Вуліца Захарава (Менск)
Каардынаты: 53°53′56″ пн. ш. 27°35′11″ у. д. / 53.898776° пн. ш. 27.586277° у. д.
Вуліца Захарава — адна з цэнтральных вуліцаў Менску. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне. Цяперашняя даўжыня — 1880 м. Перасякаецца з вуліцай Румянцава, завулкамі Вайсковым і Бранявым, вуліцамі Першамайскай, Азгура, Сьлясарнай, Саламянай, Андрэеўскай і Смаленскай.
Захарава | |
вуліца | |
Від на пачатак вуліцы Захарава з боку плошчы Перамогі | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Гістарычны раён | Стромкі Бераг, Архірэйская Слабодка |
Былыя назвы | Правіянцкая |
Даўжыня | 1880 м |
Аўтобусныя маршруты | 18, 26, 37 |
Паштовыя індэксы | 220034, 220088 |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Захарава ў Вікісховішчы |
На вуліцы знаходзяцца Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, адміністрацыя Партызанскага раёну Менску, установы міністэрстваў сувязі і інфармацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, нацыянальнага статыстычнага камітэту, навукова-пэдагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытуту адукацыі, прамысловыя прадпрыемствы (хладакамбінат, дрэваапрацоўчае прадпрыемства). Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліцаў Менску.[1]
Гісторыя
рэдагавацьДа 1947 году частка сёньняшняй вуліцы Захарава ад перакрыжаваньня з вуліцай Румянцава і да чыгункі на Смаленскай вуліцы называлася Правіянцкая.[2] Сваю назву вуліца атрымала з-за таго, што злучала цэнтар Менску з вайсковымі правіянцкімі складамі, што разьмяшчаліся каля чыгункі.[3]
На мапе Менску 1858 году менавіта па лініі, па якой пазьней ішла Правіянцкая вуліца, праходзіла мяжа гораду.[4] На гарадзкой мапе 1898 году вуліца была ўжо пазначаная.[5] Асаблівасьцю яе геамэтрыі было тое, што Правіянцкая вуліца ішла не па простай лініі, а па зламанай: з выгібам на перакрыжаваньні зь Вясёлай (Першамайскай) вуліцай.
На пачатку ХХ стагодзьдзя вуліца ўяўляла сабой практычна ўскраіну гораду — ціхая вуліца зь невялікімі драўлянымі забудовамі, якія танулі ў зеляніне прыдарожных клёнаў і садоў.[6]
На Правіянцкай вуліцы жыў вядомы менскі журналіст і пісьменьнік Дарафей Бохан, які ў 1907 годзе ўзначаліў рэдакцыю лібэральнай газэты «Голос провинции».[6]
Зімою 1925 году газэта «Звязда» паведаміла, што на Правіянцкай вуліцы адчыніўся дом для беспрытульных дзяцей. У доме знайшлі прытулак 82 дзіцяці, якія згубілі сваіх бацькоў у часы грамадзянскай вайны.[6]
У 1920-я — 1930-я гады на Правіянцкай, удалечыні ад шумнага цэнтру, жылі беларускі пясьняр Янка Купала, пісьменьнік Зьмітрок Бядуля, кампазытар Ісак Любан, камандзір 39-га кавалерыйскага палку, будучы легендарны савецкі маршал Георгі Жукаў.[6]
Спадарожнік па Менску (1930 г.) пазначае, што на вуліцы знаходзілася база Саюзу жыльлёвай каапэрацыі Беларусі «Белжылсаюз». Дом, дзе знаходзілася база, не пазначаны, адно прыгадваецца — насупраць сьвінарніка.[7] Пачыналася ж вуліца ад лячэбніцы Чырвонага Крыжу.[8]
Па непацьверджаных афіцыйнымі дакумэнтамі зьвестках, у пачатку 1940-х гадоў на Правіянцкай вялося будаўніцтва трамвайнай лініі. Падчас вайны недабудаваная лінія была цалкам зьнішчаная.
