Тамара Габрусь
беларуская гісторык архітэктуры
Тамара Віктараўна Габрусь (нарадзілася 2 кастрычніка 1945, Менск) — беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (ад 2004 году).
Тамара Габрусь лац. Tamara Habruś | |
Дата нараджэньня | 2 кастрычніка 1945 (79 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктарка, гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўка, гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя архітэктуры, мастацтвазнаўства |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз архітэктараў[d], Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў[d] і Саюз пісьменьнікаў Беларусі |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства[d] (2002) і кандыдат архітэктуры[d] (1979) |
Узнагароды | Ганаровая грамата Міністэрства культуры РБ (2005) |
Біяграфія
рэдагаваць- 1968 — скончыла архітэктурнае аддзяленьне будаўнічага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытуту.
- 1974—1980 — працавала ў выдавецтве «Беларуская Энцыкляпэдыя».
- 1983 — старшы, а з 2003 вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.
- 2002 — доктар мастацтвазнаўства.
- 2003 — сябра Савету па манумэнтальным мастацтве Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя інтарэсы
рэдагавацьДасьледуе мастацтвазнаўчыя праблемы беларускага дойлідзтва эпохі фэадалізму, мураваную архітэктуру і манумэнтальнае мастацтва беларускага барока. Разам з Г. Галенчанка ўвяла ў навуковы ўжытак і атрыбутавала першыя на тэрыторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы архітэктурна-праектныя чарцяжы XVI ст. зь Нясьвіжа. Аўтар навуковых прац, сцэнарыяў для відэафільмаў, зборнікаў вершаў.
Працы
рэдагавацьАўтарка 3 манаграфій і больш за 300 артыкулаў і разьдзелаў па гісторыі беларускага дойлідзтва ў айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах[1].
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Т. 1—7, 1979—1987 (у саўдзеле)
- Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1—7, 1987—1994 (у саўдзеле)
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. 1993 (у саўдзеле)
- Скарына і яго эпоха. 1990
- Барока ў беларускай культуры і мастацтве.1998, 2000 (у саўдзеле)
- Мастацтва бачыць свет. Падручнік для сярэдняй школы. 2000
- Страчаная спадчына. 1997, 2003 (у саўдзеле, аўтар-укладальнік)
- Помнікі манументальнага дойлідства Міншчыны. Мн., 1991.
- Адлюстраванне канфесійна-палітычнай сітуацыі ў культавым дойлідстве Беларусі // Беларусіка = Albaruthenica. Мн., 1992. Кн. 2
- Появление пректного чертежа в зодчестве Белоруссии XVI в. // Архитектурное наследство. М., 1996. Вып. 41.
- Архитектура Беларуси XVI в. в свете коллекции чертежей Дж. М.Бернадони // Нясвіж: Гісторыя. Культура. Мастацтва. Варшава; Мн., 1998
- Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура бел. барока. Мн., 2001
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кто есть кто в Республике Белврусь. Архитекторы Беларуси / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др.. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — С. 40. — 200 ас. — ISBN 978-985-7090-29-7
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4