Архірэйскае падвор’е (Менск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Архірэйскае падвор’е
| |
Архірэйскае падвор’е. Аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′09.6″ пн. ш. 27°33′50.0″ у. д. / 53.902667° пн. ш. 27.563889° у. д.Каардынаты: 53°54′09.6″ пн. ш. 27°33′50.0″ у. д. / 53.902667° пн. ш. 27.563889° у. д. |
Дата заснаваньня | XIX стагодзьдзе |
Статус | Ахоўная зона |
Архірэйскае падвор’е | |
Архірэйскае падвор’е на Вікісховішчы |
Архірэ́йскае падво́р’е — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіцца на ўзгорку Новага Места, на рагу гістарычных Захараўскай і Кашарскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры клясыцызму і расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з мураваных будынкаў менскай архіскапіі, царквы Покрыва Багародзіцы, царкоўна-археалягічнага музэю і двух флігеляў. Да нашага часу захаваўся паўночна-заходні флігель, што пачаткова прызначаўся пад Менскую духоўную кансысторыю, а таксама будынак музэю[1]. У 1930-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву, а на яе мурах збудавалі левае крыло Дома афіцэраў[2][3].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьЗгодна з плянам Менску канца XVIII ст.[b], на ўзгорку, дзе пазьней разьмясьцілася Архірэйскае падвор’е, стаяла ўніяцкая царква.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) улады Расейскай імпэрыі заснавалі на кананічнай тэрыторыі Канстантынопальскага патрыярхату Менскую япархію Маскоўскага патрыярхату. У зьвязку з гэтым узьнікла патрэба ў разьмяшчэньні духоўнай кансысторыі і рэзыдэнцыі япіскапа, якіх часова пасялілі ў адабраны ў Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі (Сьвяты Пасад) будынак мужчынскага базылянскага манастыра. У 1799 годзе пад рэзыдэнцыю набылі камяніцу на Новым Месьце, побач зь якой збудавалі паўмураваную Прачысьценскую царкву.
У 1850-я гады архітэктар Казімер Хршчановіч спраектаваў новы комплекс падвор’я. У 1860 годзе збудавалі 2-павярховы мураваны будынак менскай архіскапіі (архірэйскі дом), да якога ў 1885 годзе прыбудавалі на месцы разабранай папярэдніцы мураваную царкву Покрыва Багародзіцы[1].
У 1909 годзе архітэктар В. Струеў на загад менскага архірэя Мітрафана і з ініцыятывы Менскага царкоўна-археалягічнага камітэту збудаваў будынак царкоўна-археалягічнага музэю. У пачатку 1913 году Менская япархія ў зьвязку зь юбілеем цараваньня расейскай дынастыі Раманавых надумала пашырыць будынак музэю (атрымаў назву Юбілейны дом). Неўзабаве будынак скончылі, а ў кастрычніку таго ж году асьвяцілі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ ліпені — жніўні 1918 году ў будынку археалягічнага музэю праходзілі паседжаньні Рады БНР[4]. У пачатку 1920-х гадоў ў колішнім архірэйскім доме месьціўся ўрад БССР — Савет Народных Камісараў[5].
15 верасьня 1922 году ўтварылася Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка. Ад пачатку яна месьцілася ў будынку царкоўнага археалягічнага музэю. Гэты будынак Беларуская дзяржаўная бібліятэка займала да 1962 году[6].
У 1934 годзе пры будаваньні Дома афіцэраў савецкія ўлады зруйнавалі Пакроўскую царкву. У канцы 1940-х гадоў яны зьнішчылі паўднёва-ўсходні флігель (выкарыстоўваўся як пеўчая, потым земскім судом).
З 1963 году будынак царкоўна-археалягічнага музэю выкарыстоўваўся як Дом працаўнікоў мастацтва (пр. Незалежнасьці, 26). У 1999 годзе яго перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У колішніх мурах духоўнай кансысторыі за савецкім часам разьмяшчаўся музэй гісторыі войскаў Беларускай вайсковай акругі, цяпер у будынку месьціцца Тэалягічны інстытут Кірылы і Мятода БДУ (вул. Чырвонаармейская, 1).
14 жніўня 2015 году на купал Юбілейнага дома паставілі вялізны ўкосны васьміканцовы (маскоўскі) крыж. Архітэктар Генадзь Лаўрэцкі, вядомы надбудовай купалоў-цыбулінаў на царкву Сьвятых Барыса і Глеба ў Наваградку, сьцьвярджае, што ўзнавіў (рас. воссоздал) яго паводле тых крыжоў, што былі на Пакроўскай царкве[7]. Аднак паводле захаваных здымкаў царквы, на яе купалах былі не ўкосныя васьміканцовыя, а звычайныя грэцкія крыжы.
Архітэктура
рэдагавацьЦарква
рэдагавацьПакроўская царква (таксама вядомая як Крыжовая[2]) — твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Гэты быў прастакутны аб’ём з разьвітым галоўным фасадам, дамінантай якога зьяўлялася 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца з купаламі-цыбулінамі ў завяршэньні і ў аснове шатра. Усярэдзіне бляшанага даху стаяў вялікі 8-гранны сьветлавы барабан з паўсфэрычным купалам. Галоўны фасад вылучаўся глыбокім рызалітам, з бакоў якога стаялі чацьверыковымі вежападобнымі прыбудовы з закамарным завяршэньнем граняў і купаламі-цыбулінамі. Аналягічнае завяршэньне, але меншае памерамі было над апсыдай. Будынак вылучаўся насычаным дэкорам, пазычаным з царкоўнага дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы — закамары і какошнікі, вокны-біфорыюмы, аркатурныя фрызы. Атынкаваныя фасады падзяляліся 40 вялікімі і 4 малымі аконнымі праёмамі. Мела тры ўваходы.
Архірэйскі дом
рэдагавацьБудынак менскай архіскапіі — твор архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі расейскай эклектыкі. Гэта быў 2-павярховы прастакутны ў пляне аб’ём сымэтрычнай кампазыцыі. Фасад, што выходзіў на Навамескі пляц падзяляўся філёнгавым пасам на два паверхі, першы зь якіх апрацоўваўсярустам і падзяляўся лучковымі аконнымі праёмамі. Архітэктурным акцэнтам зьяўляліся два рызаліты, завершаныя лучковым згібам верхняга карнізу і вылучаныя наверсе вокнамі-біфорыюмамі з круглай разеткай у агульным аркавым афармленьні. Вось сымэтрыі фасаду адзначалася кілепадобным франтончыкам з круглай разеткай над завяршальным карнізам. У выцягнутым прастакутным аб’ёме, што выходзіў на Захараўскую вуліцу, разьмяшчалася выстаўная заля. У кароткім крыле, разьмешчаным пэрпэндыкулярна, былі фондасховішчы і адміністрацыйныя памяшканьні. У месцы злучэньня гэтых двух аб’ёмаў разьмяшчаліся сходы, што вялі на другі паверх. Тут жа знаходзіўся ўваход у будынак і невялікі вэстыбюль.[8]
Флігелі
рэдагавацьАбапал архірэйскага дома месьціліся Г-падобныя ў пляне флігелі — помнікі архітэктуры клясыцызму. Паўночна-заходні флігель — 3-павярховым будынак (трэці паверх надбудаваны ў савецкі час). Рытмічна разьмешчаныя аконныя праёмы вылучаюцца на руставаным тле сьценаў. Унутры памяшканьні перакрываюцца цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеньнямі, плян калідорны.
Юбілейны дом
рэдагавацьЦаркоўна-археалягічны музэй, вядомы як юбілейны дом — твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Гэта 2-павярховым прастакутным у пляне будынак на высокім цокальным паўпаверсе, накрытым вальмавым дахам. Асымэтрыю ў кампазыцыю галоўнага фасаду ўносіць уваходны рызаліт, завершаны кілепадобным франтонам, кутняя дэкаратыўная шатровая вежачка і кутняя цыліндрычная вежа пад купалам-цыбулінай. Галоўны фасад падзяляецца высокімі лучковымі аконнымі праёмамі ў багатых дэкаратыўных ліштвах з паўкалёнкамі, 2- і 3-лопасьцевымі аркамі, філёнгамі[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1900 г.
-
1903 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1914 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1923 г.
-
1927 г.
-
кан. 1920-х гг.
-
1936 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
2006 г.
-
2012 г.
-
2012 г.
-
2015 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяпер рог праспэкта Незалежнасьці і вуліцы Чырвонаармейскай
- ^ Плян Менску канца XVIII ст., пад нумарам 16 — уніяцкія цэрквы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 267.
- ^ а б Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 301.
- ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 145.
- ^ Дашчынскі А. Менск — сталіца БНР // Радыё Свабода, 22 сакавіка 2008 г.
- ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 144.
- ^ Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Гістарычная даведка, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь
- ^ «В этом здании бывали Ефремов и Высоцкий»: судьба Юбилейного дома в Минске – музей, библиотека, Дом актёра и храм, Сталічнае тэлебачаньне, 19 сьнежня 2017 г.
- ^ Чарняўская Т. Архірэйскае падвор’е // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 449
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
- Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. Шыбекі — Менск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000172 |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000175 |