Правіянцкая вуліца была сярод цэнтральных вуліцаў Менску, якія найболей пацярпелі ад налётаў нямецкай авіяцыі ў першыя дні вайны.[9] Участак вуліцы ад Чырвонай да Першамайскай падчас вайны быў разбураны.[10]
Падчас вайны раён Правіянцкай вуліцы быў зонай актыўных дзеяньняў падпольнай групы пад кіраўніцтвам Мікалая Кедышкі.[11]
Сваю цяперашнюю назву вуліца атрымала 27 траўня 1947 году ў гонар савецкага партыйнага дзеяча і кіраўніка партызанскага руху, намесьніка кіраўніка ўраду БССР у 1938—1941 гадох Івана Захарава, які загінуў у гады вайны.[12][13]
Вуліца Захарава распачыналася ад Чырвонай вуліцы, ішла праз Круглую плошчу і заканчвалася ля чыгункі на Смаленскай вуліцы. У 1950-х гадох вуліца была пашыраная, распачалося новае будаўніцтва. Да пачатку 1970-х гадоў твар гэтай часткі Менску зьмяніўся непазнавальна.[6]
У 1983 годзе частка вуліцы Захарава ад Чырвонай вуліцы і да плошчы Перамогі (тады яшчэ — Круглай плошчы) стала часткай навастворанай вуліцы Кісялёва. Ад гэтага часу нумэрацыя збудаваньняў на вуліцы Захарава пачынаецца зь лічбы 17.
Забудова
рэдагавацьПа няцотным баку | Па цотным баку | ||||||||
№ 17 | Першы будынак на ўсходнім баку вуліцы. Пяціпавярховы, дугападобны з бакавымі крыламі, 128-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 9037 м². Дом мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці 40. Даваенная пабудова дому распачалася ў 1939 годзе. Архітэктары Р.Столер і Міхаіл Бакланаў. Цяперашні будынак пабудаваны ў 1947—1948 годзе на аснове аднаўленьня моцна пашкоджанага ў час вайны будынку. Архітэктар адноўленага будынку А. Брэгман. Фасадныя плоскасьці падзеленыя на два ярусы шырокім поясам паміж першым і другім паверхамі. Ніжні ярус трактаваны больш масіўна. Верхні — падзелены раўнамернымі радамі проставугольных вокнаў і расчлянёны па вэртыкалі падвойнымі лёджыямі. Вэртыкальнае чляненьне фасаду падкрэсьлена разьвітымі ліштвамі. Фасад завершаны балюстрадай. Дом занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.[14] У будынку разьмяшчаюцца кавярні «Бярозка»[15] і «Vogue Café»[16], а таксама філія №12 МТБанку. | № 22 | Першы будынак на заходнім баку вуліцы. Чатырохпавярховы Г-падобны жылы дом. Пабудаваны ў пачатку 1950-х гадоў. Дом мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці 38. Вуглавая частка будынку завершана невысокай вежачкай з увагнутым шатровым дахам і пінаклямі. Высокія арачныя праёмы аформлены дэкарыраванымі парталамі. Над імі картуш з датай пачатку будаўніцтва. Верхні ярус вуглавой часткі вырашаны трохкалённым портыкам з балюстраднай агароджай. Фасады паміж трэцім і чацьвёртым паверхамі падзелены шырокім карнізным поясам. Прасьценкі ў верхнім ярусе аздоблены рэльефнымі кампазыцыямі з картушаў, гірляндаў і мэдальёнаў. Завершаны фасады шматслойным карнізам з дэнтыкуламі. Дом занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.[14] У доме разьмяшчаюцца хлебная крама «Каравай»[17], аптэка «Інтэр-Інн №2»[18], прадстаўніцтва «Аўстрыйскіх авіялініяў» у Беларусі[19], вясельны салён «Gala».[20] | ||||||
№ 19 | Пяціпавярховы, 41-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3734 м². Пабудаваны ў 1955 годзе. На рагу вуліцаў Захарава і Румянцава на першым паверсе дому разьмяшчаецца рэдакцыя газэты (рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова) «Літаратура і Мастацтва».[21] | № 24 | Чатырохпавярховы, 57-кватэрны, Г-падобны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4479 м². Пабудаваны ў 1955 годзе. Архітэктар М. Баршч. Занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.[14] У доме разьмяшчаюцца Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Аўганістане, агенцтва нерухомасьці «Юрвэст», турыстычная фірма «Прэміё»[22], салён-цырульня «Рабэус». | ||||||
№ 21 | Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт. П-падобны будынак складаецца з трох корпусаў: «А» — уздоўж вуліцы Румянцава, «Б» — уздоўж вуліцы Захарава і корпус «В» — уздоўж Вайсковага завулку | № 26 | Двухпавярховы асабняк. Цяпер у ім месьціцца канцылярыя амбасады Нямеччыны. З 1972 па 1992 год у гэтым будынку знаходзілася консульства НДР (а з 1991 году — ФРН).[23] | ||||||
№ 23 | Чатырохпавярховы, 64-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4746 м². Пабудаваны ў 1956 годзе. На рагу вуліцы Захарава і Вайсковага завулку на першым паверсе дому разьмяшчаецца аптэка №18 УП «Белфармацыя»[24] | № 28 | Двухпавярховы асабняк. Будынак Беларускага таварыства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Пабудаваны ў 1956 годзе. Прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.[14] Тут таксама разьмяшчаецца амбасада Мальтыйскага ордэна. Ад 1992 да паловы 90-х гадоў тут знаходзілася сядзіба Польскага народнага ўніверсытэту ў Менску. | ||||||
№ 25 | Пяціпавярховы 26-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 1727 м². Пабудаваны ў 1956 годзе.У гэтым доме жылі вядомы беларускі скульптар, народны мастак БССР Аляксей Глебаў і славуты беларускі батанік, акадэмік АН БССР Мікалай Смольскі. У іх гонар на фасадзе дома ўсталяваныя мэмарыяльныя дошкі. | № 30 | Двухпавярховы жылы дом. | ||||||
№ 27 | Чатырохпавярховы, 32-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3799 м². Пабудаваны ў 1954 годзе. У гэтым доме жылі славутая опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі і СССР Ларыса Александроўская і вядомы беларускі мэдык Мікалай Філіповіч. У іх гонар на фасадзе дому ўсталяваныя мэмарыяльныя дошкі. | № 32 | Двухпавярховы жылы дом. У ім з 1957 па 1982 год жыў Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны будаўнік Беларусі, ганаровы грамадзянін Менску Іван Жыжаль. У яго гонар на фасадзе дому ўсталяваная мэмарыяльная дошка. | ||||||
№ 29 | Жылы чатыропавярховы дом. Пабудаваны ў 1940 годзе. Адзін з толькі двух будынкаў з даваеннай забудовы Правіянцкай вуліцы (другі — дом №42), якая пазасталася пасьля вайны. | № 34 | Двухпавярховы жылы дом. | ||||||
№ 29а | Двухпавярховы, 16-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 682 м². Пабудаваны ў 1948 годзе. | № 36 | Двухпавярховы дом. У 1924—1926 гадох у доме, які знаходзіўся на гэтым месцы і па гэтым адрасе, жыў Янка Купала.[25] Цяпер у ім месьціцца дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднаньне «Белмастацпромыслы». | ||||||
№ 31 | Чатырохпавярховы офісны будынак. У доме разьмяшчаюцца Менскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, галоўныя статыстычныя ўправы гораду Менску і Менскай вобласьці, Менскі абласны аграпрамысловы саюз, рэстарацыя «Casa Augustin Lopez»[26] | № 38 | Двухпавярховы жылы дом. | ||||||
№ 33 | Пяціпавярховы, 61-кватэрны жылы дом. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Першамайская 13. Пабудаваны ў 1960 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3768 м². У гэтым доме на працягу 20 гадоў жыў народны архітэктар СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, старшыня Дзяржбуду БССР Ул. Кароль.[6] | № 40 | Чатырохпавярховы жылы дом. | ||||||
№ 53 | Чатырохпавярховы офісны будынак. У будынку разьмяшчаюцца адміністрацыя Партызанскага раёну гораду Менску, управа сацыяльнай абароны Партызанскага раёну, Партызанскае аддзяленьне Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. | № 42 | Чатырохпавярховы дом. Пабудаваны ў 1940 годзе. Адзін з толькі двух будынкаў з даваеннай забудовы Правіянцкай вуліцы (другі — дом №29), якая пазасталася пасьля вайны. Цяпер тут месьціцца Менская гарадзкая ўправа статыстыкі, інстытут ацэнкі нерухомасьці і іншыя арганізацыі і ўстановы. | ||||||
№ 55 | Шматпавярховы офісны будынак. Тут месьціцца міжнародны цэнтар камутацыі прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».[27] | № 44 | Чатырохпавярховы шасьціпад’ездны 63-кватэрны жылы дом у форме літары «Г» на рагу з Першамайскай вуліцай. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Першамайская 11. | ||||||
№ 57 | Чатырохпавярховы офісны будынак. Тут месьціцца Менская філія прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» і яго службы продажаў для Менскай вобласьці і Менскага раёну. | № 46 | Трохпавярховы дом, які сваім доўгім бокам стаіць уздоўж Першамайскай вуліцы. У ім месьціцца адміністрацыя УП «Менскі холадакамбінат №1».[28] | ||||||
