Дом Козінай
даходны дом | |
Дом Козінай
| |
Дом Козінай да рэстаўрацыі. 2009 год
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | вуліца Кірава, 5 |
Каардынаты | 53°53′37.42″ пн. ш. 27°33′06.34″ у. д. / 53.8937278° пн. ш. 27.5517611° у. д.Каардынаты: 53°53′37.42″ пн. ш. 27°33′06.34″ у. д. / 53.8937278° пн. ш. 27.5517611° у. д. |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата заснаваньня | 1890 |
Будаваньне | ???—1890-я |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Дом Козінай | |
Дом Козінай на Вікісховішчы |
До́м Ко́зінай, альбо Буды́нак было́й Аляксе́еўскай прыва́тнай васьмікля́снай з права́мі ўра́давай жано́чай гімна́зіі Е. Д. Рэ́йман — будынак у Менску, помнік архітэктуры ў стылі эклектыкі, пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя. Месьціцца па вуліцы Кірава, 5.
Гісторыя
рэдагавацьПабудаваны як даходны дом у 1890-я гады па адрасе Пецярбурскі завулак, 8 — рог Пецярбурскага завулку і Міхайлаўскай вуліцы, даходны дом Козінай Алены Сямёнаўны[1][2]. У 1905 годзе на гэтым будынку былі разьмешчаныя кулямёты, зь якіх расстрэльвалі ўдзельнікаў дэманстрацыі, якія беглі з Прывакзальнай плошчы (Курлоўскі расстрэл)[2]. Не пазьней за 1913 год — дом Эйсымонта[3]. У 1913 годзе ў будынак пераяжджае Аляксееўская прыватная жаночая гімназія Елізаветы Дзьмітрыеўны Рэйман. Быў надбудаваны чацьверты паверх, зьмененая пляніроўка. Тут жа месьцілася ўпраўленьне чацьвертай паліцэйскай часьці гораду. У 1923 годзе ў будынку адкрылася сярэдняя ўзорная чыгуначная школа № 25. Пазьней ёй было прысвоенае імя Аляксандра Чарвякова[4]. Пазьней у будынку быў разьмешчаны камітэт па адукацыі Менгарвыканкаму. Цяпер у доме месьціцца Суд Эўразійскай эканамічнай супольнасьці(ru).
Архітэктура
рэдагавацьБудынак уяўляе цагляны трапэцападобны чатырохпавярховы будынак з двума ўваходамі — з боку галоўнага і дваровага фасадаў[5]. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам і бакавымі зрэзанымі кутамі з трохкутнымі атыкамі, якія маюць паўцыркульныя завяршэньні ў цэнтры. Фасады насычаныя дэкаратыўнымі дэталямі, выкананымі цаглянай муроўкай. Асобныя ляпныя элемэнты, як, напрыклад, руставаныя пілястры, капітэлі, ліштвы вокнаў, карнізы, картушы і інш. былі пакрытыя белай тынкоўкай[5]. Уваход з боку вуліцы Кірава вылучаны трохкутным франтонам са стылізаваным арачным завяршэньнем. Па пэрымэтры будынка, паміж трэцім і чацьвертым паверхамі, праходзіць аркатурны фрыз, які быў размаляваны фрэскамі (не захаваліся)[6].
Будынак ўзьведзены з адкрытай, неатынкаванай цэглы, таму адначасова адносіцца да так званага «цаглянага стылю», дзе кладка выкарыстоўвалася як канструкцыйны і адначасова дэкаратыўны матэрыял[5]. Маляўнічасьць гэтаму будынку надавалі кантрасныя суадносіны колеравай гамы фасадаў: чырвоная цэгла і асобныя ляпныя дэталі, пакрытыя белай тынкоўкай (капітэлі пілястраў, карнізныя паяскі, ляпныя ўстаўкі на франтоне галоўнага ўваходу, акантаванае лісьцё на замкавых камянях акон і інш.)[5].
Нутраная пляніроўка была зьмененая з улікам новага прызначэньня пад гімназічныя клясы. У цэнтры паміж дзьвюма лесьвіцамі знаходзіўся вэстыбюль. Пакоі клясаў месьціліся па пэрымэтры паверхаў дому[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Яхимович, С. М. Весь Минскъ: или спутникъ по г. Минску. — Минскъ типографія Фельдмана и Перскаго, 1911. — 130 с.
- ^ а б Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Мінск: Беларусь, 2007. — С. 204. — 304 с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-01-0729-9
- ^ Памятная книжка Минской губерніи на 1914 г.. — Минскъ. Губернская Типографія: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1913. — С. 79. — 461 с.
- ^ Здание женской гимназии Рейман (рас.). minsk-minsk.by. Праверана 15 верасьня 2015 г.
- ^ а б в г д Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337-338. — 338 с. — ISBN 978-985-01-0880-7
- ^ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000068 |
Дом Козінай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў