Вуліца Леніна (Менск)
Ву́ліца Ле́ніна, гістарычная Францішканская — магістральная вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая зьвязвае Высокі Рынак[a] з Аранамі[b] праз Новае Места і Ляхаўку. Існуе з XVI ст. Гістарычная назва ўтварылася ад кляштару францішканаў, што разьмяшчаўся на рагу з колішняй Юраўскай вуліцай. Цяперашняя афіцыйная назва ўжываецца з савецкіх часоў, калі вуліцу перайменавалі ў гонар Леніна, расейскага рэвалюцыянэра і савецкага дзяржаўнага дзеяча.
Леніна | |
Вуліца Леніна ад скрыжаваньня з праспэктам Незалежнасьці | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раёны гораду | |
Былыя назвы | Францішканская, Губэрнатарская, Карла Маркса, Ленінская |
Бліжэйшыя станцыі мэтро | Няміга, Купалаўская, Кастрычніцкая |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Леніна ў Вікісховішчы |
Дамінантай вуліцы быў збудаваны ў стылі клясыцызму комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія Падуанскага, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі і савецкімі ўладамі. У наш час на вуліцы месьціцца Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь[c], міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь[d], 3-я гарадзкая клінічная лякарня[e].
Гісторыя
рэдагавацьУзьнікла ў XVI ст. Пачаткова мела назву Францішканская. 19 кастрычніка 1680 году падкаморы менскі Тэадор Караль Горскі ахвяраваў манахам-францішканам пляц пад будаваньне касьцёла і кляштару. Да 1940-х гадоў на няцотным баку, на рагу з колішняй вуліцай Юраўскай знаходзіўся комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія Падуанскага.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар францішканаў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады канфіскавалі кляштарныя будынкі ў каталікоў і перайменавалі вуліцу ў Губэрнатарскую.
Па ўсталяваньні савецкай улады вуліцу ў 1919 годзе перайменавалі ў Карла Маркса, потым у 1922 годзе — у Ленінскую, потым у 1945 годзе зноў перайменавалі ў Леніна[1]. У 1948—1950 гадах у цэнтральнай частцы вуліцы ўладкавалі бульвар[1].
Гістарычныя здымкі і графіка
рэдагаваць-
Фота, 1860-я гг.
-
Фота, 1870—75 гг.
-
Дрэварыт, 1875 г.
-
Абмеры, 1884 г.
-
Абмеры, 1892 г.
-
Паштоўка, 1911 г.
-
Фота, 1918 г.
-
Паштоўка, 1933 г.
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПраходзіць ад плошчы Свабоды як працяг праспэкту Пераможцаў на паўднёвы ўсход. Перасякае Рэвалюцыйную і Інтэрнацыянальную вуліцы на плошчы Свабоды, потым — праспэкт Незалежнасьці, вуліцу Карла Маркса, вуліцу Кірава, вуліцу Ўльянаўскую, вуліцу Смаленскую, і сканчваецца разьвязкай з Партызанскім праспэктам і вуліцай Аранскай. Працяг — вуліца Трасьцянецкая.
Даўжыня каля 2,5 км, раней — 950 мэтраў (да вуліцы Ўльянаўскай). Нумарацыя дамоў — ад Плошчы Свабоды. Забудоўвалася з XVI стагодзьдзя, але практычна ўсе сучасныя будынкі — першых паваенных гадоў[1].
На розных адцінках вуліца мае ад адной да трох палос у кожны бок. Да 1980-х гадоў вуліца завяршалася скрыжаваньнем з вуліцай Ульянаўскай[1], потым збудавалі мост церазь Сьвіслач і працяг вуліцы, што дазволіла зьвязаць цэнтар места з Партызанскім праспэктам. Да пачатку 2000-х гадоў у канцы вуліцы дзейнічалі аднаўзроўневы чыгуначны пераезд з ажыўленым Аршанскім (Маскоўскім) кірункам беларускай чыгункі і скрыжаваньне з Партызанскім праспэктам. У наш час пабудаваны чыгуначны мост і двухузроўневая аўтамабільная разьвязка.
Забудова вуліцы паваенная, з выняткам карпусоў 3-й гарадзкой лякарні. Дамы 4, 5, 6 і 8 будаваліся ў 1952—1956 гадах (арх. Г. Заборскі), дом 18 у 1949—1951 гадах (арх. А. Брэгман, М. Драздоў, Г. Заборскі, В. Кароль, В. Вараксін)[2].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Плошча Свабоды, Цэнтральны раён
- ^ Вуліца Аранская, Ленінскі раён
- ^ вул. Леніна, 20
- ^ вул. Леніна, 19
- ^ вул. Леніна, 30—32