ARCHE Пачатак

(Перанакіравана з «Arche»)

«ARCHE Пачатак» — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны і літаратурна-мастацкі часопіс. Падпісны індэкс на «Белпошце» 00345.

ARCHE Пачатак
Тэматыка гісторыя, грамадазнаўства, літаратура
Пэрыядычнасьць Штоквартальны (з 2016)
Мова беларуская
Адрас Менск
Галоўны рэдактар Валер Булгакаў
Заснавальнік Андрэй Дынько
Выдавец ТАА "Гайсак"
Краіна Беларусь
Дата заснаваньня верасень 1998
Аб'ём 100-1000 стар.
Наклад 1000 ас. (2016)
ISSN 1392-9682
Афіцыйны сайт www.arche.by

Пазыцыянуе сябе як незалежная трыбуна беларускіх інтэлектуалаў. У грамадзка-палітычных пытаньнях прытрымліваецца лібэральнай і празаходняй арыентацыі. Акрамя тэкстаў айчынных аўтараў друкуе шмат перакладаў замежных, пераважна заходніх, палітолягаў і гісторыкаў. У пытаньнях культуры прасоўвае тэзіс аб неабходнасьці мадэрнізацыі беларускае культуры, але сыстэмнага асьвятленьня гэтыя пытаньні ў часопісе ня маюць. Да зьяваў русіфікацыі ў Беларусі ставіцца адмоўна. У тэкстах ужываецца як клясычны, гэтак і афіцыйны правапіс.

Творы мастацкае літаратуры публікуюцца эпізадычна, вызначанай эстэтычнай канцэпцыі часопіс ня мае, і выбар твораў для публікацыі грунтуецца ў першую чаргу на крытэры прагназуемага грамадзкага рэзанансу і значнасьці твора з гледзішча ідэі мадэрнізацыі. У прыватнасьці, у часопісе надрукаваныя былі пераклады шыракавядомых твораў замежных аўтараў: Льюіса Кэрала, Ўільяма Гібсана, Любка Дэрэша і іншых. Вялікая колькасьць перакладаў зьяўляецца адметнай рысай часопіса.

У асьвятленьні беларускае гісторыі, этна- і нацыягенэзу ARCHE. Пачатак арыентуецца на сучасныя заходнія канцэпцыі і дэкляруе супрацьстаяньне савецкай спадчыне. Часопіс прасоўвае ідэю позьняга, на мяжы XIX і XX стагодзьдзя, фармаваньня беларускае нацыі і скептычна ставіцца да праяваў беларускасьці ў больш раньні пэрыяд.

Зьяўляецца адным з двух беларускіх выданьняў, запрошаных у сетку эўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».

Выдаецца з 1998 году, заснавальнік — Андрэй Дынько. Пасаду галоўнага рэдактара займае Валер Булгакаў


КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць