Палац Чапскага (Менск)
Палац Чапскага — палац графа Караля Чапскага ў Менску. Збудаваны ў 1894 року, за часамі Другой сусьветнай вайны нязначна пашкоджаны, зьнішчаны ў паваенны час. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца будынак зь ювэлірнай крамай «Чараўніца» і кінатэатрам «Цэнтральны» (прасп. Незалежнасьці, 13).
Гісторыя
рэдагавацьПалац узьведзены ў 1894 року паводле праекту архітэктара Віктара Шрэтэра.
Апрача жылых памяшканьняў, на першым паверсе палацу (якраз там, дзе аркады) разьмяшчалася Менскае таварыства сельскай гаспадаркі. У 1906 року ў будынку палацу адчынілася лясная біржа, пры якой з 27 сьнежня 1908 року па 3 студзеня 1909 року прайшоў Калядны лясны кірмаш. У 1912 року біржа зрабілася агульнатаварнай.[1]
Пасьля Другой сусьветнай вайны, калі праектавалася першая чарга новай забудовы тагачаснай вул. Савецкай, каля 1949 року палац Чапскага быў зьнесены, хоць ён зусім не замінаў трасіроўцы новага праспэкту.
Архітэктура
рэдагавацьТрохпавярховы эклектычны палац упрыгожваў ніжні ярус аркадаў, а акцэнтам усяго будынка быў эркер, які выступаў з асноўнага аб’ёму палацу на ўсю яго вышыню.[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. Шыбекі — Менск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8. С. 156
- ^ Алег Дзярновіч. На руінах Мінску // Наша Ніва, 1 красавіка 2009
Літаратура
рэдагаваць- Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. Шыбекі — Менск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.