№ 59 | Трохпавярховы офісны будынак. Тут месьціцца навукова-пэдагагічная бібліятэка галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру міністэрства адукацыі.[29] | № 50д | Трохпавярховы офісны дом. У ім месьціцца мэдыцынскі цэнтар «VIP Baby».[30] і аддзяленьне ЗАТ «Альфа-Банк». | ||||||
№ 61 | Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Плошча кватэраў — 2795 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. На першым паверсе дому месьціцца вінная крама «Бардо».[31] | № 50в | Чатырнаццаціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 2002 годзе. | ||||||
№ 63 | Шаснаццаціпавярховы каркасна-блочны жылы дом. Пабудаваны ў 2004 годзе. | № 52/1 | Двухпавярховы будынак. Пабудаваны ў 1966 годзе. Тут месьціцца Менская гарадзкая станцыя хуткай мэдыцынскай дапамогі.[32] Цяпер будынак знаходзіцца ў стадыі мадэрнізацыі. | ||||||
№ 63а | Пяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1963 годзе. | № 52/2 | Трохпавярховы будынак. Тут месьціцца 9-я стаматалягічная паліклініка.[33] | ||||||
№ 54 | Дзевяціпавярховы, 125-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 10 785 м². Пабудаваны ў 1974 годзе. | ||||||||
№ 65/1 | Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2760 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. З боку вуліцы на першым паверсе дому месьціцца салён прыгажосьці «Ізумі».[34] | № 56 | Дзевяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1972 годзе. Гэты дом быў першым з шэрагу будынкаў, што ў 1970-х гадох утварылі мікрараён паміж вуліцамі Захарава і Пуліхава, які атрымаў у народзе назву «раён пыжыкавых (андатравых) капелюшоў» і «Царскае сяло».[35] | ||||||
№ 67/1 | Шаснаццаціпавярховы каркасна-блочны жылы дом. Пабудаваны ў 2006 годзе. | № 58 | Шматпавярховы будынак гімназіі №7 (да 1991 году — сярэдняя школа №54). Пабудаваны ў 1976 годзе.[36] Архітэктары Л.Гельфанд і Ю.Кустоў. Будынак лічыцца помнікам савецкай архітэктуры, архітэктурнае рашэньне якога заснаванае на выкарыстаньні складанага рэльефу мясцовасьці.[6] | ||||||
№ 67/2 | Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3044 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. На першым паверсе дому з боку вуліцы знаходзіцца аптэка «Фармацыя №47».[37] | № 60 | Шасьціпавярховы будынак. Мае падвойную нумэрацыю: таксама — вул. Саламяная 13. Раней тут месьцілася сярэдняя школа №54. З 1977 году — месца знаходжаньня УП «Мінскметрабуд». У 2012 годзе адбывалася рэканструкцыя будынку.[38] | ||||||
№ 69 | Пяціпавярховы, 90-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5232 м². Пабудаваны ў 1968 годзе. | № 62 | Двухпавярховы Н-падобны будынак . Тут месьціцца дзіцячы садок №260. | ||||||
№ 73а | Трохпавярховы офісны будынак. Тут знаходзіцца рэспубліканскі цэнтар сэртыфікацыі і экспэртызы ліцанзаваных відаў дзейнасьці міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь.[39] | № 64 | Дзевяціпавярховы, 231-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 12 114 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. | ||||||
№ 77а | Пяціпавярховы цагляны жылы дом. Пабудаваны напрыканцы 1960-х гадоў. | № 68 | Двухпавярховы Н-падобны будынак . Пабудаваны адначасова і па аднолькавым праекце з домам па Захарава 62. Цяпер тут месьціцца амбасада Летувы. Раней у будынку быў дзіцячы садок. | ||||||
№ 87 | Аднапавярховы цагляны будынак. Тут знаходзіцца адміністрацыя філіі №1 дрэваапрацоўчага прадпрыемства ААТ «Мінскдрэў».[40] | № 72 | Дзевяціпавярховы, 108-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 7401 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. | ||||||
№ 74 | Пяціпавярховы, 124-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 6670 м². Пабудаваны ў 1969 годзе. | ||||||||
№ 76 | Пяціпавярховы цагляны офісны будынак. Тут знаходзіцца навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку пракуратуры Рэспублікі Беларусь.[41] | ||||||||
№ 104 | Двухпавярховы офісны будынак. Тут знаходзяцца шэраг прадпрыемстваў па гандлі аўтазапчасткамі і рамонце аўтамабіляў, а таксама саўна-люкс НАК «Карсар».[42] | ||||||||
Сквэр Сымона Балівара
рэдагавацьСквэр мае трохвугольную форму і месьціцца паміж вуліцамі Захарава, Першамайскай і Менскім інструмэнтальным заводам. Плошча сквэру — 2,2 га.
