менскага ваяводзтва і Слуцкім княствам Наваградзкага ваяводзтва, на захадзе — з Ашмянскім паветам Віленскага ваяводзтва і Наваградзкім паветам.
У склад Менскага павету ўваходзіла тэрыторыя Менскага гродавага, Гайненскага, Краснасельскага і Радашкаўскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
Найбольш значныя месты і мястэчкі: Барысаў (да 1662 году), Бярэзань Любашанская, Гайна, Докшыцы, Заслаўе, Ігумен, Койданаў, Лагойск, Маладэчна, Радашкавічы, Ракаў, Смалявічы, Сьвіслач[3]. На тэрыторыі павету таксама знаходзіліся месты і мястэчкі Акалова, Багушэвічы, Бягомель, Бярэзань Горная, Волма, Вузьляны, Вязынь, Гарадок, Гарадок Астрашыцкі, Гарадок Сёмкаў, Дзераўная, Дудзічы, Дукора, Жодзін, Зэмбін, Івянец, Ільля, Камень, Камень Харэцкі, Крайск, Краснае, Лоша, Ляды, Магільна, Мікалаеўшчына, Мсьціж, Налібакі, Плешчаніцы, Пухавічы, Пясочнае, Раванічы, Рубяжэвічы, Самахвалавічы, Станькаў, Стоўпцы, Сьмілавічы, Узда, Хатляны, Хатаевічы, Холы, Хоўхла, Шацак, Шклянцы. Магдэбурскае права мелі Барысаў (1563), Койданаў (XVI ст.), Менск (14.03.1499), Мікалаеўшчына (XVII ст.), Радашкавічы (1569), Ракаў (XVII ст.), Стоўпцы (1729).
ДэмаграфіяРэдагаваць
На сярэдзіну XVII стагодзьдзя налічваў 25 892 дымоў (прыкладна каля 175 тыс. чал.[1]). Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 181 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 67 тыс. чал.[4] (10,4 тыс. дымоў[1]).
Паводле люстрацыі 1775 году павет налічваў 23 133 дымоў[5]. Колькасьць насельніцтва ў 3-й чвэрці XVIII ст. складала каля 200—225 тыс. чал.[6]
УраднікіРэдагаваць
- Асноўны артыкул: Старосты менскія
Павятовы соймік праходзіў у Менску, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Менская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
АрхітэктураРэдагаваць
ДраўлянаяРэдагаваць
На тэрыторыі Меншчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.
- Помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры (цэрквы)
- Помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры (касьцёлы)
МураванаяРэдагаваць
У XVII ст. у мураваную архітэктуру Меншчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.
- Замкі і абарончыя храмы
- Мураваныя цэрквы
Царква Сьвятых Пятра і Паўла, Менск
- Помнікі віленскага барока
Касьцёл бэнэдыктынак, Менск
Касьцёл бэрнардынак, Менск
Касьцёл бэрнардынаў, Менск
- Помнікі грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Ваньковічаў, Менск
Палац Радзівілаў, Менск
Палац Сапегаў, Менск
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д Насевіч В. Менскі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 295.
- ^ Насевіч В. Мінскі павет // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 191.
- ^ Насевіч В. Менскі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 296.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Jelski A. Powiat miński // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 339.
- ^ Насевіч В. Менскі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 295—296.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.