Сядзіба Пшазьдзецкіх (Менск)

помнік архітэктуры ў Менску
Гарадзкая сядзіба
Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас пл. Свабоды, 15
Каардынаты 53°54′14.48″ пн. ш. 27°33′13.36″ у. д. / 53.9040222° пн. ш. 27.5537111° у. д. / 53.9040222; 27.5537111Каардынаты: 53°54′14.48″ пн. ш. 27°33′13.36″ у. д. / 53.9040222° пн. ш. 27.5537111° у. д. / 53.9040222; 27.5537111
Архітэктурны стыль клясыцызм
Будынкі:
сядзібны дом • флігель
Статус ахоўваецца дзяржавай
Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх на мапе Беларусі
Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх
Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх
Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх
Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх на Вікісховішчы

Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх — помнік архітэктуры клясыцызму (другая палова XVIII стагодзьдзя) рэспубліканскага значэньня на пл. Свабоды ў Менску[1][2].

Гісторыя

рэдагаваць

Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх узьведзеная ў канцы XVIII стагодзьдзя з цэглы[2] на падмурку XVII стагодзьдзя[3]. Першая зьвестка пра пабудову прыпадае на 1775 год: будынак фігуруе пад назвай камяніца графаў Пшазьдзецкіх, уласьнікаў Заслаўя[4].

Ужо ў 1799 г. сядзіба была прададзенае Міхалам Пшазьдзецкім за 40 000 польскіх злотых менскаму шляхціцу, уладальніку сеткі аптэкаў Андрэю Станкевічу[4].

З 1826 сядзібай валодаў Сакратар Менскага дваранскага дэпутацкага сходу, мэцэнат і калекцыянэр Юры Кабылінскі, які сябраваў зь Вінцэнтам Дунінам-Марцінкевічам. Кабылінскі першы ў горадзе заснаваў асабістую кунсткамэру, калекцыя якая складалася з манэтаў, мінэралаў, антычных старажытнасьцяў, старых кнігаў і манускрыптаў, сярод якіх былі арыгінал статуту ВКЛ і мапа Хрыстафора Калюмба. Пасьля сьмерці Кабылінскага экспанаты перайшлі ў Віленскі музэй старажытнасьцяў[4].

Апошнім уладальнікам сядзібы быў гарадзкі галава Леапольд Дэльпацэ[4]. Будынак часткова выкарыстоўваўся пад адміністрацыйныя службы. Так першы паверх займаў Менскі дваранскі дэпутацкі сход[5].

У 1872 годзе ў сядзібе разьмясьціліся клясы й жылыя пакоі Менскага мужчынскага духоўнага вучылішча[5].

Паводле інвэнтарнага вопісу 1851 году ў палацы было 14 галяндзкіх печаў з паліванай кафлі і 6 галяндзкіх печаў зь белых кафляў. Пасьля вайны ўсе печы былі разбураныя[5].

8 траўня 2012 году ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, у якім бралі ўдзел старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька й міністар культуры Павал Латушка. Экспазыцыя, прысьвечаная творчасьці Савіцкага, месьціцца ў дзевяці залях — тут прадстаўленыя каля сарака работ са збораў Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі, Музэю гісторыі гораду Менску, а таксама сям’і мастака[6].

У галерэі адноўлены інтэр'ер рабочага кабінэта ў творчых акадэмічных майстэрнях жывапісу, графікі й скульптуры, створаных па ініцыятыве мастака ў 1981 годзе, а таксама абстаноўка майстэрні Савіцкага[6].

Архітэктура

рэдагаваць

Сядзібны дом

рэдагаваць
 
Адноўленыя росьпісы

Сядзібны дом (пл. Свабоды № 15) уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў пляне сымэтрычнай кампазыцыі. Будынак накрыты вальмавым дахам. Цэнтральная частка будынка вылучаная рызалітам. Рызаліт флянкіраваны плоскімі лапаткамі, завершаны трохвугольным франтонам з паўкруглым акном у тымпане. Пад карнізам франтону праходзіць пояс сухарыкаў. Над уваходам на другім паверсе маецца балькон на драўляных кансолях з ажурнай агароджай. Фасадная плоскасьць члянёная прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, завершаная прафіляваным карнізам. Дваровы фасад вырашаны плоскасна, прамавугольныя аконныя праёмы бязь ліштваў[1]. Разам зь сымэтрычна разьмешчанымі флігелямі ўтвараў двор-курданёр[2].

Падчас рэканструкцыі будынка на другім паверсе былі выяўленыя росьпісы канца XVIII стагодзьдзя[4].

Паўднёвы флігель

рэдагаваць
 
Духоўнае вучылішча ў паўднёвым флігелі

Паўднёвы флігель гарадзкой сядзібы (пл. Свабоды № 13) складаны, падоўжны ў пляне, з выступамі й скошаным вуглом з боку пл. Свабоды. Першапачаткова ён быў Г-падобны ў пляне, двухпавярховы з цокальным паверхам. У канцы XIX ст. стаў П-падобны ў пляне, у тарцовых частках надбудаваны трэці паверх. Фасады маюць плоскаснае вырашэньне. Сьцены рытмічна прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, на другім паверсе — аздоблены сандрыкамі. Па пэрымэтры будынка праходзіць тонкапрафіляваны карніз. Першы паверх аддзелены ад цокальнага тонкім паяском. Трохпавярховыя тарцовыя часткі завершаныя невялікімі мансардамі пад двухсхільнымі дахамі. Сыстэма пляніроўкі зьмененая, спалучае анфіляднае разьмяшчэньне памяшканьняў і кароткія калідоры[1].

Паўночны флігель

рэдагаваць

Паўночны флігель не захаваўся[2]. Верагодна, што ён быў страчаны падчас Першай сусьветнай вайны[4].

  1. ^ а б в Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
  2. ^ а б в г Т. І. Чарняўская. 280в. Дом № 15 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.- Мн.: БелСЭ, 1988.-333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8. С.189.
  3. ^ Минск, который мы можем потерять
  4. ^ а б в г д е Забытая гісторыя
  5. ^ а б в Дворец Пшездецких
  6. ^ а б У Мінску адбылося адкрыццё часткі экспазіцыі Галерэі Міхаіла Савіцкага(недаступная спасылка)

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000236