Чыжоўскае вадасховішча
(Перанакіравана з «Чыжоўскае»)
Чыжоўскае вадасховішча — вадасховішча ў складзе Вялейска-Менскай воднай сыстэмы, ажыўляе ляндшафт жылога раёну Чыжоўка ў Менску. Па іншы бок ад дамбы Чыжоўскага вадасховішча разьмешчаны Менскі заапарк.
Вадасховішча
Чыжоўскае вадасховішча
| |||||
Месцазнаходжаньне Чыжоўскага
Чыжоўскае вадасховішча |
Вадасховішча забясьпечвае тэхнічнай вадой ЦЭЦ-3 і 16 прадпрыемстваў гораду. Адхіленьне ад праектнага рэжыму эксплюатацыі Чыжоўскага вадасховішча, а таксама нерэглямэнтаваны скід недастаткова ачышчаных сцёкавых вод прывялі да зьніжэньня водаабмену, зьмены гідрахімічнага і цеплавога рэжымаў, павышэньня канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў.
Праектам рэканструкцыі прадугледжваецца магчымасьць зьмены прызначэньня вадасховішча — з тэхнічнага на культурна-бытавое, будзе дазволена купаньне і лоўля рыбы.