Сквэру нададзена імя Сымона Балівара ў ліпені 2008 году. З гэтай просьбай у Менгарвыканкам зьвярнулася амбасада Вэнэсуэлы[6][43].
-
Уваход у сквэр
-
Памятны знак аб названьні сквэру
-
Клюмба ля ўваходу ў сквэр
Мэмарыяльныя дошкі
рэдагаваць-
Аб названьні вуліцы імём І.Захарава (д. 17)
Літаратура
рэдагаваць- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Сацукевіч, Іван. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- Боровой, Ростислав. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ У Менску знайшлі самыя дарагія жылыя вуліцы telegraf.by Праверана 3 лістапада 2013 г.
- ^ Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.
- ^ Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Беларускі калегіюм Праверана 14 жніўня 2012 г.
- ^ Старая карта Менску —1858 г. karty.by Праверана 14 жніўня 2012 г.
- ^ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
- ^ а б в г д е ё ж Вуліца Захарава Твая сталіца — Менск Праверана 15 жніўня 2012 г.
- ^ Спадарожнік па Менску 1930 г. pravapis.org Праверана 14 жніўня 2012 г.
- ^ План Менску 1934 г. karty.by Праверана 14 жніўня 2012 г.
- ^ Менская эпапея. Чэрвень 1941. Беларуская думка, №6,7/2011 Праверана 17 жніўня 2012 г.
- ^ И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Артыкул «Вуліца Захарава» // Менск: энцыкляпэдычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданьне. — Менск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 174. — 467 с.
- ^ Важак «Андрушы» Маладая гвардыя Праверана 17 жніўня 2012 г.
- ^ Назвы вуліц і плошчаў Мінска як гісторыка-культурная спадчына Форум за незалежнасьць Праверана 14 жніўня 2012 г.
- ^ Гэты дзень у гісторыі Беларусь сегодня Праверана 17 жніўня 2012 г.
- ^ а б в г Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь/склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — 684 с.: іл.
- ^ Кавярня-рэстаран «Бярозка» relax.by Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Vogue-Café relax.by Праверана 15 жніўня 2012 г.
- ^ Крама «Каравай» (старонка крамы) Праверана 17 жніўня 2012 г.
- ^ Аптэка «Інтэр-Інн №2» (старонка аптэкі) Праверана 17 жніўня 2012 г.
- ^ Прадстаўніцтва авіякампаніі «Austrian Airlines» у Беларусі belarusinfo.by Праверана 17 жніўня 2012 г.
- ^ Вясельны салён «Gala» (сайт фірмы) Праверана 17 жніўня 2012 г.
- ^ Менск, вуліца Захарава, 19 100 адрасоў Свабоды. Радыё Свабода (21 верасьня 2009). Праверана 14 жніўня 2012 г.
- ^ Турфірма «Прэміё» holiday.by Праверана 15 жніўня 2012 г.
- ^ Амбасада ФРН (сайт амбасады) Праверана 15 жніўня 2012 г.
- ^ Аптека №18 УП БелФармация infocom.by Праверана 14 жніўня 2012 г.
- ^ Менскія адрасы Янкі Купалы kupala-museum.iatp.by Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Дом Аўгусьцін Лопэз – гішпанскі рэстаран-клюб (сайт рэстарацыі) Праверана 15 жніўня 2012 г.
- ^ МЦК «Белтэлекама» - фотасправаздача electroname.com Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Менскі холадакамбінат №1 (сайт прадпрыемства) Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Навукова-пэдагагічная бібліятэка (сайт бібліятэкі) Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Мэдыцынскі цэнтар для дзяцей «VIP Baby» mogu.by Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Вінная крама «Бардо» mogu.by Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Менская гарадская станцыя хуткай дапамогі (сайт установы) Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ 9-я стаматалягічная паліклініка (сайт установы) Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Салён «Ізумі» (сайт установы) Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Менск слэнгавы pravapis.org Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Гімназія №7 (сайт установы) Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Аптэка «Фармацыя №47» ato.by Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ УП «Мінскметрабуд» (сайт прадпрыемства) Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Рэспубліканскі цэнтар сэртыфікацыі і экспэртызы ліцанзаваных відаў дзейнасьці МНС Беларусі (сайт установы) Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ ААТ «Мінскдрэў» (сайт прадпрыемства) Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку пракуратуры Рэспублікі Беларусь (сайт установы) Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ сауна-люкс НАК «Карсар» (старонка ўстановы) Праверана 17 жніўня 2012 г.
- ^ Вынесет ли Боливар Минск? livejournal.com Праверана 16 жніўня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВуліца Захарава (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў